Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 14.

Амаль 40 гадоў прысвяціў гэтай тэме доктар сельскагаспадарчых навук, двойчы лаўрэат прэміі НАН Беларусі, прафесар Аляксандр Аўтка. У яго багажы — некалькі дзясяткаў кніг, у якіх расказваецца, што аснову правільнага рацыёну складае агародніна. Свае напрацоўкі заслужаны дзеяч навукі Беларусі адлюстраваў у панарамным стэндзе, які папулярна інфармуе аб каштоўнасці кожнага віду агародніны, іх уплыве на арганізм, наяўнасці нітратаў, спосабаў іх нейтралізацыі. Увогуле, аб усім тым, што садзейнічае правільным харчовым звычкам і здароваму ладу жыцця.

Источник: Звязда | 20.11.2024

Рубрика: НАН Беларуси

Крыніцы Гродзенскай пушчы — помнікі прыроды мясцовага значэння. У рамках праекта грамадзянскіх ініцыятыў тут з’явілася шыльда, навес са скульптурнай кампазіцыяй, альтанка, брукаваны і драўляны насціл, вялікія дубовыя крэслы-калодкі. Вандроўка пераплятаецца з іншымі адукацыйнымі і турыстычнымі маршрутамі. Усе ўдзельнікі першага творчага падарожжа па новым крынічнам маршруце адзначалі энтузіязм творчага аб’яднання і яго кіраўніцы Тэрэзы Белавусавай. Яна расказала ўдзельнікам паездкі аб навуковым аспекце даследавання крыніц. Такая работа тут вядзецца сістэматычна на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў прадстаўнікамі лабараторыі гідрагеалогіі і гідраэкалогіі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 05.09.2024

Рубрика: Экологическая деятельность

Ініцыятыўная група работнікаў Гродзенскага райвыканкама і грамадскіх актывістаў пабывала на самых знакамітых крыніцах Гродзенскай пушчы, каб вызначыць новы турыстычны маршрут і выбраць месца для правядзення будучага фэсту. Тут упэўнены, што падобнага свята няма нідзе ў Беларусі. Магчыма, крынічны фэст стане адным з брэндаў Гродзенскага раёна. Дарэчы, ідэю фэсту гатовы падтрымаць і навукоўцы. Па словах вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі гідрагеалогіі і гідраэкалогіі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Васіля Пашкевіча, даўно пара звярнуць увагу на прыродныя аб’екты ў шырокім сэнсе.

Источник: Звязда | 03.08.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

У Гродне прапаноўваюць зрабіць тыпавы праект для ўсіх крыніц-помнікаў прыроды. А рухавіком працэсу не адно дзесяцігоддзе з’яўляецца гродзенская экаактывістка Тэрэза Белавусава. Дзякуючы яе намаганням, прыродныя крыніцы трапілі ў рэестр помнікаў прыроды мясцовага значэння. Сюды прыязджалі групы навукоўцаў інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі для лабараторных даследаванняў.

Источник: Звязда | 14.03.2024

Рубрика: Экологическая деятельность

Навуковая каферэнцыя адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 50 даследчыкаў творчасці беларускага песняра. Сваё бачанне выказаў загадчык цэнтра філасофіі, літаратуры і эстэтыкі Інстытута філасофіі НАН Беларусі Валерый Максімовіч. На яго думку, кожны форум дазваляе наблізіцца да асобы беларускага песняра, у даследваннях жыцця і творчасці якога яшчэ не пастаўлена кропка.

Источник: Звязда | 21.11.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Адразу шэсць крыніц Гродзенскай пушчы прызнаны помнікамі прыроды. Вада, якая знаходзіцца блізка да паверхні зямлі і пад яе ціскам выходзіць наверх, ва ўсім свеце лічыцца недатыкальным багаццем. Такія запасы прэснай вады пільна ахоўваюцца. Па гэтаму шляху зараз актыўна ідуць і ў Беларусі, паведаміў кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах Юрый Гігіняк.

Источник: Звязда | 01.11.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Школьнікі возьмуць удзел у добраўпарадкаванні крыніц у Гродзенскім раёне. Кожная крыніца, а самых знакамітых тут чатыры, мее свае лекавыя асаблівасці. Што датычыць чысціні, гэтыя воды адпавядаюць усім санітарным нормам. Усе крыніцы правераны навукова-практычным цэнтрам па біярэсурсах і Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 05.04.2022

Рубрика: НАН Беларуси, Экологическая деятельность

Крыніцы Гродзеншчыны прэтэндуюць на статус помнікаў прыроды. Канчатковы вердыкт будзе вынесены пасля таго, як прадстаўнікі НАН Беларусі даследуюць пробы вады. На сёння крыніцам удзяляецца пільная ўвага. Іх вывучэнне ўваходзіць у Дзяржаўную навукова-тэхнічную праграму «Зялёныя тэхналогіі», паведамляе вядучы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Васіль Пашкевіч.

Источник: Звязда | 06.11.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Гродзенскія ўлады сустрэліся з актывістамі грамадскай арганізацыі «Крыніца» для абмеркавання будучыні ўнікальных крыніц. Галоўная каштоўнасць крыніц - якасць вады, якую засведчылі спецыялісты Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 28.04.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Не адно дзесяцігоддзе Тэрэза Белавусава займаецца вывучэннем і аднаўленнем крыніц у ландшафтным заказніку «Гродзенская пушча». Па яе ініцыятыве навукоўцы выявілі ў экасістэме і мінеральныя крыніцы, і сапрапелі. Цяпер справа за тым, каб прыроднае багацце служыла здароўю чалавека. Што ж тоіць у сабе гэта тэрыторыя? Вада ў крыніцах прайшла ўсе клінічныя выпрабаванні, а яе якасць і лекавыя ўласцівасці пацверджаны афіцыяльна. Адбор проб правёў Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 11.03.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Навуковае прадпрыемства «Гродзенскi занальны iнстытут раслiнаводства» з'яўляецца фiлiялам Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i скiравана на навуковае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласцi. Iнстытут вядзе распрацоўку i ўкараненне ў вытворчасць адаптыўных тэхналогiй, скiраваных на атрыманне якаснага пасадачнага матэрыялу.

Источник: Звязда | 14.10.2020

Рубрика: НАН Беларуси

Спецыялiсты занальнага iнстытута раслiнаводства ў Шчучыне пераселi на квадрацыклы, каб манiторыць палеткi. Гродзенскi занальны iнстытут раслiнаводства НАН Беларусi закупiў тэхнiку на ўсе чатыры аддзелы — па адным квадрацыкле на кожны, распавядае дырэктар занальнага iнстытута Сяргей Шэўчык.

Источник: Звязда | 01.08.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Напачатку таблеткі, капсулы, блістары будуць фарміравацца з прывазной сыравіны, але з цягам часу пачне працаваць і завод па выпуску самой субстанцыі. Аб гэтым было заяўлена ў часе цырымоніі адкрыцця новага прадпрыемства ў Скідзелі. Новае сумеснае беларуска-індыйскае прадпрыемства атрымала назву «Навалок». У краіне плануецца пабудаваць яшчэ два заводы па вытворчасці лекаў з удзелам індыйскага капіталу. Гэта вялікі інавацыйны праект, падключана Нацыянаьлная акадэмія навук Беларусі. Індыйскі бок, у сваю чаргу, рыхтуе дасье да рэгістрацыі, каб выйсці на рынак.

Источник: Беларусь | 26.03.2019

Рубрика: Международное сотрудничество

У Гродне прайшоў конкурс на лепшую самаробную кнігу твораў Скарыны. Вынікі конкурсу падведзены падчас першага абласнога фестывалю кнігі. Таксама да 500-годдзя беларускага друку ў Новым замку Гродна дэманструецца багатая калекцыя рэдкіх і старадрукаваных кніг і перыядычных выданняў. Усяго ў фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея захоўваецца звыш 20 тысяч рэдкіх старадрукаваных кніг і 12 тысяч рэдкіх перыядычных выданняў. Фонд музея саступае толькі Нацыянальнай бібліятэцы і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 26.09.2017

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля