Всего документов: 2.
У Віцебску прайшлі навукова-практычныя канферэнцыі, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі і 69-годдзю Вялікай Перамогі. Сярод ініцыятараў мерапрыемстваў - Інстытут гісторыі НАН Беларусі, ад якога прамы ўдзел прынялі дырэктар Інстытута В. Даніловіч і прафесар А. Літвін.
З 9 па 11 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння гісторыка і крыніцазнаўцы, першага рэктара БДУ, акадэміка Уладзіміра Пічэты. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі названыя вышэй навучальныя ўстановы, а таксама Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.