ВІРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВА ВЫДАННЯЎ

Гуманітарныя навукі

У перыяд да 1926 г. уласныя выданні Інбелкульта з’яўляліся адносна рэдка. Найбольш актыўна друкаваліся выпускі «Беларускай навуковай тэрміналогіі». У 1922 г. быў выдадзены першы (ён жа і апошні) нумар літаратурна-навуковага весніка Інбелкульта «Адраджэньне». Артыкулы супрацоўнікаў Інбелкульта друкаваліся ў такіх выданнях, як часопіс «Полымя» і газета «Савецкая Беларусь».

У 1925 г. пачаў выходзіць часопіс Цэнтральнага бюро краязнаўства «Наш Край», які некаторы час быў асноўным выданнем Інбелкульта для абнародавання даследаванняў усіх кірункаў.

У 1926 г. пры Інбелкульце быў арганізаваны выдавецкі аддзел і адкрыта свая друкарня, пасля чаго публікацыя навуковых выданняў набыла сістэматычны характар. Публікацыйную дзейнасць таксама стымулявалі такія навуковыя мерапрыемствы Інбелкульта, як Першы з’езд археалогіі і археаграфіі (студзень 1926 г.), Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926 г.), Першы і Другі ўсебеларускія краязнаўчыя з’езды (люты 1926 г. і люты 1927 г.). Вынікі іх дзейнасці былі адлюстраваны ў шэрагу выданняў: «Працы Першага зьезду дасьледчыкаў беларускае архэолёгіі і архэографіі», «Працы акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі», «Працы Першага ўсебеларускага краязнаўчага з'езду» і «Працы Другога ўсебеларускага краязнаўчага зьезду», а таксама ў матэрыялах асобных даследчыкаў, падрыхтаваных для гэтых мерапрыемстваў.

Пасля прыняцця новага статута і рэарганізацыі Інбелкульта ў 1927 г. пачалі друкавацца зборнікі прац па Аддзелах: «Запіскі Аддзелу гуманітарных навук» і «Запіскі Аддзелу прыроды і гаспадаркі». Найбольш прадуктыўным сярод іх быў Аддзел гуманітарных навук: выйшлі яго запіскі па філалогіі, гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўстве і этнаграфіі.

Мовазнаўчыя і літаратуразнаўчыя даследаванні праводзіліся ў Інбелкульце такімі выдатнымі навукоўцамі, як Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч, Язэп Юр’евіч Лёсік, Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла, Мікалай Якаўлевіч Байкоў, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Іван Іванавіч Замоцін, Пётр Апанасавіч Бузук, Павел Андрэевіч Растаргуеў, Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч. 

Адным з інбелкультаўскіх даследчыкаў беларускай фанетыкі і дыялекталогіі быў Іосіф Васільевіч Воўк-Левановіч. У 1920-х гг. ён выкладаў беларускую мову ў польскім і яўрэйскім педагагічных тэхнікумах, потым працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі беларускай мовы; у Інбелкульце Воўк-Левановіч быў супрацоўнікам Фальклорна-дыялекталагічнай камісіі, працаваў над укладаннем гістарычнага слоўніка беларускай мовы. Ён таксама браў актыўны удзел у дзейнасці Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі.

З 1925 г. у Інбелкульце пад кіраўніцтва прафесара І. І. Замоціна працавала Літаратурная камісія, якая павінна была здзяйсняць падрыхтоўку і выпуск твораў беларускіх пісьменнікаў. Вынікам яе дзейнасці стала двухтомнае выданне твораў Максіма Багдановіча (першы том выйшаў у 1927 г., другі – ў 1928 г.).

Гісторыяй, археалогіяй і этнаграфіяй у Інстытуце беларускай культуры займаліся такія выдатныя навукоўцы, як Уладзімір Іванавіч Пічэта, Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі, Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі, Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч, Ісаакій Абрамавіч Сербаў, Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі, Васіль Данілавіч Дружчыц. Адным з няштатных супрацоўнікаў Гістарычна-археалагічнай камісіі Інбелкульта быў студэнт Мікалай Мікалаевіч Улашчык, у будычым знакаміты гісторык і археограф. 

Адным з найбольш актыўных працаўнікоў Інбелкульта, у будучым дырэктар Бібліятэкі Беларускай акадэміі навук, быў гісторык Дзмітрый Іванавіч Даўгяла, які зрабіў велізарны ўнёсак у развіццё беларускай археаграфіі. Ён вельмі актыўна супрацоўнічаў з Цэнтральным бюро краязнаўства і часта публікаваўся ў часопісе “Наш Край”. Яго артыкулы таксама ўвайшлі ў такія выданні Інбелкульта, як «Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Працы кафедры археалогіі», «Гісторыка-археалагічны зборнік», «Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Працы клясы гісторыі», «Працы Першага зьезду дасьледчыкаў беларускае архэолёгіі і архэографіі». Адным з найбольш значных вынікаў працы Даўгялы ў Інбелкульце сталі два тамы зборніка дакументаў «Беларускі архіў» – першага археаграфічнага выдання ў БССР. Адзін з тамоў змяшчаў першае ў Беларусі выданне адной з кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.

З Д. І. Даўгялам цесна супрацоўнічаў археолаг Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі – адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. Разам яны даследавалі гісторыю Заслаўя. Адначасова з працай у Інбелкульце Ляўданскі загадваў аддзелам археалогіі ў Беларускім дзяржаўным музеі і выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

У Секцыі мастацтва Інбелкульта даследаванні вяліся па трох кірунках – тэатральнае мастацтва, музычнае і прасторавае (меліся на ўвазе выяўленчае мастацтва і архітэктура). Пераважна сіламі Камісіі гісторыі мастацтва, якая займалася апошнім кірункам, у 1925 г. была арганізавана Першая ўсебеларуская мастацкая выстаўка. Кіраўніком камісіі з’яўляўся выдатны беларускі навуковец, пачынальнік беларускага мастацтвазнаўства Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін. Ён даследаваў беларускае старажытнае дойлідства, фрэскавы жывапіс, гісторыю беларускага мастацтва, кніжнае мастацтва. Як і Даўгяла, быў адным са сталых аўтараў часопіса «Наш Край». У 1928 г. ён апублікаваў першы том “Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва”. 

У 1926 г. выйшаў у свет зборнік «Чатырохсотлецьце беларускага друку», прысвечаны гісторыі беларускага кнігадрукавання і выдадзены з нагоды чатырохсотгоддзя з выхаду кнігі «Апостал» Францыска Скарыны. У працы над гэтым выданнем прынялі ўдзел У. Пічэта, В. Дружчыц, Я. Дыла, Я. Лёсік, М. Шчакаціхін, М. Піятуховіч і І. Воўк-Левановіч.  

Нягледзячы на важнасць і актуальнасць прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых даследаванняў для маладой беларускай дзяржавы, гуманітарныя навукі з’яўляліся вядучай галіной у навуковай дзейнасці Інбелкульта.

  1. Бузук, П. Да характарытыкі паўночна-беларускіх дыялектаў : гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў / П. Бузук ; Ін-т Беларус. Культуры, Фальклёрна Дыялектол. Каміс. - Менск : ІБК, 1926. - 15 с.
  2.  Бузук, П. Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі / П. Бузук ; Ін-т Беларус. Культуры, Аддз-не гуманітар. навук. - Менск : Коштам Ін-ту Беларус. Культуры, 1928. - Ч. 1, вып. 1 : Гаворкі Центральнае й Усходняе Беларуси і ў суседніх мясцовасьцях Украіны й Вялікарасеі ў першай чвэрці XX в. - 112 с. - (Досьледы і матар’ялы ў галіне мовы і літаратуры ; № 17).
  3. Воўк-Левановіч, І. В. Важнейшыя рысы гаворкі вескі Татарковічы і гаворак вакольных весак : Дыялектычны нарыс / Ін-т беларуск. культуры. – Менск : Б. в., 1928. – 42 с. – Асобны адб. з "Зап. аддз. гуманіт. навук" па класу мовы і літ.; Вып. 1
  4.  Воўк-Левановіч, Я. Беларускае аканне / Я. Воўк-Левановіч ; Ін-т Беларус. Культуры, Сэкцыя беларус. мовы і літ. - [Менск : ІБК], 1926. - 23 c. - (Матэрыялы да акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі ; вып. 5).
  5. Воўк-Левановіч, Я. Да пытання аб аканні ў беларускім правапісе : па поваду адной рэвалюцыі / Я. Воўк-Левановіч ; Ін-т Беларус. Культуры, Сэкцыя беларус. мовы і літ. ; [адк. рэд. А. Смоліч]. -Менск : [ІБК], 1926. - 23 с. - (Матэрыялы да акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі ; вып. 7).
  6. Лёсік, А. Ю. Да рэформы беларускага правапісу : Матэрыялы да Акад. Канферэнцыі па рэформе правапісу i азбукі / Ін-т бел. Культуры. Секцыя бел. мовы і літ.; [Адказ. рэд. А. Смоліч]. – Б. м. : Друк. БДВ, Б. г. – 8 с. – Асобны адб.
  7. Некрашэвіч, С. Да пытаньня аб укладаньні слоўніка жывой беларускай мовы : даклад, чытаны на сходзе Мовазнаўчай сэкцыі ІБК 8 ліп. 1925 г. і прыняты ў аснову працы Камісіі па ўкладаньні слоўніка жывой беларускай мовы / С. Некрашэвіч. - Менск : [ІБК], 1925. - 23 с.
  8.   Полевой, А. О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии / А. Полевой. - Минск : ИБК, 1926. - 47 с.
  9.   Працы акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (14-21 лістап. 1926 г.) = Arbeiten der Akademischen Konferenz zur Reform der Weissruthnischen Orthographie und des Alphabets( 14-21 November 1926) / Ін-т Беларус. Культуры, Аддз. мовы і літ. ; пад рэд. С. Некрашэвіча, Ў. Ігнатоўскага. - Менск : Выд. Ін-ту Беларус. Культуры, 1927. - 429 с.
  10. Праграма для збірання асаблівасцяй беларускіх гаворак пераходных да суседніх моваў / Ін-т Беларус. Культуры, Аддз. мовы і літ., Фольклор.- дыялектол. каміс. ; апрац.: С. Некрашэвіч, П. Бузук. - Факс. изд. - Менск : Газ. «Радавая Беларусь», [1927?]. - 80 с.
  11. Лёсік, А. Ю. У справе рэформы нашае азбукі : Матэрыялы да Акад. Канферэнцыі па рэформе правапісу i азбукі / Ін-т бел. Культуры. Секцыя бел. мовы і літ.; [Адказ. рэд. А. Смоліч]. – Б. м. : Друк. БДВ, Б. г. – 8 с. – Асобны адб.
  12. Воўк-Левановіч, Мова выданьняў Францішка Скарыны / Ін-т беларуск. культуры. – Менск : Б. в., 1927. – 26 с. – Асобны адб. з “Чатырохсотлецьце беларускага друку, 1525-1925 : зборнік” / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : [ІБК], 1926. - [8], 353 с.
  13. Сержпутовский, A. К. Отчет о поездке в Гомельскую губернию в 1926 году / А. К. Сержпутовский. - Минск : ИБК, 1926. - 16 с.
  14. Запіскі Аддзелу гуманітарных навук : [в 13 кн.] / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : [Інбелкульт], 1928. - Кн. 2 : Працы клясы філёлёгіі, т. 1 / под рэд. С. Некрашэвіча. - 390 с. 
  15. Запіскі Аддзелу гуманітарных навук : [в 13 кн.] / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : [Інбелкульт], 1928. - Кн. 4 : Працы катэдры этнаграфіі, т. 1, сш. 1 / пад рэд. В. Ластоўскага. - 209 c. 
  16. Запіскі Аддзелу гуманітарных навук : [в 13 кн.] / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : [Інбелкульт], 1928. - Кн. 3 : Працы клясы гісторыі, т. 2 / пад рэд. В. Д. Дружчыца. - 495 с.
  17. Запіскі Аддзелу гуманітарных навук : [в 13 кн.] / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : [Інбелкульт], 1928. - Кн. 5 : Працы катэдры археалогіі. т. 1 / пад рэд. В. Ластоўскага. - 298 c.
  18. Запіскі Аддзелу гуманітарных навук : [в 13 кн.] / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : [Інбелкульт], 1928. - Кн. 6 : Працы камісіі гісторыі мастацтва, т. 1, сш. 1 / пад рэд. М. Шчакаціхіна. - 210 с.
  19. Расторгуев, П. Говоры восточных уездов Гомельской губернии в их современном состоянии / П. Расторгуев ; Ин-т Белорус. Культуры, Отд. яз. и лит. - Менск : Выд. ІБК, 1927. - 24 с.
  20. Расторгуев, П. Северско-белорусский говор : исследование в области диалектологии и истории белорусских говоров / П. Расторгуев ; Ин-т Белорус. Культуры, Отд. яз. и лит. - Л. : Изд. Ин-та Белорус, культуры, 1927. - 224 с.
  21. Гарэцкі, M. I. Народныя песні : 3 мелодыямі / М. Гарэцкі, А. Ягораў ; [выд. 3 дазволу В. Ластоўскага]. - Менск : ІБК, 1928. - 163 с. - (Беларуская этнаграфія ў доследах і матэрыялах / Ін-т Беларус. Культуры, Аддз. гуманітар. навук, Каф. этнаграфіі ; кн. 4).
  22. Шлюбскі, А. А. Гісторыка-этнічныя нататкі / А. А. Шлюбскі. - Менск : [б. в.], 1928. - 72 c. - (Асобны адб. з «Запісакі Аддзелу гуманітарных навук Інстытуту Беларускае культуры», т. 1).
  23. Шлюбскі, А. Матар’ялы да вывучэньня фольклёру і мовы Віцебшчыны : [у 2 ч.] / А. Шлюбскі ; Ін-т Беларус. Культуры, Аддз. гуманіт. навук, Кат. этнографіі. - Менск : ІБК, 1927. - Ч. 1. - 187 c. - (Беларуская этнографія ў досьледах і матар’ялах ; кн. 2).
  24. Шлюбскі, А. А. Матар’ялы да вывучэньня фольклёру і мовы Віцебшчыны : [у 2 ч.] / А. А. Шлюбскі ; Ін-т Беларус. Культуры, Аддз. гуманіт. навук, Кат. Этнографіі ; [выд. 3 дазволу В. Ластоўскага]. - Менск : [ІБК], 1928. - Ч. 2. - 265 c. - (Беларуская этнаграфія ў досьледах і матар’ялах ; кн. 5.).
  25. Наш край : штомесячнік Цэнтр. Бюро Краязнаўства пры Ін-це Беларус. Культуры ; [рэд. М. Азбукін]. - Менск : ІБК, 1926. - № 1 (4).
  26. Сержпутоўскі, А. К. Казкі і апавяданні беларусаў 3 Слуцкага павета = Contes et récits des blancs-ruthéniens district de Sloutsk / Аляксандр Сержпутоўскі ; [адк. рэд. А. Сломіч] ; Ін-т Беларус. Культуры, Аддз. беларус. мовы і літ. - Л. : Ленингр. Гублит, 1926. - VI, 252 с. - (Матэрыялы да вывучэння беларускай мовы, этнаграфіі і літаратуры = Matériaux pour ľetude de la langue, ethnographie et littérature Blanches- Rutheniennes ; адз. 1, cep. 4, кн. 1).
  27. 1863 год на Минщине : (материалы архива отдела 3-й императорской канцелярии) / Ин-т Бел. культуры, Польский отдел, Ист. комиссия. – Минск : Ин-т культуры, 1927. – 216 с. – (Серия I. Т. 1 ; вып. 1)
  28. Беларускі архіў : [у 2 т.] / Ін-т Беларус. Культуры, Аддз-не гуманітар. навук, Археогр. Каміс. ; склад. 3. Даўгяла ; [выд. з дазволу В. Ластоўскага]. - Менск : Выд. ІБК, 1927. - T. 1 : Матар’ялы і докумэнты да гісторыі Беларуска-Літоўскай Дзяржавы і г. Магілёва ў ХѴІ-ХѴІІ ст. з архівасховаў Магілёва, Масквы і Кракава. - 268 с.
  29. Беларускі архіў : [у 2 т.] / Ін-т Беларус. Культуры, Аддз-не гуманітар. навук, Археогр. Каміс. ; [выд. з дазволу В. Ластоўскага]. - Менск : Выд. ІБК, 1928. - Т. 2 : [Літоўская метрыка] (ХѴ-ХѴІ ст.). - 343 с.
  30. Гістарычна-архэолёгічны зборнік = Scripta historico-archaeologica / Ін-т Беларус. Культуры, Соц.-Гіст. Сэкцыя, Гіст.-Архэолёг. Каміс. - Менск : Выд. ІБК, 1927. - № 1 : Даклады і рэфэраты, 1926-1927 года). - [6], 389 с. - (Працы і матэрыялы да гісторыі і археалогіі Беларусі. Аддзел 2, серыя 1 ; кн. 3).
  31. Працы Першага Зьезду Дасьледчыкаў Беларускае Архэолёгіі і Архэографіі, 17-18 студзеня 1926 года / Ін-т Беларус. Культуры, Гіст.- Архэолёг. каміс. - Менск : [ІБК], 1926. - 86 c. - (Працы i матэрыялы да гісторыі археалогіі Беларусі. Аддзел 2, сэр. 1 ; кн. 1).
  32. Соцыялістычны pyx на Беларусі ў проклямацыях 1905 году / Ін-т Беларус. Культуры, Сэкцыя па вывучэньню рэвалюц. руху ў Беларусі ; сабраў і скампанаваў M. Мялешка. - Менск : ІБК, 1927. - 252 с. - (Аддзел 2, сэрыя 2 ; кн. 1).
  33. Шчакаціхін, М. Беларуская архітэктура ў XI-XII ст. / Ін-т беларускай культуры. Даследчы ін-т для вывучэння мастацтва. Камісія гісторыі мастацтва. – Мінск : Б. в., 1927. – 62 с.,18 л. іл. : іл.
  34. Шчакаціхін, M Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва : [у 3 т.] / М. Шчакаціхін ; Дасьлед. Ін-т для вывучэньня мастацтва, Кам. Гісторыі мастацтва. - Менск : [ІБК], 1928. - T. 1 : Курганная старажытнасці Беларусі. Царкоўная архітэктура ХІ-ХП ст. Замкавае і ваеннае будаўніцтва Беларусі ў ХІІІ-ХѴІ ст. - (Досьледы і матар’ялы для вывучэньня мастацтва / Ін-т Беларус. Культуры, Аддз. гуманітар. Навук ; кн. 1).
  35. Чатырохсотлецьце беларускага друку, 1525-1925 : зборнік / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : [ІБК], 1926. - [8], 353 с.
  36. Інстытут Беларускае Культуры (Інбелкульт): гісторыя ўзьнікненьня, сучасная структура, навукова-даследчая дзейнасць / Ін-т Беларус. Культуры ; апрц. навук. сакратар Інбелкульту А. I. Цьвікевіч. - Менск : ДВБ, 1926.- 114 с.
  37. Бюлетэнь, 1926-1927 / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : ІБК, 1927. - № 1.-67 с.
  38. Бюлетэнь, 1927-1928 / Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : ІБК, 1928. - №2.-115 c.
  39. Матэрыялы да беларускай бібліяграфіі / Ін-т Беларус. Культуры, Бібліягр. Каміс. ; [выд. 3 дазволу В. Ластоўскага]. - Менск : ІБК, 1927. - Т. 4 : Беларуская этнаграфія ў доследах і матэрыялах, кн. 3 : Этнаграфія. - 94 с.
  40. Багдановіч, М. Творы М. Багдановіча : [у 2 т.] / М. Багдановіч ; [Ін-т Беларус. Культуры] ; пад рэд. I. I. Замоціна. - Менск : коттам Ін-ту Беларус. Культуры, 1927. - T. 1: Вершы. Апавяданні. Тэкст. Варыянты. Увагі / падрыхт. Літ. Каміс. Інбелкульту. - XV, 502 с. - (Акадэмічная бібліотэка беларускіх пісьменьнікаў ; аддз. 5 ; сэр. 2 ; кн. 1).
  41. Багдановіч, М. Творы М. Багдановіча : [у 2 т.] / М. Багдановіч ; [Ін-т Беларус. Культуры] ; пад рэд. I. I. Замоціна. - Менск : коштам Ін-ту Беларус. Культуры, 1928. - Т. 2: Празаічныя творы. Тэкст. Увагі. Дадаткі / падрыхт. Каміс. для выдання твораў беларус. пісьменнікаў. - [4], LXL, 418, [6] с. - (Акадэмічная бібліятэка беларускіх пісьменнікаў. Аддзел 5, серыя 2).
  42. Статут Інстытуту беларускае культуры / Ін-т беларускае культуры. – Менск : [б. в.], 1927. – 13 с.
  43. Ляўданскі, A. М. Раскопкі i археалагічныя разведкі ў Барысаўскім павеце ; Сляды неалітычнай стаянкі і пазнейшых культур каля м. Новага Быхава / А. М. Ляўданскі ; Ін-т Беларус. Культуры. - Менск : [б. в.], 1925. - 22 с. - (Асобны адб. 3 36. «Інстытут Беларускай Культуры», выд. 1925 г.).
  44. Ляўданскі, А. М. Заслаўе на Міншчыне : (Археалагічныя доследы і гістарычны агляд). – Мінск : Б. в., 1928. – 121 с. – Адбітак з "Прац і матэрыялаў" Археалагічнай кафедры інстытуту Беларускай культуры. Т. 1.
  45. Наш край : штомесячнік Цэнтр. Бюро Краязнаўства пры Ін-це Беларус. Культуры ; [рэд. 3. Бядуля ; чл. рэд.: М. Бялуга, А. Казак, М. Касьпяровіч]. - Менск : ІБК, 1928. - № 1.
  46. Наш край : штомесячнік Цэнтр. Бюро Краязнаўства пры Ін-це Беларус. Культуры ; [рэд. 3. Бядуля ; чл. рэд.: М. Бялуга, А. Казак, М. Касьпяровіч]. - Менск : ІБК, 1928. - № 6-7.
  47. Наш край : штомесячнік Цэнтр. Бюро Краязнаўства пры Ін-це Беларус. Культуры ; [рэд. С. Плаўнік (3. Бядуля)]. - Менск : ІБК, 1926. - № 8/9 (11/12).
  48. Адраджэньне : літ.-навук. весьн. Ін-ту Беларус. Культуры / рэд. Я. Лесік. - Менск : Кооп.-выд. т-ва «Адраджэнне», - 1922. - Сш. 1. - 330 с.