Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 47.

Сучасны свет перанасычаны хімічнымі рэчывамі, а хочацца натуральнага, таго, што стварыла маці-прырода. Спрадвеку нашы продкі карчавалі ляды, старанна выпрацоўвалі вызваленую зямлю і засявалі яе. У вялікай пашане заўжды быў лён, які мудрыя гаспадары выходзілі сеяць на золку, каб ніхто іх працу не сурочыў. Селекцыя гэтай важнай тэхнічнай культуры мае шматгадовыя традыцыі, канстатуе загадчык лабараторыі селекцыі лѐну-даўгунцу РУП «Інстытут ільну» НАН Беларусі Віктар Богдан.

Источник: Сельская газета | 25.11.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Адна з самых маладых вышэйшых навучальных устаноў краіны — Палескі дзяржуніверсітэт: адкрыты ў 2006 годзе. З пяці факультэтаў у абітурыентаў вельмі запатрабаваны біятэхналагічны. Славіцца ѐн, як і сам ПалесДУ, прафесарска-выкладчыцкім саставам. Асаблівую цікавасць выклікаюць лекцыі прафесара, доктара біялагічных навук Віталя Нікандрава. Шлях яго ў навуку пачаўся ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, працаваў ён і ў Інстытуце фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Сельская газета | 04.11.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Цёплым асеннім днём родныя, калегі і сябры развіталіся з вядомым беларускім вучоным-селекцыянерам пладовых культур, галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства», доктарам сельскагаспадарчых навук, прафесарам Валерыем Мацвеевым. Калекцыя пладовых садоў, якую Валерый Аксѐнавіч стварыў больш за паўвека плѐннай дзейнасці, — адна з самых буйных ва Усходняй Еўропе.

Источник: Сельская газета | 31.10.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук, доктарам сельгаснавук, прафесарам Эромам Урбанам больш за сорак гадоў селекцыйнай работы выведзена амаль паўсотні сартоў і гібрыдаў азімага жыта.

Источник: Сельская газета | 21.10.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Па 60 цэнтнераў зерня на круг дала азімая пшаніца беларускай селекцыі ў смалявіцкім РУП «Шыпяны-АСК». Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці элітнага насення збожжавых і рапсу. Сумесна з вучонымі-селекцыянерамі НПЦ па земляробстве НАН Беларусі тут на доследных дзялянках выпрабоўваюцца варыянты вырошчвання збожжавых і апрабуюцца новыя сарты сельгаскультур. Пяты год гэтай галіной кіруе выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага аграўніверсітэта Яўген Пучко.

Источник: Сельская газета | 14.10.2023

Рубрика: Наука и производство

Калі чалавек пачынае выконваць даручаную справу без энтузіязму, звычайна прыходзіць жаданне заняцца нечым іншым, больш важным. Такі момант некалькі вызначыў будучае намесніка па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі кандыдата біялагічных навук Людмілы Ганчаровай.

Источник: Сельская газета | 05.08.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

У народзе цану чалавеку вымяраюць не тым, што ѐн можа зрабіць, а што рэальна здзейсніў. За больш як паўвека ў навуцы багаты арсенал на рахунку акадэміка НАН Беларусі Леаніда Герасімовіча.

Источник: Сельская газета | 29.07.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

ААТ «Нарачанскія зоры» трымае моцную сувязь з вучонымі-селекцыянерамі НПЦ земляробства НАН Беларусі.

Источник: Сельская газета | 08.07.2023

Рубрика: НАН Беларуси, Сельское хозяйство

Вядомы ў нашай краіне і ў замежжы акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, доктар сельгаснавук, прафесар Станіслаў ГРЫБ — аўтар 80 раянаваных сартоў сельгаскультур, з якіх 16 уключаны ў рэестры замежжа. У яго даследчым арсенале амаль паўтысячы навуковых прац, сем вынаходніцтваў, а таксама манаграфіі, кнігі, падручнікі, каталогі, артыкулы, тэзісы, даклады на міжнародных канферэнцыях.

Источник: Сельская газета | 20.05.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Далёка за межамі краіны выкарыстоўваюцца распрацоўкі галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі механізацыі тэхналагічных працэсаў вытворчасці малака і ялавічыны НПЦ НАН па механізацыі сельскай гаспадаркі, доктара тэхнічных навук, прафесара Уладзіміра Перадні.

Источник: Сельская газета | 04.03.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Сучасную працу на зямлі немагчыма ўявіць без сувязі з навукай. Як адзначаў на нядаўнім рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, дзякуючы комплекснай падтрымцы Прэзідэнта айчынная навука атрымала сваѐ развіццѐ. Ва ўсіх галінах прарыўныя навуковыя здабыткі. Плѐнна супрацоўнічае наша НАН з расійскай.

Источник: Сельская газета | 14.02.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Уласны вопыт у вывядзенні новых сартоў алычы і слівы стаў сапраўдным унутраным навігатарам для галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства» доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Валерыя Мацвеева. Любімай справай ён займаецца больш як паўвека.

Источник: Сельская газета | 04.02.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Амаль паўвека займаецца экалогіяй сельскай гаспадаркі выпускнік гідрамеліярацыйнага факультэта Беларускай сельгасакадэміі Анатоль Ліхацэвіч. Гэтай важнай народнагаспадарчай тэме прысвяціў і паспяхова абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. За значны ўклад у развіццё меліярацыйнай навукі абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і замежным членам Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук. Па распрацаванай вучоным тэорыі вызначаецца эколага-эканамічная аптымізацыя воднага рэжыму ў глебе. На яго тэорыі заснаваны многія сучасныя рэсурсазберагальныя тэхналогіі эксплуатацыі гідрамеліярацыйных сістэм у аграпрамысловым комплексе рэспублікі.

Источник: Сельская газета | 21.01.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

На вывядзенне аднаго сорту сельгаскультуры патрэбны гады. За паўвека навуковай дзейнасці доктар сельскагаспадарчых навук дацэнт Навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і плодаагародніцтве Нацыянальнай акадэміі навук Георгій ПІСКУН вывеў больш за 20 сартоў бульбы, 18 з якіх уключана ў Дзяржаўны рэестр Беларусі і Расіі.

Источник: Сельская газета | 16.12.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Больш за дзесяць гадоў доктар сельскагаспадарчых і эканамічных навук прафесар Мікалай Якоўчык працуе ў сталіцы, але гарадскім сябе не лічыць. Мікалай Сцяпанавіч два дзесяцігоддзі кіраваў КСУП Закозельскі», на фермах гаспадаркі разам з вучонымі НПЦ НАН Беларусі жывёлагадоўлі займаўся навуковымі даследаваннямі.

Источник: Сельская газета | 03.12.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Столінскі аграгарадок Рамель сабраў гасцей і ўдзельнікаў шостага міжнароднага фестывалю коней «Палеская ніва — 2022». Першы намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Васіль Літвінкевіч, адкрываючы фестываль, падзякаваў прадстаўнікам Мінсельгасхарча, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускай федэрацыі коннага спорту за падтрымку і непасрэдны ўдзел у правядзенні мерапрыемства.

Источник: Сельская газета | 27.08.2022

Рубрика: НАН Беларуси, Мероприятия НАН

Нацюрморты, партрэты, пейзажы бялынiцкай мастачкi Ларысы Журавовіч упрыгожваюць многiя музеi Беларусi i замежных краiн. Вучаніца акадэмiка Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i Акадэмii мастацтваў СССР Георгiя Паплаўскага за нiзку каляровых афортаў «Восень», «Зямля i людзi» вярнулася з Усесаюзнай выставы дыпломных работ з бронзавым медалѐм Акадэмii мастацтваў СССР. Да Дня беларускага пiсьменства, якi ладзiўся ў Бялынiчах, пры падтрымцы Мiнiнфарма выйшаў з друку альбом, створаны ў гонар творчасцi мастачкi.

Источник: Сельская газета | 04.06.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

Рускі і французскі біёлаг лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны Ілья Мечнікаў больш як стагоддзе таму прадбачыў, што чалавек пры дапамозе навукі выправіць недасканаласць сваёй прыроды. Сёння гэта магчыма дзякуючы аналізу ДНК. Такімі даследаваннямі займаюцца ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Руслана Шайко.

Источник: Сельская газета | 28.05.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

Пэўна, няма ў нашай рэспубліцы сельгаспрадпрыемства, дзе б не працавалі выхаванцы прафесара Белдзяржсельгасакадэміі Макса Фрэйдзіна. За няпоўныя шэсць дзесяцігоддзяў выкладчыцкай дзейнасці ў старэйшай вышэйшай аграрнай установе Еўропы праз яго рукі прайшлі тысячы беларускіх і замежных студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Сам ён вучыўся ў высокапрафесійнай акадэмічнай прафесуры, напрыклад, акадэміка АНН Беларусі Андрэя Мядзведзева.

Источник: Сельская газета | 30.04.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

Выказванне слыннага рускага вучонага Мікалая Пірагова: «Дзе гаспадарыць навука, там вялікае творыцца малымі сродкамі» — трапна апісвае дзейнасць Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі. За няпоўныя два дзесяцігоддзі кіравання ім доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Эмілія Каламіец вывела ўстанову на сусветны ўзровень. Распрацоўкі вучоных запатрабаваны як у рэспубліцы, так і за мяжою.

Источник: Сельская газета | 16.04.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

У дзясятку самых каштоўных культур свету ўваходзіць рапс. Па пасяўной плошчы ў краіне ён саступае толькі хлебнай ніве. Гектар яго пасеваў у 2,5 разы больш дае кіслароду, чым адпаведная дзялянка лесу. Селекцыяй і тэхналогіяй вырошчвання гэтай тэхнічнай культуры ў РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве» займаецца калектыў супрацоўнікаў на чале з доктарам сельскагаспадарчых навук Ядвігай Пілюк.

Источник: Сельская газета | 02.04.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство, Наука и технологии

З мэтай замацавання моладзі ў інавацыйнай і навуковай сферах дзейнасці пяць гадоў таму абвешчаны конкурс «100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Удзельнічаюць у ім асобы, якія да трыццацігадовага ўзросту абаранілі кандыдацкія дысертацыі ці да сарака гадоў атрымалі званне доктара навук. Адной з першых пераможцаў конкурсу стала кандыдат тэхнічных навук Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НПЦ харчавання Ірына Калтовіч. Яна лічыць, што гэта высокая ацэнка працы маладзёжнага калектыву.

Источник: Сельская газета | 26.02.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

На прысталічных перакатах, што за аграгарадком Самахвалавічы, на дзвюх сотнях гектараў раскінуўся ўнікальны сад Інстытута пладаводства НАН Беларусі. Па разнастайнасці сартоў пладовых дрэў яму няма роўных ва Усходняй Еўропе. Калектыў селекцыянераў папаўняецца выпускнікамі вышэйшых аграрных навучальных устаноў. Аб'яднаны яны ў савет маладых вучоных. Узначальвае яго загадчык лабараторыі генетычных рэсурсаў кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Ілля Палубятка.

Источник: Сельская газета | 19.02.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Славу народнаму майстру Івану Супрунчыку прынеслі не толькі залатыя рукі, але і цікавыя яго расповеды пра жыццё землякоў. Многія яго драўляныя скульптуры захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі, у фондах старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, у Брэсцкім абласным, Столінскім раѐнным краязнаўчых музеях. Самабытны творца папоўніў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

Источник: Сельская газета | 12.02.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Утворанае на базе дзвюх суседніх гаспадарак смалявіцкае РСУП «Пятровічы» два гады таму ўзначаліў выпускнік Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Дзмітрый Кішчук. Малады кіраўнік стаўку зрабіў на малочную галіну. Непадалёку ад гаспадаркі - доследныя палі селекцыянераў НПЦ НАН Беларусі па земляробстве.

Источник: Сельская газета | 04.09.2021

Рубрика: Наука и производство

Першыя саджанцы фермер з Ляхавіч Валерый Радзюк пасадзіў яшчэ на пачатку новага тысячагоддзя. Апантаны ідэяй садоўніцтва, ѐн перад тым, як узяцца за справу, раіўся з беларускімі вучонымі-селекцыянерамі, ездзіў за вопытам да заходнееўрапейскіх спецыялістаў, самастойна пералапачваў навуковую літаратуру. І сѐння тут прымяняюць правераныя сусветныя тэхналогіі, якія ўжо добра сябе зарэкамендавалі. У садзе фермера часта бываюць спецыялісты РУП «Інстытут пладаводства».

Источник: Сельская газета | 15.10.2020

Рубрика: НАН Беларуси

Старэйшая ў Еўропе Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія за 180 гадоў дзейнасці падрыхтавала звыш ста тысяч высакакласных спецыялістаў. Працуюць яны ў Беларусі, Расіі, краінах бліжняга і дальняга замежжа. Больш як 60 выхаванцаў акадэміі носяць званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі», звыш 20 вядомых навукоўцаў сталі акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі.

Источник: Сельская газета | 03.10.2020

Рубрика: НАН Беларуси

Аператар аддзялення паштовай сувязі Крулеўшчына Таццяна Бобчанка ў сваім аграгарадку ведае кожнага жыхара. Завочна вучылася на лесаінжынерным факультэце Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны. Запомніліся практычныя заняткі, якія цікава праводзіў на доследных дзялянках лесу член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Бяганскі. У той самы год, калі атрымала дыплом інжынера лясной гаспадаркі, пераехала ў Крулеўшчыну.

Источник: Сельская газета | 18.06.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Зараз інстытут меліярацыі ўваходзіць у састаў Навукова-практычнага цэнтра па земляробству Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Узначальвае інстытут кандыдат тэхнічных навук Аляксандр Анжанкоў, з якім напярэдадні прафесійнага свята гутарыць карэспандэнт «СГ».

Источник: Сельская газета | 06.06.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Беларускі этнограф Павел Шпілеўскі ў сваіх даследаваннях занатаваў, што назва мястэчка Лошніца звязана з гістарычнай асобай — Вітаўтам. У Люстрацыйным запісе Барысава 1749 года пазначана, што паселішча атрымала назву ад мноства ласёў у навакольных лясах. Лошніца адной з першых у Барысаўскім раѐне атрымала статус аграгарадка. У Лошніцы таксама нарадзілася ўрач-афтальмолаг, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, член-карэспандэнт НАН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета, Герой Сацыялістычнай Працы Таццяна Васільеўна Бірыч.

Источник: Сельская газета | 11.04.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

На некалькіх узгорках, паміж якімі рака Свіслач прымае крынічныя воды прытока Цітаўкі, раскінуліся падворкі Пухавічаў. Пісьмова паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў дакументах XVI стагоддзя. У 2007 годзе вёска адной з першых у Пухавіцкім раѐне атрымала статус аграгарадка. Музейны стэнд мясцовай школы ўпрыгожваюць партрэты найбольш паспяховых выпускнікоў, у тым ліку загадчыка нейрахірургічнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі, акадэміка НАН Беларусі Арнольда Смеяновіча.

Источник: Сельская газета | 11.01.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Фальварак Алесіна, частка смалявіцкага маёнтка Шыпяны, назву атрымаў ад імя яго ўладальніцы. Прозвішча яе гісторыя ўтойвае. З сярэдзіны ХІХ стагоддзя Алесіна — абасобленая сядзіба шляхетнага роду Ваньковічаў. У 1906 годзе ў суседняй вёсцы Верхмень настаўнічаў малады Якуб Колас. З першых гадоў савецкай улады на месцы колішняга фальварка Алесіна ўзнік засценак. У нямецка-фашысцкую акупацыю ў навакольных лясах дзейнічалі партызаны. Пасля вайны вёска нанава адбудоўвалася. Аднавіў дзейнасць калгас, рэфармаваны ў РУП «Шыпяны-АСК» — вытворчае падраздзяленне Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве. Цэнтральная сядзіба гаспадаркі — вёска Алесіна — у 2007 годзе атрымала статус аграгарадка Смалявіцкага раёна.

Источник: Сельская газета | 04.01.2020

Рубрика: НАН Беларуси

120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прысвяціў літаратурна-дакументальную экспазіцыю «Міхась Лынькоў: «…мой жыццёвы і творчы шлях». Нялёгкія выпрабаванні выпалі на лёс Міхася Лынькова. Васямнаццацігадовым змагаўся ён з белапалякамі, у нямецка-фашысцкую акупацыю каты зверскі забілі яго жонку і сына. Пасля вызвалення Мінска ён ўзначаліў Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Цікавымі фактамі з жыцця народнага пісьменніка эксклюзіўна дзеліцца яго ўнучка, доктар філалагічных навук прафесар Белдзяржуніверсітэта Ірына Ратнікава.

Источник: Сельская газета | 30.11.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

Назва прысталічных Самахвалавіч у перакладзе з фіна-ўгорскай мовы азначае, што размешчана паселішча на рачным беразе. У архіўных дакументах 1582 года пазначана: вёска і аднайменны маѐнтак месціліся паабапал ракі Пціч. Вёска стала буйным сельскагаспадарчым навуковым цэнтрам У пасляваенны час. Тут размясціліся тры рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы: НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве, Інстытут пладаводства і Інстытут агародніцтва. Дзейнічае аграметэаралагічная станцыя. З 2008 года Самахвалавічы — аграгарадок Мінскага раёна.

Источник: Сельская газета | 02.11.2019

Рубрика: НАН Беларуси

Бярозаўскі аграгарадок Першамайская да 1964 года быў вѐскай Блудзень. Сялянскія падворкі з усіх бакоў акружалі балоты, што цягнуліся ў вярхоўі ракі Ясельды. Упершыню паселішча пісьмова ўзгадваецца ў 1563 годзе ў дакументах Вялікага Княства Літоўскага. У мясцовай сярэдняй школе навучаўся член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў і тэхналогій Пётр Віцязь. У гісторыі гэтага месца - шмат трагічных і велічных падзей.

Источник: Сельская газета | 04.05.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Да гэтай даты Нацыя­нальная ака­дэмія навук Беларусі арганізавала чатырохтомнае выданне.

Источник: Сельская газета | 20.11.2018

Рубрика: НАН Беларуси

У сярэдзіне ХIХ стагоддзя праз беларускія землі пралёг тракт з Масквы да Варшавы працягласцю 1066 кіламетраў. У розныя часы яго называлі Варшаўскай, Брэст-Літоўскай, Маскоўскай шашой. Але часцей за ўсё — “Варшаўкай”. Расійскі імператар Аляксандр I, праязджаючы па тракце, бачыў непрыглядныя паселішчы і загадаў будаваць уздоўж дарогі па казённых узорах правільныя вёскі. Адна з іх — Глуша, далейшаму развіццю якой садзейнічала адкрыццё шклозавода і дрэваапрацоўчых промыслаў. Тут працавалі лакамабільны рухавік, млын, прыдарожная карчма, а пазней — першае на Бабруйшчыне паштовае аддзяленне. У Глушы прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады вядомага беларускага літаратара, члена-карэспандэнта АН БССР, доктара філалагічных навук, прафесара, члена Саюза пісьменнікаў СССР Алеся Адамовіча.

Источник: Сельская газета | 29.09.2018

Рубрика: Сотрудники НАН

Некалькі дарог вядуць у старажытныя Гальшаны, побач з якімі захаваліся рэшткі арыгінальнага замка. Падзеі і вобразы розных часоў, звязаныя з гэтай гістарычнай мясцінай, таленавіта ўвасобіў Уладзімір Караткевіч у гістарычным рамане “Чорны замак Альшанскі”. У адной з капліц каталіцкага ансамбля знаходзіўся надмагільны помнік магната Сапегі і яго жонак. Цяпер ён захоўваецца ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Свой адбітак на гістарычных Гальшанах пакінулі і падзеі ХХ стагоддзя. Які сённяшні дзень старажытных Гальшан?

Источник: Сельская газета | 19.08.2017

Рубрика: НАН Беларуси

Назва мястэчка Плешчаніцы, што на Лагойшчыне, згодна з паданнем, звязана з Еўфрасінняй Полацкай. Мястэчка багатае не толькі на гістарычныя падзеі: тут змяшчаецца геафізічная абсерваторыя "Плешчаніцы" дзяржаўнага ўпраўлення "Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі", загадвае ўстановай Ларыса Пусташыла.

Источник: Сельская газета | 10.06.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Дзесяцігоддзе таму Віктара Булыгіна запрасілі ўзначаліць ствараемае падраздзяленне прамысловага садоўніцтва на Талачынскім кансервавым заводзе. Пачынаў з чыстага аркуша. Па ўсёй Беларусі шукалі пасадачны матэрыял. Закуплялі яго ў Інстытуце пладаводства, фермераў, садаводаў-любіцеляў. Сёлета ўпершыню сабрана амаль пяць тысяч тон садавіны і ягад.

Источник: Сельская газета | 10.12.2016

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и производство

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля