Всего документов: 2.
Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка - складаная і дастаткова няпростая фігура ў савецкйа палітыцы 1930-1960-х гг. У Мінскім выдавецтве "Звязда" некалькі гадоў таму быў выдадзены зводны каталог "Панцеляймон Панамарэнка: асабісты архіў і кніжны збор". Асобныя старонкі ў ім займае вопіс кніг з аўтографамі, якія зараз захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў Мінску.
Падзеяй мінулага тыдня стала адкрыццё помніка класіку рускай літаратуры Аляксандру Пушкіну ў Брэсце. Урачыстасці, экскурсіі з гэтай нагоды прайшлі літаральна ва ўсім горадзе. Сярод гасцей урачыстасцяў, якія выступілі з вітальнымі словамі да грамадскасці, быў і акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя.