Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

Зборнік навуковых артыкулаў «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі»

Пабачыў свет зборнік навуковых матэрыялаў «Генеалогія і сямейная гісторыя: актуальныя праблемы і задачы», які стаў першым такога роду зборнікам матэрыялаў па генеалогіі як спецыяльнай гістарычнай дысцыпліне ў Беларусі ХХІ стагоддзя.

Публікуюцца 24 навуковыя артыкулы і паведамленні, прысвечаныя ў тым ліку:

  • рэканструкцыі радаводу прыгонных сялян ад сучаснасці да першай паловы XVI ст.;
  • верыфікацыі звестак з родавых спраў шляхты слуцка-капыльскага рэгіёна першай паловы ХІХ ст.;
  • патэнцыялу метрычных кніг, рэвізскіх сказак і судовых спраў, малавядомым крыніцам па генеалогіі з Нацыянальнага архіўнага фонду;
  • уплывам сямейнага заканадаўства 1920-х гг.на развіццё інстытуту сям’і і іншым аспектам.

Зборнік адлюстроўвае характэрныя рысы і асаблівасці развіцця генеалогіі як навукі і сферы сацыяльнай актыўнасці ў сучаснай Беларусі.

Укладальнікам і адказным рэдактарам зборніку выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Беларусі.

Зборнік адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі : актуальныя праблемы і задачы : зб. навук. арт. / Нац. Акад. навук Беларусі, Цэнтр. Навук. б-ка імя Я. Коласа ; уклад.: В. В. Урублеўскі ; рэдкал.: С. С. Юрэцкі (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 320 с.

Змест зборніку.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля