Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 10.

У студзені Глыбоцкаму раёну споўнілася 80 год. Ніводзін раён не можа пахваліцца такім сузор’ем герояў. На змену ім прыйшлі прадаўжальнікі іх справы. 40 год, з 1963 па 2003, Аляксандр Сясіцкі з’яўляўся дырэктарам саўгаса імя Ціміразева. Хоць сёлета яму спаўняецца 85 год, працягвае весці актыўны лад жыцця. Вырасціў ля свайго доміка вялікі сад з яблынь, груш, алычы. Акрамя таго, дамагае ў гэтай вельмі патрэбнай справе мясцоваму насельніцтву. Дзякуючы супрацоўніцтву з Інстытутам пладаводства НАН Беларусі, атрымаў для сваіх сяльчан звыш 800 саджанцаў пладовых дрэў.

Источник: Сельская газета | 01.02.2020

Рубрика: НАН Беларуси

У Глыбокім урачыста адкрываецца міжнародны "Вішневы фестываль". Пройдзе і навукова-практычная канферэнцыя па саадводстве з удзелам вядомых вучоных НАН Беларусі.

Источник: Сельская газета | 23.07.2019

Рубрика: Мероприятия НАН

У мадэрнізаваным льназаводзе ў паставах не можа выйсці на запланаваную магутнасць новая ліні доўгага валакна. Праблемай зараз займаюцца прадстаўнікі НПЦ НАН Беларусі.

Источник: Сельская газета | 17.09.2015

Рубрика: НАН Беларуси

У Сянно адкрыты памятны знак Дзяржаўнаму сцягу. У 1951 годзе Вярхоўны Савет БССР даручыў АН БССР стварыць эскіз новага сцяга рэспублікі. Памятны знак зрабілі скульптар Іван Казак і архітэктар Ігар Шостак па эскізах сенненскага краязнаўцы Васіля Бандарэвіча.

Источник: Сельская газета | 11.07.2015

Рубрика: НАН Беларуси

На Пастаўскім льназаводзе сабраўся штаб з удзелам прадстаўнікоў НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі, на якім абмяркоўвалася пытанне, вываду заводу на праектную магутнасць. На працягу чатырох месяцаў з дня пуску, спецыяліты НПЦ не выканалі дагавор аб пастаўке і вывадзе на праетную магутнасць абсталявання завода.

Источник: Сельская газета | 15.01.2015

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Яшчэ пару гадоў таму з мясцовых і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі можна было даведацца, што ля вёскі Відзы-Лаўчынскія Браслаўскага раёна распачынаецца замежным інвестарам будаўніцтва санаторыя-курорта «Лазенкі». Але будаўніцтва самога аб’екта так і не пачалося, нягледзячы на наяўнасць лячэбных вод і гразі, што было паказана даследваннямі спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Сельская газета | 06.12.2014

Рубрика: НАН Беларуси

Сёлета ў Верхнядзвінскім раёне работнікі мясцовага льнозавода не толькі вырасцілі нядрэнны ўраджай, але і скарысталі сонечнае сухое надвор’е апошніхтыдняў, каб убраць ільнотрасту. Звезена яна ўжо з 95 працэнтаў плошчы. Спрыяла гэтаму і поўная механізацыя ўборачных работ. Апраўдалі сябе самаходныяпрэс-падборшчыкі сумеснай вытворчасці навукова-вытворчага цэнтра па механізацыіпры Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і Францыі.

Источник: Сельская газета | 02.09.2014

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и технологии

Амаль усюды на нашай зямлі можна дабівацца станоўчых эканамічных вынікаў. Але ж мы ведаем, што ёсць у разрэзе раёнаў пэўныя тэрыторыі, і нават цэлыя гаспадаркі, дзе і сапраўдны гаспадар не зможа атрымаць ад земляробства анічога, акрамя страт. Напрыклад, па заключэнні вучоных Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі, частка Браслаўскага раёна непрыдатная для земляробства. Так размеркавала прырода. Як ні стараюцца сяляне і кіраўнікі-аграрыі, у іх ніяк не атрымліваецца перамагчы саму прыроду. Што рабіць і ці ёсць выхад?

Источник: Сельская газета | 24.07.2014

Рубрика: НАН Беларуси

У эксперыменце па паскоранаму вырошчванню елкі прымалі ўдзел тры пакаленні селекцыянераў Дзвінскай эксперыментальнай базы лесу Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сярод іх — Яўгенія Арленка, Зінаіда Паджарава, Аляксандр Кавалевіч, а таксама былы дырэктар базы, кандыдат сельскагаспадарчых навук Анатоль Пальчанка. Але гэта далёка не адзіны эксперымент. Як паведаміў дырэктар эксперыментальнай базы Эдуард Длужнеўскі, сёння ў рабоце каля сотні навуковых аб'ектаў па самых розных напрамках. Аднак асноўны накірунак работы калектыву базы — захаванне і стварэнне высокапрадуктыўных, якасных, біялагічна ўстойлівых лясоў, якія б адпавядалі экалагічным, сацыяльным і эканамічным запатрабаванням грамадства.

Источник: Белорусская нива | 25.07.2013

Рубрика: Наука и технологии

Звычайна для таго, каб елка стала таварнай, патрабуецца 80—100 год. Вельмі ж доўга. Нават аднаго чалавечага жыцця не хапае, каб пакарыстацца лясным ураджаем. А ці можна скараціць саспяванне дрэва? Дапусцім, са 100 год да 50, напалову? Як бы гэта ні гучала фантастычна, але ў ДЛГУ «Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук» дадзены станоўчы адказ. Тут елку вырошчваюць нават хутчэй: усяго за 40 год!

Источник: Белорусская лесная газета | 25.07.2013

Рубрика: Наука и технологии

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля