Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 18.

Нядаўна былі апублікаваны звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, згодна з якімі ў Беларусі пражывае ўсяго 20 мядзведзяў. Летась іх было 120. Чаму за год знікла столькі звяроў? Сенсацыйную навіну пракаментаваў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Барадзін: "Калі б папуляцыя мядзведзя скарацілася так істотна, нашы спецыялісты б гэта заўважылі. Па звестках НПЦ, на тэрыторыі Беларусі сёння пражывае прыкладна 90-120 мядзведзяў".

Источник: Звязда | 05.07.2016

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Як вярнуць заходнееўрапейскага глушца ў лясы? Па апошніх звестках, беларуская папуляцыя падвіду віду — самая вялікая і, бадай, апошняя вольная на планеце. Напярэдадні Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя ў рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Налібоцкі» адкрылі гадавальнік рэдкай птушкі. Пра будучую рэінтрадукцыю птушак распявадае навуковы кансультант лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Таццяна Паўлюшчык.

Источник: Звязда | 04.06.2016

Рубрика: Сотрудники НАН, Международное сотрудничество

Што такое экалагічная культура і наколькі яна развіта ў нашым грамадстве? Як моду на экалогію ператварыць у неад'емную частку жыцця? Якія меры з боку дзяржавы і саміх грамадзян дапамогуць беларусам стаць больш экалагічна свядомымі? Гэтыя і іншыя пытанні сталі галоўнымі падчас «круглага стала» «Экалагічная культура і яе складнікі». У дыскусіі прыняла ўдзел і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Наталля Захарава.

Источник: Звязда | 04.06.2016

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Не ўсе расліны прызвычаіліся мяняць колер лісця і тым больш пазбаўляцца яго. Пра вечна зялёных прадстаўнікоў свету беларускай флоры распавядае старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.

Источник: Звязда | 27.10.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

Звычайна матылі «кладуцца спаць» у канцы восені — кастрычніку-лістападзе. Пра асаблівасці гэтага няпростага перыяду ў жыцці насякомых распавёў навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных бесхрыбетных жывёл Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Анатоль Кулак.

Источник: Звязда | 27.10.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

Птушкі разумеюць адна адну не толькі дзякуючы голасу. Як распавядае загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Ірына Самусенка не ўсе птушкі маюць добра развіты галасавы апарат.

Источник: Звязда | 29.09.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

У Беларусі пачаў сваю дзейнасць Міжнародны фонд падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор». Дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах» Алег Барадзін падкрэсліў, што фонд будзе аказваць дапамогу маладым вучоным, фінансаваць іх удзел у міжнародных канферэнцыях.

Источник: Звязда | 25.08.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

Прадстаўнікі роду "офрыс" унікальныя па разнастайнасці формаў і колераў сваіх кветак. У Беларусі расце офрыс насякоманосная, што трапіла ў чырвоную кнігу - ёй даданы статус аховы I катэгорыі. Сёлета падчас экспедыцыі навуковыя супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Вольга Казлова, Марына Бядуленка і Алеся Кручонак выявілі яшчэ адзін пункт прапіскі рэдкай расліны.

Источник: Звязда | 28.07.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

Спецыялісты б'юць трывогу: такой засухі, якую давялося назіраць гэтай вясной і летам, у Беларусі не было больш за дзесяць гадоў. Што гэта: чарговыя капрызы прыроды або вынік неправільнага ўздзеяння на глебы? Свой погляд выказваюць спецыялісты: намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі Андрэй Чарныш і навуковы супрацоўнік Інстытута меліярацыі НАН Беларусі Анатоль Меяроўскі.

Источник: Звязда | 28.07.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

Убачыць каралеўскую папараць можна і ў калекцыі рэдкіх раслін Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі. Як расказвае навуковы супрацоўнік лабараторыі біяразнастайнасці раслінных рэсурсаў Алеся Кручонак чыставуст каралеўскі не адносіцца да беларускай флоры.

Источник: Звязда | 30.06.2015

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Маштабная акцыя, прысвечаная 70-годдзю Перамогі, ахапіла 13-гарадоў-герояў Беларусі, Расіі і Украіны. У кожным горадзе-удзельніку высадзяць да 80 да 500 саджанцаў бэзу. Падрабязна аб акцыі распавядае загадчык аддзела біяхіміі і біятэхналогіі раслін Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Рашэтнікаў.

Источник: Звязда | 15.04.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

Сведкі гісторыі і мастацкае ўвасабленне веры — так можна сказаць пра абразы. Галіна Флікоп, кандыдат мастацтвазнаўства, навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ўжо некалькі гадоў займаецца вывучэннем беларускагаіканапісу. Маладая даследчыца расказала пра невялікія адкрыцці, якія яна робіць падчас сваёй працы.

Источник: Звязда | 12.02.2015

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

У Мінску прэзентавалі зборнік "Родные корни", у які увайшлі пераклады на рускую мовы твораў Максіма Гарэцкага. З нагоды стагоддзя з пачатку Першай сусветнай вайны акцэнт зроблены на творах ваеннай тэматыкі. На прэзентацыі выдання пляменнік пісьменніка Радзім Гарэцкі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, распавёў пра гісторыю стварэння "На імперыялістычнай вайне" - знакавай аповесці аб падзеях вайны.

Источник: Звязда | 02.12.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

На вукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах сумесна з Інстытутам праблем экалогіі і эвалюцыі ім. А.М. Северцава Расійскай акадэміі навук распрацавалі праект «Фарміраванне аптымальнага арэала еўрапейскага зубра як гарантыі яго доўгачасовага захавання — «Дарожная карта для зубра». Акадэмік-сакратар аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Нікіфараў адзначыў, што спачатку трэба адабраць самых прыдатных жывёл.

Источник: Звязда | 07.10.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

Беларускія пастаўшчыкі прэснаводнай рыбы - адны з найбуйнейшых ў Еўропе. Аб перспектывах прадукцыі айчынных лесгасаў на ўнутраным рынку распавядаюць спецыялісты, у тым ліку і намеснік дырэктара Інстытута рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі Уладзімір Каставусаў.

Источник: Звязда | 19.08.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

16 чэрвеня была прынята новая дзяржаўная праграма па развіцці селекцыі і насенневодства збожжавых, збожжабабовых, тэхнічных і харчовых сельскагаспадарчых раслін на 2014—2020 гады. Аб распрацоўцы новых сартоў гаспадарчых раслін распавядае галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Станіслаў Грыб

Источник: Звязда | 07.08.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

Якім чынам лепш вылечыць бульбу і пазбавіцца ад шкодных насякомых, якіх сёлета і праўда шмат, распавёў загадчык аддзела імуналогіі і аховы бульбы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і агародніцтве Іван Бусько

Источник: Звязда | 23.07.2014

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

У чарговы раз адбылася навуковая канферэнцыя вучняў старэйшых класаў на базе школы №126. Сёлета навучэнцы ўпершыню заняліся сваімі праектамі. Ініцыятарам школьнай канферэнцыі з’яўляецца Сяргей АНУПРЫЕНКА, доктар філасофскіх навук, вядучы навуковы супрацоўнік НАН Беларусі

Источник: Родная прырода | 13.06.2014

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля