Всего документов: 1.
Такой колькасці чырванакніжных птушак адначасова ў краіне, напэўна, яшчэ не бачылі. Адразу 120 тысяч турухтанаў (кожная дваццатая асобіна з усёй сусветнайпапуляцыі!) — стройных цыбатых кулікоў — праводзяць гэтую вясну на Беларускім Палессі. "Турухтаны ляцяць з Афрыкі, з месцаў зімовак, у тундры Еўразіі,— тлумачыць дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ Акадэміі навук па біярэсурсах Павел Пінчук.-Як паказваюць дадзеныя кальцавання, гэтыя птушкі гняздуюцца ад Скандынавіі да Якуціі. Міграцыя для птушак — час цяжкі, таму такія прыпынкі вельмі важныя. Інакш птушка да месца прызначэння проста не даляціць."