Всего документов: 2.
У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея «Дом-музей I З´езда РСДРП» працуе інтэрактыўная выстаўка «Аўтограф. Твой след у гісторыі!», дзе прадстаўлены арыгінальныя аўтографы вядомых акцёраў, палітыкаў, пісьменнікаў, спартсменаў, музыкантаў з усяго свету. У час выстаўкі запланавана серыя тэматычных мерапрыемстваў, сярод якіх – правядзенне аўтограф-сесій запрошаных пісьменнікаў, музыкантаў, Дзень усходняй каліграфіі, сустрэча з графолагам і вызначэнне асабістых характарыстык почырку для ўсіх ахвотных, лекцыі-дыскусіі на тэму беларускай лацінскай графікі з прадстаўнікамі НАН Беларусі і грамадскасці.
Больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX–XXI стагоддзяў прадстаўлены на выстаўцы «Старонкі гісторыі паўстання 1863-1864 гг.», якая днямі адкрылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.