Всего документов: 9.
Адбылося паседжанне Грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета. Удзел у ім узяў і намеснік дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Руслан Цвірко.
Пасяджэнне камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы прайшло ў Брэсце. Такія сустрэчы праводзяцца два разы на год. Да брэсцкай размовы ў рэжыме відэасувязі далучаліся чыноўнікі, спецыялісты, вучоныя абедзвюх дзяржаў. Так, прадстаўнікі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі разам з калегамі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абмеркавалі узгадненне праектаў канцэпцый саюзных праграм.
Музей «Бярэсце» быў адкрыты ў 1982 годзе. Гэта — адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада ХІ–ХІІІ стагоддзяў. Больш за дзесяцігоддзе, пачынаючы з 1969 года, на месцы старажытнага горада праводзілі раскопкі супрацоўнікі аддзела археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Пятра Фёдаравіча Лысенкі. Па сутнасці, менавіта ён падарыў гораду і свету «Бярэсце». Пётр Фёдаравіч здолеў «прабіць» саюзнае фінансаванне праекту, і пачаліся маштабныя раскопкі.
Старшыня рэспубліканскага аграпрамысловага саюза і кіраўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі сялянскі савет», доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Скакун 1 сакавіка адзначае «круглуюдату» — 70 гадоў.
Аляксей Сцяпанавіч Скакун — чалавек вядомы ў нашай краіне: старшыня рэспубліканскага аграпрамысловага саюза і кіраўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі сялянскі савет», доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук на працягу больш чым 30 гадоў узначальвае сельгаспрад-прыемства «Астрамечава» Брэсцкага раёна.
У ваколіцах вёскі Камянюкі вядома не менш за 12 паселішчаў — ад часу асваення тэрыторыі пушчы і з'яўлення першых паляўнічых на паўночнага аленя. Тут і пачаліся раскопкі, якія закончацца стварэннем у Нацыянальным парку археалагічнага музея пад адкрытым небам. Спецыялісты з інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з супрацоўнікамі пушчы арганізавалі навуковую экспедыцыю.
Брэсцкая абласная бібліятэка з дапамогай абласного бюджэту набыла няпоўны экзэмпляр Брэсцкай Бібліі. Дагэтуль у Беларусі было толькі адно такое выданне, якое захоўвалася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа.
Беларускі археолаг, доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечча Інстытута гісторыі НАН Беларусі Пётр Лысенка з пачатку 60-х гадоў займаецца гісторыяй старажытнага Бярэсця. Ён вызначыў месцазнаходжанне старажытнага горада і даказаў гэта з дапамогай раскопак. У выніку З'явіўся адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада. Яшчэ раз усвядоміўшы вялізарную працу, якая была праведзена ў 60-80 гады ў Брэсце, і асэнсаваўшы ролю дабраахвотных памочнікаў на раскопках, Пётр Лысенка вырашыў выказаць ім сваю удзячнасць праз газету "Звязда", чытачом і прыхільнікам якой даўно з'яўляецца.
Інтэрв´ю генеральнага дырэктара Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Белавежская пушча" Аляксандра Бурага. Пра асаблівасці лясной працы расказвае начальнік аддзела аховы лесу і лясной гаспадаркі Васіль Філімонаў: — Насенне мы нарыхтоўваем з элітных дрэў — як дуба, так і сасны. У гэтым рэгулярна дапамагаюць вучоныя нашай Акадэміі навук. Ёсць асобная праграма па стварэнні лесанасеннай плантацыі, якую мы ажыццяўляем агульнымі намаганнямі.