Всего документов: 15.
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт за амаль 70 гадоў падрыхтаваў каля 60 тысяч спецыялістаў. Практычнае навучанне тут не абмяжоўваецца ўніверсітэцкімі майстэрнямі і лабараторыямі. Універсітэтам створаны 36 філіялаў кафедр на перадавых прадпрыемствах аграрнага сектара, прамысловых прадпрыемствах і навукова-практычных цэнтрах НАН Беларусі. Рэктар БДАТУ Мікалай Раманюк распавядае пра тое, што чакае абітурыентаў, якія вырашаць паступіць у гэты ўніверсітэт.
Школьнае харчаванне — гэта адвечны пошук балансу. Трэба, каб ежа адначасова адпавядала здароўезберагальным нормам, падабалася дзецям і задавольвала іх бацькоў, пры гэтым не была дарагой, каб упісацца ў выдзеленыя фінансы. Круглы стол па тэме "Праблемныя пытанні арганізацыі харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі і шляхі іх вырашэння" сабраў разам шырокае кола спецыялістаў — удзел у яго рабоце ўзялі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, МУС, НАН Беларусі, МАРГ, Мінфіна і іншых ведамстваў.
Усё пачынаецца з навукі. Практычна ўсё, што нас акружае і робіць жыццё больш камфортным, цікавым і разнастайным, некалі было створана і ўдасканалена дзякуючы навуковым адкрыццям. Свой уклад у гэтыя працэсы робіць і ўніверсітэцкая навука. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на працягу ўсёй сваёй больш чым 90-гадовай гісторыі займае вядучыя пазіцыі як у адукацыйнай, так і ў навуковай сферах. Універсітэт тройчы акрэдытаваны ў якасці навуковай арганізацыі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама мае высокі міжнародны аўтарытэт.
Біятэхналогія з’яўляецца адной з галін навукі і вытворчасці, якія надзвычай актыўна развіваюцца. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на працягу шэрага гадоў вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці "Біятэхналогія". Падчас навучання студэнты атрымліваюць шырокі дыяпазон магчымасцей для навуковай дзейнасці. Сюды звяртаюцца фармпрадпрыемствы для вырашэння нетрывіяльных вытворчых задач. Працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Біятэхналогія". Дзейнічае навукова-адукацыйны цэнтр "Біятэхналогія раслін", які цесна супрацоўнічае з Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі.
У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце віталі гасцей з Новасібірска. Прадстаўнікі Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прыехалі ў нашу краіну з цікавымі прапановамі і жаданнем адкрываць новыя гарызонты супрацоўніцтва. БДТУ мае высокі міжнародны аўтарытэт, тройчы акрэдытаваны ў якасці навуковай арганізацыі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы адукацыі завяршылася. Сярод удзельнікаў - зборная каманда НАН Беларусі.
У снежні 2019 года прайшла канферэнцыя на тэму "Актуальныя праблемы і перспектывы сучаснага пчалярства". Удзельнікамі яе сталі самыя значныя асобы ў галіне беларускага пчалярства: старшыня Саюза беларускіх пчаляроў М.М.Халадзінскі, начальнік аддзела Беларускага дзяржаўнага ветэрынарнага цэнтра В.У.Граблюк, кіраўнік лабараторыі пчалярства Інстытута пладаводства НАН Беларусі Д.К.Рахматулін.
Для выпускнікоў школ наступіў час выбару прафесіі. Кожны год установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прапануюць вялікі спіс розных прафесій, якія можна ў іх набыць. І кожны год гэты спіс абнаўляецца. Навучальныя ўстановы ўважліва сочаць за зменамі на рынку працы, аператыўна рэагуюць на патрэбы эканомікі краіны. Таму некаторыя спецыяльнасці знікаюць і з’яўляюцца новыя. Напрыклад, у 2020 годзе у Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы будуць навучаць па спецыяльнасці "Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы" па запыце арганізацый сельскагаспадарчага профілю, такіх як Эксперыментальная база "Заазер’е" НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі і інш.
Навукова-практычная канферэнцыя, якая ладзіцца штогод у Мінскім абласным ІРА, - гэта традыцыйная вясновая сустрэча зацікаўленых аднадумцаў. Тэма "Арганізацыя праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў" сёння цікава многім, таму ўдзел у мерапрыемстве ўзяло шырокае кола спецыялістаў - больш за 160 прадстаўнікоў адукацыі і навукі, у тым ліку прадстаўнікі Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, устаноў вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій.
Настаўніцкая прафесія назаўсёды застанецца самай пачэснай, а настаўніцкае свята — адным з самых значных. Сёлета яго традыцыйна адзначалі ў кожнай установе, а цэнтральным мерапрыемствам стаў святочны вечар, які адбыўся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Пра тое, наколькі значная і маштабная гэтая падзея, сведчыць шырокае кола ганаровых гасцей, якія прыйшлі на свята. У зале прысутнічаў і Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі.
На навукова-практычнай канферэнцыі "Беларусь, Клецкі край і Эдвард Вайніловіч" побач са знакамітымі гісторыкамі-навукоўцамі выступілі і клёцкія школьнікі. НПК прайшла ў Клецкім цэнтры дзяцячай творчасці з удзелам прадстаўнікоў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, БДУ, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ, а таксама каталіцкіх і праваслаўных святароў.
Арганізацыю праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў абмеркавалі ў Мінскім абласным ІРА спецыялісты з некалькіх краін. У канферэнцыі ўзялі ўдзел шырокае кола зацікаўленых — прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, устаноў дадатковай адукацыі дарослых. Андрэй Вітальевіч Калеснікаў, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі, сваё выступленне прысвяціў развіццю складанасістэмнага мыслення ў сучасных школьнікаў і яго значнасці.
Цуды тэхнікі дэманстравалі юныя даследчыкі і вынаходнікі на конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “Таленты XXI стагоддзя”. Нязменны старшыня журы конкурсу Валерый Канстанцінавіч Шэлег, загадчык кафедры тэхналогій машынабудавання БНТУ, член-карэспандэнт НАН Беларусі, адзначыў, што конкурс развіваецца, а ўзровень работ удзельнікаў расце з году ў год.
У Жодзіне праходзіць выстава-семінар мастацкіх галаграм "Моладзь і навука: праз супрацоўніцтва і адукацыю да новых адкрыццяў і перамог". Таксама у рамках мерапрыемству праходзяць лекцыйныя семінарскія заняткі, якія праводзяць вядомыя вучоныя - супрацоўнікі НАН Беларусі, прафесары, дактары і кандыдаты навук.
Сёлета ўвесь свет адзначае сумную дату - стагоддзе з пачатку Першай сусветнай вайны. На Міншчыне, у Вілейцы адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя "Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах Еўропы". Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі РБ, Мінскі аблвыканкам, БДУ, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Віленскі райвыканкам і краязнаўчы музей.