
Фота: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – ЦНБ НАН Беларусі). Ф. 54 (Г. І. Гарэцкі). Воп. 1.
С. М. Некрашэвіч (1883, фальварк Данілаўка, цяпер вёска Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. – 1937, Мінск) – выдатны мовазнаўца і арганізатар навукі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы дыялектычных слоўнікаў беларускай мовы. Яго беларуска-рускі і руска-беларускі слоўнікі, складзеныя сумесна з М. Я. Байковым, адыгралі важную ролю ў станаўленні лексічнага складу літаратурнай мовы. Удзельнічаў у стварэнні слоўніка жывой беларускай мовы.
4 лістапада 1924 г. – З выступлення С. М. Некрашэвіча на 3-й сесіі ЦВК БССР VI склікання
…Беларусь з’яўляецца краінай маладаследаванай, нягледзячы на тое, што яна ляжыць у цэнтры Эўропы і мае сваю старажытную культуру. І толькі цяпер мы можам спадзявацца, што Інстытут беларускай культуры, як вышэйшая навуковая ўстанова, супольна з навуковымі працаўнікамі ВУЗаў і краяведчых таварыстваў, павядзе правільнае навуковае даследаванне нашай краіны. Патрэбна толькі, каб гэта даследаванне было цесна звязана з паляпшэннем нашай гаспадаркі і падняццем вытворчых сіл нашага краю.
Не меншае значэнне Інстытут беларускай культуры будзе мець і ў пытаннях беларускае культуры. Кожнае з іх будзе цесна і неразрыўна звязана з Інстытутам.
Інстытут беларускай культуры. 1922–1928. Дакументы і матэрыялы / укладальнікі В. У. Скалабан, М. У. Токараў. Мінск: Беларуская навука, 2011 (далей – Інстытут беларускай культуры. 1922–1928. Дакументы і матэрыялы). № 31. С. 72–73.

Фота: Інстытут беларускае культуры (Інбелкульт). Гісторыя ўзьнікнення. Сучасная структура. Навукова-дасьледчая дзейнасьць / апрац. А.І. Цьвікевіч. Менск, 1926 (далей – Інстытут беларускае культуры). С. 7.
У. М. Ігнатоўскі (1881, в. Такары, цяпер вёска Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. – 1931, Мінск) – выдатны гісторык і арганізатар навукі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.
З адной працы У. М. Ігнатоўскага
Цяжкую працу прыходзіцца цяпер рабіць таму, хто ставіць сабе за мэту працаваць над гісторыяй асобнай тэрыторыі, напрыклад, Беларусі. Раней вайна імпэрыялістычная, потым вайна міжнародна-соцыяльная зруйнавала край, які ўвесь час быў арэнай барацьбы. Эвакуацыі на ўсход і, асабліва, на захад зусім зьнішчылі край ня толькі экономічна, але і навукова-культурна. Няма гістарычных крыніц і матэрыялаў, няма падручнікаў. Бушуе рэволюцыйны гураган, урываецца ў габінэты навуковай працы і не дае магчымасьці спакойна і роўна працаваць. Апроч таго, мы ўсе вельмі звыклі да старых мэтодаў. Ніяк не ўмеем мы працаваць над тым, што здаецца нам невялікім і дробным. Мы прызвычаіліся лёгка глядзець на прыватнае і дробнае і не даваць яму сапраўднага значэньня, а часам мы і зусім дробнага ня бачым…
Узяўшы ў рукі ясны ліхтарык, павінны мы крок за крокам абыйсьці мінулае нашай бацькаўшчыны. І ніводзін куточак нашага многапакутнага жыцьця ня можа і не павінен астацца бяз нашага стараннага агляду…
Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. Мінск: Беларусь, 1991. С. 23.

У 1922–1923(1924?) гг. тут размяшчаўся Інбелкульт. У цяперашні час на гэтым месцы знаходзіцца Дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, д. 3).
Стрэлкай указана месца, дзе зроблена фота №7
[1923 г.] – З ліста народнага камісарыята асветы ў народны камісарыят юстыцыі БССР
…В гор. Минске по Скобелевской ул. находится бывш[ий] архиерейский дом, в котором помещается Бел[орусский] Гос[ударственный] Музей и Инбелкульт.
При этом доме находится домовая церковь, до сего времени не ликвидированная.
Считая, что культурно-просветительные учреждения не могут находиться под одной крышею с церковью каковое обстоятельство противоречит декрету об отделении церкви от государства и школы от церкви и что разростающийся Бел[орусский] Гос[ударственный] Музей крайне нуждается в помещении, Наркомпрос просит ликвидировать домовую церковь, которая никогда приходскою не была и предоставить ея помещение для культурных учреждений Наркомпроса…
Нацыянальны архіў Рэсублікі Беларусь. Ф. 42 (Міністэрства асветы БССР, г. Мінск). Воп. 1. Спр. 527. Арк. 118.

Фота: Аляксандр Груша.
У гэтым будынку ўстанова знаходзілася ў 1923(?)1924–1925 гг. У ім 16–17 красавіка 1924 г. прайшла першая канферэнцыя, арганізаваная Інбелкультам (сумесна з Дзяржпланам БССР і пры ўдзеле Горацкага і Мінскага сельскагаспадарчых інстытутаў) – Першая ўсебеларуская глебазнаўчая канферэнцыя.

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 17.
Гэты будынак быў передадзены Інбелкульту ў 1924 г. у сувязі з пашырэннем яго задач у справе ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі і рэарганізацыяй Інстытута ў пастаянную вышэйшую навукова-даследчую ўстанову «па тыпу Акадэміі Навук».
8 кастрычніка 1924 г. – З выпіскі з пратакола пасяджэння СНК БССР
…Савет Народных Камісароў пастанаўляе:
Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – ЦНА НАН Беларусі). Ф. 67. Воп. 1. Спр. 8. Арк. 21.
- Адзначыць, што Інстытут Беларускай Культуры за кароткі час свайго істнаваньня і пры невялікіх дзяржаўных сродках правёў выдатную і разнастайную навукова-культурную працу.
- Прызнаць, што ў зьвязку з пашырэньнем БССР і з практычным правядзеньнем нацыянальнае палітыкі Інстытут Беларускай Культуры павінен мець асабліва важнае дзяржаўнае і політычнае значэньне.
- Прапанаваць Народнаму Камісарыяту Асьветы ў зьвязку з новымі заданьнямі Інстытуту Беларускае Культуры рэарганізаваць яго ў пастаянную Вышэйшую Навукова-Даследчую па тыпу Акадэміі Навук Установу, якая павінна заняцца сыстэматычнай і плянавай апрацоўкай пытаньняў навукі і культуры, датычных Б.С.С.Р.
- Даручыць Народнаму Камісарыяту Асьветы папоўніць склад Інстытуту Беларускае Культуры кваліфікаванымі навуковымі працаўнікамі і ўтварыць адпаведныя ўмовы для іх працы.
- Забяспечыць Інстытут Беларускае Культуры па яго каштарысу на чарговы аперацыйны год належнымі матар’яльнымі сродкамі для яго нармальнага істнаваньня і пастаноўкі навукова-даследчае працы.
- У зьвязку з пашырэньнем працы Інстытуту Беларускае Культуры прапанаваць Менскаму Акруговаму Спаўняючаму Камітэту перадаць Інстытуту Беларускае Культуры ў пастаяннае яго ўладаньне дом № 21 па Рэвалюцыйнай вул. з флігелем і іншымі надворнымі будынкамі.
- Адпусьціць адначасна на рэмонт дому і належнае абсталяваньне Інстытуту Беларускае Культуры 15.000 р. з рэзэрвнага фонду СНК…
Інбелкульт пераехаў у гэты будынак у 1925 г. У канцы 1926 г. ён ужо быў вельмі цесны для ўстановы.
12 верасня 1926 г. – З інфармацыі Інбелкульта ў Нацыянальную камісію ЦВК БССР аб дзейнасці і недахопах у працы
Трэба ясна і катэгарычна зазначыць, што сучаснае памяшканне ІБК абсалютна не адпавядае яго назначэнню. Гэта не памяшканне для спакойнай, акадэмічнай працы, але якісьці праходны калідор. Цэламу шэрагу камісій няма дзе сесці…
Інстытут беларускай культуры. 1922–1928. Дакументы і матэрыялы. № 54. С. 153.

Фота: Аляксандр Груша.

Фота: Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – ЦНА НАН Беларусі). Ф. 3д (М. У. Токараў).
Сядзяць: Іван Луцэвіч (Янка Купала), Аляксандр Прохаравіч Круталевіч, Язэп Юрыевіч Лёсік, Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч, Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі, В. Шэмпель, Мікалай Якаўлевіч Байкоў. Стаяць: Міхаіл Аляксандравіч Грамыка, Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч, Часлаў Іванавіч Родзевіч, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка, Язэп Лявонавіч Дыла.

Фота: ЦНА НАН Беларусі. Ф. 3д (М. У. Токараў).
Сядзяць, першы рад: Мікалай Васільевіч Азбукін, Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі. Другі рад: Часлаў Іванавіч Родзевіч, Вітольд Францавіч Міхальскі, Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч, Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала), Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас). Трэці рад: Аляксандр Прохаравіч Круталевіч, Мікалай Макаравіч Гуткоўскі, Міхаіл Аляксандравіч Грамыка.

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 27.
Аркадзь Антонавіч Смоліч, Язэп Пятровіч Каранеўскі, Віктар Фрышман (стаіць), Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі, Мікалай Ільіч Бялуга, Аляксандр Іванавіч Цвікевіч, Ян Антонавіч Віткоўскі.

Фота: Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – Музей гісторыі НАН Беларусі). Скрыня 1. № 4775.
Сядзяць: Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі, Аляксандр Кандратавіч Гурло, Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Іван Іванавіч Замоцін, Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч. Стаяць: Мікалай Якаўлевіч Байкоў, Язэп Паўлавіч Плашчынскі, Васіль Фёдаравіч Мачульскі.
19 лютага 1925 г. – З пратакола першага арганізацыйнага сходу Літаратурнай секцыі Інбелкульта
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 9. Арк. 17.
- Зьбіраньне беларускіх народных твораў
- Утварэньне сеткі караспандэнтаў-зьбіральнікаў нар[одных] твораў на мясцох.
- Дасьледаваньне народнай творчасьці (новых матар’ялаў і матар’ялаў друкаваных).
- Дасьледаваньне старажытнай беларускай літэратуры.
- Зьбіраньне біографічных матар’ялаў аб новых і найноўшых беларускіх паэтах і пісьменьніках.
- Падрыхтоўка да акадэмічнага выданьня зборніку твораў беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў.
- Крытыка беларускіх твораў.
- Навуковыя досьледы паасобных беларускіх літэратурных твораў, паэтаў, пісьменьнікаў (этуды і монографіі).
- Утварэньне гісторыі белар. літэратуры.
- Укладаньне крытычна-біографічнага слоўніка бел. паэтаў і пісьменьнікаў.
- Утварэньне школьных і папулярных падручнікаў, хрэстоматыяў, дэкляматараў і інш. па белар[ускай] літэратуры.
- Публічныя лекцыі, дыспуты, літэр[атурныя] [в]ечары, літэр[атурныя] суды і інш. у Менску…
22 лістапада 1927 г. – З агляду працы Галоўнай тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта ў 1926/27 акадэмічным годзе
5 кастрычніка 1926 г. Правапісна-тэрміналёгічная Камісія пастановай Сакратарыяту Інстытута Беларускае Культуры была пераймянована ў Галоўную Тэрміналёгічную Камісію з наступным асабовым складам:
Старшыня – Я. Лёсік, Члены Камісіі: І. Луцэвіч, К. Міцкевіч, Л. Цьвяткоў, Сакратар А. Гурло…У грунце сваей працы Галоўная Тэрміналёгічная Камісія кіравалася наступнымі прынцыпамі:
«Укладаньне тэрміналёгічных проектаў вядзецца тэрміналёгічнымі камісіямі пры Інстытуце Беларускае Культуры, навуковымі таварыствамі і іншымі організацыямі, а таксама і паасобнымі спэцыялістымі. Кожны тэрміналёгічны проект паступае на разгляд і зацьвярджэньне сходу Галоўнае Тэрміналёгічнае Камісіі і бяз гэтага зацьвярджэньня не дапускаецца да ўжываньня. Пры разглядзе проектаў камісія мае права: а) адкідаць кожны проект, запранаваны ўкладальнікам або дакладчыкам (які абавязкова павінен быць на сходзе Камісіі пры разглядзе тэрміналёгіі), б) знайшоўшы неадпаведным той або іншы проект, замяніць яго новым, в) выкідаць лішнія, непатрэбныя тэрміны, г) устаўляць новыя тэрміны, прапушчаныя раней з тых ці іншых прычын і д) адсылаць увесь проект тэрміналёгіі аўтару яго для распрацоўкі і дапаўненьня.
Камісія мае на мэце выкарыстаць і па меры магчымасьці выкарыстоўвае моўныя крыніцы народнае гаворкі, а таксама карыстаецца ўсімі слоўнымі – друкаванымі і рукапіснымі матар’яламі. Ужываньне так званых новатвораў, а таксама чужаземных слоў дапускаецца толькі ў выпадках канечнае патрэбы ці дзеля большае навуковае дакладнасьці.
Проекты падаюцца ў камісію ў трох-чатырох мовах, а тэрміны прыводзяцца з некалькімі беларускімі сынонімамі. Гэта робіцца дзеля таго, каб рабіць параўнаньні і выбіраць чыстыя і трапныя тэрміны.
Камісія пачала і мае на мэце ў далейшым рабіць рэвізію ўсіх ранейшых тэрміналёгічных выданьняў». У галоўных сваіх рысах гэтыя прынцыпы захоўваліся з поўнай дакладнасьцю.
У пачатку новага 1927/8 г. Гал.-Тэрм. Камісія рэарганізавана ў Інстытут Навуковае Мовы на падставе акадэмічнага Статуту ІБК…
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 20. Арк. 96–96 адв.

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 44.
Ісаакій Абрамавіч Сербаў, Міхаіл Іванавіч Мароз, Васіль Данілавіч Дружчыц, Дзмітрый Іванавіч Даўгяла.
24 лютага 1925 г. – З пратакола першага сходу Гісторыка-археалагічнай секцыі Інбелкульта
…Па пытаньню аб організацыі працы слова для дакладу даецца В. Д. Друшчыцу…
Пастанова сходу па першаму пытаньню.
- Праца Гісторыка-Археолёгічнай Сэкцыі павінна весьціся па двум галінам: гістарычнай і археолёгічнай.
- У гістарычнай і археолёгічнай галінах кожны член сэкцыі вядзе індывідуальную дасьледчую працу і аб выніках сваёй працы робіць адпаведныя даклады ў Сэкцыі.
- Па абодвум галінам – гістарычнай й археолёгічнай неабходна весьці бібліографічную працу бягучай літэратуры; бібліографічную працу разьмяркаваць паміж сябрамі сэкцыі і паставіць на чале працы рэдакцыйную камісію, у якую абраны: праф. У. І. Пічэта, І. А. Сербаў і В. Д. Друшчыц.
- Па правядзеньню археолёгічнай экспэдыцыі і экскурсій даручыць І. А. Сэрбаву зрабіць належны даклад, а праф. У. І. Пічэце даручыць перагаворы з вядомымі археолёгамі аб удзеле і кіраўніцтве экспэдыцыямі.
II. Пытаньне Формы сьвяткаваньня 400-годзьдзя друку на Беларусі.
Пастаноўлена:
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 6. Арк. 7–7 адв.
- Дзень сьвяткаваньня адкласьці.
- Дзень сьвята прызнаць сьвятам у рэспубліканскім масштабе. Прыняць крокі, каб сьвяткаваньне стала масавым сьвятам. У сьвяткаваньні павінны прыняць удзел усе школы рэспублікі і рабочыя клюбы.
- Арганізаваць у дзень сьвята ўрачыстае пасяджэньне Інбелкульту з Унівэрсытэтам у Менску.
- Урачыстае пасяджэньне ў Полацку з адпаведнымі дакладамі.
- Прыняць крокі, каб у дзень сьвята ўся прэсса ўдзяліла месца для артыкулаў адносна сьвята.
- Назваць імем Ф. Скарыны адну вуліцу ў Полоцку і адну школу.
- Адліць Скарынінскі шрыфт і выдаць два патрэты Ф. Скарыны: адзін даражэйшы, другі масавы.
- Прыняць меры, каб сваячасна выйшлі з друку навуковы зборнік і популярная брошура.
- Абраць лектароў для дакладаў на ўрачыстых пасяджэньнях і ў рабочых клюбах. Абраны наступныя асобы: У. І. Пічэта, М. Н. Піотуховіч, В. Друшчыц, Я. Дыла, Петкевіч, Забела, Бурдзейка, Каўпак, Пашковіч, Маркевіч, Гіркант…

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 54.
Сядзяць: К. С. Серада, Юльян Мікалаевіч Дрэйзін, Язэп Лявонавіч Дыла, Антон Антонавіч Грыневіч, Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін. Стаяць: Мікалай Фаміч Красінскі, Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка, Вячаслаў Антонавіч Селях, Фларыян Паўлавіч Ждановіч.
Беларускае мастацтва навукова дасьледавана яшчэ менш, чым беларуская гісторыя. Хоць беларуская музыкальная стыхія, беларускі орнамэнт, танец, элемэнты беларускага тэатру і г. д. здаўна зьяўляліся крыніцай, з якой бралі багаты матар’ял расійскія і польскія композытары, драматургі і мастакі, – аднак для самае Беларусі гэты нацыянальны скарб даваў вельмі мала. Беларусь мала багацілася сваім уласным багацьцем, – гэты факт вядомы і для беларускага адраджэньня сумны.
Інстытут Беларускае Культуры хутка заўважыў гэтае ненормальнае становішча і прысьвяціў належныя сілы навуковаму распрацаваньню і шырокаму дасьледаваньню беларускага мастацтва ва ўсіх яго галінах. З заснаваньнем адпаведнай Мастацкай Сэкцыі Інбелкульту, пачалі стала вывучацца і беларускі тэатр, і беларуская песьня, і танец, і орнамэнт.
Інстытут беларускае культуры (Інбелкульт). Гісторыя ўзьнікнення. Сучасная структура. Навукова-дасьледчая дзейнасьць / апрац. А.І. Цьвікевіч. Менск, 1926 (далей – Інстытут беларускае культуры). С. 51.

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 62.
Васіль Язэпавіч Вяршук, Мікалай Васільевіч Азбукін, Мікалай Фёдаравіч Бліядуха, Язэп Пятровіч Каранеўскі, Міхаіл Аляксандравіч Грамыка, Мікалай Аляксандравіч Збіткоўскі.
3 сакавіка 1925 г. – З праграмы працы Прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта
…I. Апрацоўка навуковай беларускай тэрміналёгіі па ўсіх галінах прыроды:
а) Заканчэньне тэрміналёгій – зоолёгічнай, хімічнай, фізыка-мэтэоролёгічнай і іншых, апрацоўка якіх распачата яшчэ старым Інбелкультам.
б) Зьбіраньне народных назоў па галінах прыроды.
в) Падгатоўка выданьня адзінага слоўніка па прыродзе.II. Дапамога ў стварэньні прыродаведнае літэратуры адносна Беларусі і наагул з прыроды ў беларускай мове:
а) Популярнае літэратуры.
б) Падручнікаў для школ.
в) Навуковага характару.III. Выучэньне гісторыі прыродных досьледаў у Беларусі.
а) Збор і выучэньне літаратуры (бібліографічная праца).
б) Прырода Беларусі як прадмет выкладаньня ў школах (пагадзіць з Пэдагогічнай Сэкцыяй).
в) Укладаньне біографій выдатных прыроднікаў на Беларусі і прыроднікаў беларусаў за межамі бацькаўшчыны.IV. Выучэньне працоўнага народу, як «прыродніка».
а) Аб’ёму ведаў селяніна і рабочага ў галінах прыроды (разам з этнографічнай сэкцыяй).
б) Тэхнічных спосабаў, якімі карыстаецца народ дзеля пазнаньня прыроды (разам з адпаведнымі сэкцыямі).V. Выучэньне справы досьледаў прыроды Беларусі.
а) Перагляд статутаў і програм дасьледчых організацый і ўстаноў па выучэньню прыроды Беларусі.
б) Ацэнка вынікаў іхняе працы.VI. Пастаноўка самастойнай навукова-дасьледчай працы:
а) Экспэдыцыйнае і стацыянарнае выучэньне прыроды Беларусі з боку зоолёгічнага, ботанічнага, геолёгічнага, кліматалёгічнага і інш.
б) Распрацоўка паасобных тэм па выучэньню прыроды (монографіі і інш.)
в) Нагляданьне за выкананьнем плянаў досьледаў належнымі ўстановамі і камісіямі.
г) Організацыя дзеля вышэйазначанае мэты габінэтаў, лябораторый і іншых дапаможных устаноў.
д) Утварэньне сеткі навуковых карэспандэнцыяў і збор, і апрацоўка анкетнага матар’ялу.
е) Консультацыя краяведных гурткоў па пытаньнях прыроды.
ж) Падрыхтоўка энцыклопэдычнага выданьня аб прыродзе Беларусі.VII. Паказальна-агітацыйная праца ў галіне прыроды.
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Спр. 9. Арк. 62.
а) Удзел у організацыі цэнтральнага музэю прыроды і музэяў прыроды па акругох, гарадох, школах і г. д.
б) Ініцыятыва і ўдзел організацыі запаведнікаў і іншых форм захаваньня і абароны прыроды Беларусі.
в) Організацыя зоолёгічных і ботанічных садоў па гарадох, пры навуковых установах, школах і інш.
г) Удзел у справе організацыі рознага роду гурткоў па асобных галінах прыроды (у сувязі з ЦБК).
д) Організацыя і чытаньне лекцый па прыродзе і выезд дзеля гэтага на провінцыю.
е) Ініцыятыва ў пытаньні аб месцы прыроды Беларусі ў вобразным мастацтве, кінозьёмках, фотографічных зьёмках і г. д. …

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 72.
Іван Іванавіч Цвікевіч, Міхаіл Іванавіч Барсукоў, Павел Віктаравіч Трамповіч.
[1926 г.] – Са справаздачы Медыцынскай секцыі Інбелкульта
Мэдычная сэкцыя пачала працаваць у сакавіку 1924 году. Што тыдзень адбываліся пасяджэньня сэкцыі, на якіх разглядаліся пытаньня пераважна тэрміналёгіі і арганізацыі. Пасьля рэарганізацыі Інстытуту Беларускае Культуры ў сэкцыі быў выбраны прэзыдыум у складзе т[аварыша] М.І. Барсукова ў якасьці старшыні, нам[есніка] старш[ыні] Цьвікевіча І.І. і Навуковаго Сэкратара П.В. Трэмповіч[а].
Праца сэкцыі праходзіла ў камісіях сэкцыі і агульных сходах.
Камісіі ў сэкцыі працавалі:
- Тэрміналёгічная камісія склала 1000 тэрмінаў на лацінскае, расейскае і беларускае мовах. Камісія паставіла сабе за мэту перакласьці на беларускую мову г[этак] з[ваную] Базэльскую анатомічную номенклатуру: Nomima anatomica Albae Ruthenae, чым прыеднаць беларускую мэдычную тэрміналёгічную справу да сусьветнай тэрміналёгічнае працы ў галіне мэдыцыны.
Дзеля выкананьня гэтае працы, камісіі прыйшлося перагледзіць шмат крыніц на лацінскай, польскай, нямецкай і грэцкай мовах.
Надта доўга камісія працавала над высьвятленьнем перакладу анатамічных назв.
Прад камісіяй сталі наступныя пытаньня:
- Якого тэксту тэрміналёгіі трымацца: расейскаго ці лацінскаго. Пасьля дэтальнаго азнаямленьня з мэдычнымі тэрмінамі на польскай, нямецкай і французскай мовах, камісія пастанавіла трымацца лацінскаго контэксту тэрміналёгіі.
- Як перакладаць барбарызмы лацінскаго контэксту, асабліва перашэдшыя з грэцкай мовы.
Камісія пастанавіла такія тэрміны пакідаць у грэцкае мове, даючы ім беларускую транскрыпцыю.
- Прымаючы на ўвагу патрэбу, каб тэрміны мелі бы адну мнэлонічную адзнаку, дзеля найлепшаго і больш лёгкаго вывучваньня, камісія апрацавала асновы ўкладаньня мэдычнае тэрміналёгіі з боку граматычнага фармаваньня тэрмінаў.
- Камісія вырашыла карыстацца тэрмінамі з народнай мовы і складаць новатворы толькі ў крайніх выпадках.
Усе гэтыя прынцыпы былі далей прыняты і зацьверджаны правапісна-тэрміналёгічнае камісіяй ІБК.
- Гэльмінталёгічная камісія працавала над высьвятленьнем фауны страўна кішачнаго ходу чалавека і жывёлы Беларусі…
- Скляромная камісія працавала ў высьвятленьні асяродкаў скляромы, асабліва сярод насельніцтва Менскае акругі.
Зроблена амаль уся падгатаваўчая праца па складаньню скляромнае карты Менскае акругі.
- Камісія па вывучваньню вальлевае хваробы займалася апрацоўкай літэратурных матарьялаў па яе пытаньню і ўкладаньнем бібліаграфіі.
- Антрополёгічная камісія вяла працу ў кірунку дасьледаваньня расова біолёгічнаго індэксу беларускае моладзі.
Арганізацыйная праца прэзыдыуму сэкцыі выявілася ў арганізацыі і кіраваньню працай вышэй паменяных камісій.
Другім важным пытаньнем у працы прэзыдыуму была пытаньне аб увязцы працы сэкцыі з працай Н[ароднаго] К[амісарыяту] А[ховы] З[дароўя].
Сэкцыя мела сталае прэдстаўніцтва ў Вышэйшае Мэдычнае Навуковае Радзе Н[ароднаго] К[амісарыяту] А[ховы] З[дароўя].
Пасьля гэтаго стала пытаньне аб выхадзе сэкцыі па-за муры ІБК і сувязі з мейсцамі.
Быў складзен статут аб мяйсцовых ячэйках сэкцыі, які павінен быць узгоднен з прафсаюзам Мэдсанпрацы, Сэкцыяй дактароў і Н[ародным] К[амісарыятам] А[ховы] З[дароўя].
Сэкцыя ўсё жа была зьвязана з працай некаторых устаноў як у Менску, так і ў акруговых гарадох.
Сэкцыя пасылала сваяго прэдстаўніка на 1-ы Зьезд Хірургаў Украіны і XVII зьезд хірургаў СССР і на ўсесаюзны зьезд санітарных дактароў.
Прэзыдыумам быў разпрацован плян дзейнасьці сэкцыі, які і быў зацьверджаны агульным сходам сэкцыі.
Плян працы прадугледжываў галоўнейшыя кірункі яе і арганізацыйную працу…
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 11. Арк. 89–93.

Фота: Інстытут беларускае культуры. Уклейка.
Сядзяць: Сяргей Вячаслававіч Скандракоў, Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў, Аркадзь Антонавіч Смоліч, Іван Сямёнавіч Грабоўскі. Стаяць: Іван Мікітавіч Серада, Эдмунд Зыгмунтавіч Русецкі, Часлаў Іванавіч Родзевіч, Яўсей Рыгоравіч Трахімаў, Іван Андрэеевіч Кіслякоў.
[1925 г.] – З праграмы працы Сельскагаспадарчай секцыі Інбелкульта
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 9. Арк. 14–15 адв.
- Апрацоўка навуковай беларускай сельска-гаспадарчай тэрміналёгіі.
а) Выданьне кароткага слоўніка сельска-гаспадарчай тэрміналёгіі, распрацаванай на аснове літэратурных даных.
б) Зьбіраньне матар’ялу па тэрміналёгіі паасобных галін сельска-гаспадарчае навукі.
- Апрацоўка сельска-гаспадарчай літэратуры ў беларускай мове, адпаведнай умовам Беларусі.
а) Популярная масавая літэратура.
б) Падручнікі для сельска-гаспадарчых школ.
в) Выданьне спэцыяльных навуковых прац Сэкцыі.
- Выучэньне гісторыі разьвіцьця сельскай гаспадаркі і сельска-гаспадарчай прамысловасьці у Беларусі.
а) Выучэньне і падсумаваньне істнуючай літэратуры пытаньня.
б) Гісторыя асобных тэхнічных спосабаў і культур напр., гісторыя плугу, арфы, малатарні, а гэтак сама гісторыя бульбы, выкавае мешанкі, лубіну, сэрадэлі і інш.
в) Гісторыя сельска-гаспадарчай асьветы, дасьледчай справы і агранамічнай дапамогі.
- Выучэньне сельска-гаспадарчага быту вескі.
а) перагляд істнуючае літэратуры пытаньня, этнографічных матар’ялаў.
б) анкетнае і экспэдыцыйнае выучэньне даўнейшага і сучаснага сельска-гаспадарчага быту і выяўленьне магчымых зьменаў яго («лініяў найменшага адпору») і наагул уласных шуканьняў і творчасьці самога сялянства ў гаспадарцы; біографічнае выучэньне жыцьця сучаснага сялянства.
в) Выучэньне тэхнікі сялянскай гаспадаркі ў сувязі з зьбіраньнем і выучэньнем народных фэнолёгічных спасьцярогаў, прыметаў на пагоду і ўраджай ды інш.
г) Выучэньне сялянскага інвэнтару і рамесьленых спосабаў яго вырабу.
д) Выучэньне сялянскай сялібы (агульны плян, асобныя будынкі, іх расплянаваньне ў сярэдзіне).
е) Навуковае спраўджаньне асобных поглядаў народнае сельска-гаспадарчае думкі, з выкарыстаньнем істнуючых мэтэоролёгічных і дасьледчых устаноў, правядзеньнем адмысловых коллектыўных досьледаў і г. д.
- Выучэньне зямельнага права і зямельных адносін у Беларусі да рэволюцыі і цяпер, у сувязі з зямельнаю політыкаю.
а) Улажэньне паказчыка літэратуры па зямельнаму пытаньню ў Беларусі.
б) Зямельнае права ў мінуўшчыне і цяпер.
в) Формы землякарыстаньня і іхняя эволюцыя.
г) Дасьледваньне прычын малазямельля (адноснага і абсолютнага).
д) Выучэньне раёнаў Беларусі ў сувязі з пытаньнямі перасяленьня.
е) Характар і асаблівасьці зямельнай палітыкі да рэволюцыі і цяпер.
- Выучэньне экономікі беларускай сельскай гаспадаркі.
а) Складаньне бібліографіі па экономічнаму выучэньню сельскай гаспадаркі Беларусі.
б) Распрацоўка статыстычных матар’ялаў (асабліва старых) для выясьненьня дынамікі сельскай гаспадаркі.
в) Сельска-гаспадарчае раёнаваньне і паглыбленьне экономічнае выучэньне раёнаў.
г) Выучэньне рыначных умоў сельскай гаспадаркі шляхам выучэньня географіі і дынамікі цэн, а таксама выучэньне перавозак.
д) Досьлед організацыйнай істоты сялянскай гаспадаркі і шляхоў разьвіцьця буйное гаспадаркі.
е) Выучэньне ўмоў разьвіцьця працаінтэнсыўных культур і галін сельскай гаспадаркі.
- Выучэньне пытаньняў коопэраваньня сельскай гаспадаркі і сельска-гаспадарчай прамысловасьці ў Беларусі.
а) Гісторыя сельска-гаспадарчага коопэрацыйнага руху ў Беларусі.
б) Сучасны стан сельска-гаспадарчай коопэрацыі, уплыў яе на ваколічнае сялянства і выучэньне адносін да яе насяленьня.
в) Шляхі далейшага разьвіцьця коопэрацыі ў Беларусі.
г) Выучэньне формаў с[ельска-]г[аспадарчай] коопэрацыі па раёнах.
д) Сельска-гаспадарчы крэдыт, яго гісторыя ў Беларусі і сучасная пастаноўка.
- Выучэньне сельска-гаспадарчай дасьледчай справы ў Беларусі.
а) Крытычны перагляд праграм сельска-гаспадарчых дасьледчых станцый і арганізацыі даследчай справы ў Беларусі.
б) Ацэнка вынікаў прац сельска-гаспадарчых дасьледчых устаноў і магчымасьці іх далажэньня ў сучаснай гаспадарцы.
в) Падсумаваньне здабытых адгэтуль вынікаў працы дасьледчых устаноў і іх уплыў на сельскую гаспадарку Беларусі.
- Распрацоўка найбольш пільных пытаньняў тэхнікі беларускай сельскай гаспадаркі па літэратурным вынікам, на аснове сабранага дасьледчымі ўстановамі матар’ялу і пры помачы спэцыяльных досьледаў сэкцыі.
а) Пытаньні апрацоўкі глебы ў умовах мокрага земляробства наагул і спэцыяльна ў далажэньні да асобных раёнаў Беларусі.
б) Устанаўленьне відаў і сартоў расьлінаў, якіх культура можа быць рэнтабельнай у умовах Беларусі. Пытаньні аккліматызацыі і сэлекцыі.
в) Выучэньне спосабаў і крыніцаў угнаеньня ў беларускім земляробстве (агрон руды, сідэрацыя і інш.).
г) Выучэньне тэхнічных пытаньняў пабудовы севазвароту ў розных раёнах Беларусі, у прыватнасьці занятых папараў.
д) Выучэньне кармовых сродкаў, якія маюць асаблівае значэньне.
е) Выучэньне мяйсцовае жывёлы ўсіх відаў, пытаньні акліматызацыі і мэтызацыі.
- Агропропаганда.
Выучэньне і ўстанаўленьне мэтадаў агрономічнае працы, узгодненых з адзнакамі характару і быту беларускага селяніна і ўмовамі яго гаспадаркі.
а) Масовая школа ў справе пашырэньня сельска-гаспадарчых ведаў.
б) Сельска-гаспадарчая асьвета, прынцыпы яе організацыі і яе роля ў пашырэньні сельска-гаспадарчых ведаў.
в) Роля дасьледчых устаноў у агропрапагандзе.
г) Мэтады популярызацыі сельска-гаспадарчых ведаў праз друк.
д) Дзяржаўная, коопэрацыйная і грамадзкая агрономія.
е) Новыя мэтады агропрапаганды (школьныя і краеведчыя гурткі, тэатр, вандроўныя катэдры, вандроўныя музэі і г. д.)…

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 85.
Кандрат Кандратавіч Атраховіч, Аляксей Захаравіч Казак, Мікалай Іванавіч Каспяровіч, Мікалай Ільіч Бялуга, Самуіл Яфімавіч Плаўнік (Змітрок Бядуля), Мікалай Васільевіч Азбукін, Гілель Самуілавіч Аляксандраў.
3 мая 1928 г. – З перспектыўнага плана працы Цэнтральнага бюро краязнаўства Інбелкульта на 1928/1929–1932/1933 акадэмічныя гады
- Цэнтральнае Бюро Краязнаўства згодна свайму статуту, зацьверджанаму СНК 9 сакавіка 1928 году мае на мэце кіраваньне дзейнасьцю краязнаўчай сеткі БССР у мэтах скарыстаньня вынікаў яе працы для культурнага і гаспадарчага будаўніцтва. Дзеля гэтага праца ЦБК павінна грунтавацца на вывучэньні гісторыі краязнаўства, форм організацыі краязнаўчага руху і мэтодыкі краязнаўства, што і даручана рабіць ЦБК першым і другім усебеларускімі краязнаўчымі зьездамі. Такім чынам, праца ЦБК у 1928–1933 г.г., як і зараз, павінна адбывацца ў наступных кірунках, а ўласна навукова-дасьледчым і мэтодычным, а таксама і організацыйна-кіраўнічым.
Краязнаўства, г. зн. організаванае вывучэньне паасобных краёў Беларусі грамадзкімі сіламі, пачалося ў 19 сталецьці, а савецкае беларускае краязнаўства – у 1918 годзе. Цэнтральнае Бюро Краязнаўства заснавалася ў 1924 годзе, але плянавую сваю працу, забясьпечаную пэўным штатам і каштарысам вядзе з 1926 году. За гэты час Цэнтральнае Бюро Краязнаўства, як адзіная ў БССР установа свайго тыпу, дасягнула наступных посьпехаў: а) у асноўным організацыйна аформіла краязнаўчы рух БССР, які зараз складаецца з гурткоў краязнаўства пры сельсаветах, школах і тэхнікумах, і профсаюзных організацыях, раённых таварыстваў краязнаўства і акруговых таварыстваў краязнаўства і таварыстваў краязнаўства пры вышэйшых школах; агульны лік краязнаўчых організацый у гэтым акадэмічным годзе – 302 з 10.510 членаў; б) накіравала ўвагу організацый на вывучэньне пытаньняў, якія могуць быць практычна скарыстаны ў сучасным будаўніцтве і зрабіла значную дапамогу мясцовым організацыям у справе апанаваньня мэтодамі працы, г. зн. вывучэньня і дасьледаваньня краю; в) у асноўным выявіла дзейнасьць рускага, польскага і беларускага нашаніўскага часу краязнаўства на Беларусі, спадчына якога мае пэўнае значэньне ў практыцы сучаснага краязнаўства, а таксама ў асноўным вывучала організацыйныя формы краязнаўства і выпрацавала некаторыя програмы і мэтоды краязнаўчай працы; усё гэта было скарыстана месцамі ў апублікаваным відзе ў час[опісе] «Наш Край» – органе Цэнтральнага Бюро Краязнаўства і інш. органах друку.
- Гаспадарчае будаўніцтва БССР будзе са значна большымі пасьпехамі разьвівацца, калі будуць выяўлены вытворчыя сілы БССР, яе карысныя выкапні, яе крыніцы, яе натуральныя багацьці наогул, а таксама ўмовы гаспадарчай дзейнасьці чалавека ў БССР – асаблівасьці біоклімату, соцыяльна-экономічны стан і інш. Вывучэньне ўсяго гэтага ў першую чаргу і мае на мэце наш краязнаўчы рух. Бясплатная грамадзкая праца дзесятку тысяч працоўных БССР, членаў краязнайчай сеткі, нават тады вельмі карысная, калі яна цалкам ня скончана ў навукова-дасьледчым стасунку. Яна зьяўляецца вялізным разьведачным аддзелам беларускай навукі і дойдзе ў такія глухія куткі БССР, у якія спэцыялісты яшчэ доўгі час нават пры вялікай грашовай дапамозе ўраду яшчэ доўга ня зможа папасьці. На аснове такіх разьведачных даных мясцовых краязнаўцаў, напр., будуецца ў Полаччыне санаторы ўсесаюзнага значэньня. Але, разам з тым, дзясяткі мясцовых краязнаўцаў даюць зусім скончаныя працы аб мясцовых багацьцях, экономіцы і інш., якія маюць яшчэ большае значэньне ў гаспадарчым будаўніцтве…
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 26. Арк. 144–145.

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 94.
Серафім Міхайлавіч Васілейскі, Сяргей Міхайлавіч Вержбаловіч, Аляксандр Аляксандравіч Гайвароўскі (стаіць), Якаў Ракаў.
Пытаньне аб навуковай організыцыі працы пачало ставіцца на Беларусі толькі з самага апошняга часу. Наогул кажучы, проблема гэта вельмі новая, мала дасьледаваная, а між тым маючая вялікае практычнае і навукова-тэорытычнае значэньне. Рацыянальная пастаноўка гаспадаркі на Беларусі, у сэнсе разумнага выкарыстаньня чалавечай энэргіі, і ашчаднасьць часу, пазбываньне непатрэбнай валакіты ў працы ўстаноў, дапасаваньне здольнасьцяй паасобных людзей да тае ці іншае профэсіі і шмат іншых проблем, паўстаючых штодня і штодня ўскладняючыхся, – вось програма дзейнасьці і дасьледаваньня Асоцыяцыі Навуковай Організацыі Працы…
Асоцыяцыя мае сваёй мэтай: популярызацыю і пропаганду сваіх ідэй, навукова-дасьледчую дзейнасьць у сэнсе організацыі процэсаў працы, профэсыянальнага адбору, профэсыянальнай консультацыі і інш.; практычныя НОП’аўскія працы ў тых установах, дзе гэта будзе прызнана патрэбным, складаньне адпаведных дыяграм і г. д. Дзейнасьць Асоцыяцыі адбываецца ў форме навуковых дакладаў і ў форме працы спэцыяльна пры ёй існуючай «Псыхотэхнічнай Лябораторыі»…
Інстытут беларускае культуры. С. 93.

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 110.
Мордке (Міхаіл Барысавіч) Вейнгер, Віктар Фрышман, Ізраіль Давідавіч Сосіс, М. Дубінскі (?) ці А. Дубіцкі (?), Нахім (Навум Яўсеевіч) Айслендар. Стаяць: Леон Саулавіч Душман, Дзіна Руманава, Хаім Каган, Хаім (?) ці Леў Мардухавіч (Міхайлавіч), ці А. (?) Гальмшток, Гілель Самуілавіч Аляксандраў.
[1927 г.]. – Са справаздачы Яўрэйскага аддзела Інбелкульта за 1925–1927 гг.
Евотдел ИБК все время своего существования работал в тяжелых условиях. Они выражались в следующем:
а) До существования советской власти не было никакой евр[ейской] научной организации академического типа, так что Евотдел не имел никаких традиций. Приходилось ощупью искать пути для создания научной институции академич[еского] типа;
б) Отсутствие, особенно в первое время, достаточного количества научных работников.
в) Заведующий и его заместитель почти за всё время были так завалены другими работами, что они могли уделить Евотделу минимальное время.
г) Бюджет Евотдела ИБК, особенно издательскае его часть, никогда не соответствовал минимальным потребностям Евотдела, и все его планы почти всегда парализовались.
д) Тяжелые внешне-технические условия: недостаточное помещение, отсутствие телефона, евр[ейской] машинки и т. д.
е) В первом году, благодаря отсутствию собственной типографии, издания Евотдела задерживались месяцами в гос[ударственной] типографии.
ж) Отсутствие целого ряда комиссий, без которых не могла быть развернута работа Евотдела ИБК: социально-экономической комиссии, фольклорной, библиографичной и комиссии по евр[ейскому] искусству.
Несмотря на все эти трудности, благодаря полной поддержке Президиума и отдельных органов ИБК, Евотделу удалось развернуть большую работу…
Евотделу ИБК удалось установить большую связь с еврейским научным миром Европы и Америки. Работы этих научных сил по плановым заданиям Евотдела печатаются в наших сборниках «Цайтшрифт». Кроме заграницы Евотделу удалось установить большую связь с евр[ейскими] научными работниками и научными институциями СССР. Ему также удалось организовать довольно густую сеть корреспондентов в Белоруссии и Украине, а также заграницей.
Историческая секция поставила своей главной задачей изучение социальной истории евреев в Белоруссии. Эта именно сторона евр[ейской] истории была совершенно запущена различными евр[ейскими] историографами. С изучением социальной истории связано также изучение истории евр[ейского] быта, которая до сих пор тоже не интересовала евр[ейских] учёных…
Различными нашими сотрудниками и корреспондентами были исследованы архивные материалы старых евр[ейских] общин и госуд[арственных] архивов Белоруссии.
Составлены библиографические списки и скопирован целый ряд этих материалов…
Историч[еская] секция имеет в этом году одного аспиранта и 25 корреспондентов…
Евотделом ИБК был разослан своим специальным корреспондентам и напечатан во всей еврейской прессе у нас и за границей целый ряд инструкций и воззваний по различным вопросам разных секций и комиссий. Эти воззвания и инструкции всегда имели большой отклик и почти всегда давали реальные результаты…
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 23. Арк. 221 – 222, 224.

Фота: Інстытут беларускае культуры. С. 113.
О. Яневіч, Стэфан Лявонавіч Гельтман, Ян Антонавіч Віткоўскі, Уладзіслаў Хршчановіч, Клатыльда Фердынандаўна Хршчановіч.
Адразу-ж пасьля свайго ўтварэньня Польскі Аддзел працаваў програму сваёй працы і абхапіў ёй не толькі сваю навукова-дасьледчую дзейнасьць у межах БССР, але і іншыя мясцовасьці, у першы чарод Маскву і Ленінград. Быў выкананы цэльны шэраг заданьняў для ўсялякіх польскіх інстытуцый, шмат навуковых дакладаў і рэфэратаў як у Савецкай Беларусі, так і наогул у СССР, быў паложан пачатак заснаваньню ўласнай бібліотэкі.
Агульным заданьнем Польскага Аддзелу зьяўляецца дасьледаваньне польскай культуры на Беларусі. Аднак, гэта не выключае працы над проблемамі агульна польскай культуры, якія не стаяць у залежнасьці ад мясцовых умоў і маюць чыста акадэмічны характар.
Інстытут беларускае культуры. С. 112.

Фота: Музей гісторыі НАН Беларусі. Скрыня 1. № 3595.
Надзея Маркіянаўна Доўнар-Запольская (сядзіць каля бярозы), Ісаакій Абрамавіч Сербаў (стаіць за бярозай), Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (у фуражцы і паліто), Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін (у белай кепцы), Сяргей Антонавіч Дубінскі (сядзіць на краі раскопу ў белай фуражцы), Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (за С. А. Дубінскім), Мікалай Мікалаевіч Улашчык (з рыдлёўкай у руках), Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя, Павел Васільевіч Харламповіч (у фуражцы), Аляксандр Міхайлавіч Паноў, Сяргей Сяргеевіч Шутаў (у белай кашулі), Мельнікаў.
Гэта гарадзішча было адкрыта ў 1925 г. членамі краязнаўчага гуртка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С. С. Шутавым і М. М. Улашчыкам. Вясной 1926 г. на ім адбыліся адны з першых археалагічных раскопак у Савецкай Беларусі. Раскопкамі кіраваў супрацоўнік Інбелкульта С. А. Дубінскі.
З успамінаў М. М. Улашчыка
У нядзелю рана мы выбраліся пехатою з Менску і, пытаючы ў сялян дарогі, пайшлі ў бок Заслаўя, уверх па Сьвіслачы... Мы ідзем нацянькі, разважаючы аб самых разнастайных матэрыях, мінаем Дароўку дзе была ферма пэдтэхнікума, пераходзім праз мост Сьвіслач і бачым адзін асоба высокі, круты ўзгорак. На вяршыні некалькі хвоек. Лезем на ўзгорак, азіраемся і крычым «ура!» Гарадзішча. Самае сапраўднае, тыповае гарадзішча. Тое, пра што толькі чыталі. Край высокай марэны перакапаны ад матэрыка ровам… З вяршыні гарадзішча адчыняецца найлепшы каля Менска краявід: узгоркі, пералескі, вёскі відаць за дзесятак кілометраў, нават Менск… Сяргей пачынае маленькаю лапатачкаю капаць шурф, перабіраючы ўсю выкапаную зямлю. Зямля чорная, уся – перагной, і адразу пападае прасьліца, кавалкі жалеза, косьці, зярняты. Сяргей падскоквае крыху не да неба, круціцца на месцы, носіцца па гарадзішчы. Поўны посьпех паходу…
Улашчык М. Краязнаўства. (Нататкі пра бадзянні ў 1924–1929 гг.). З рукапіснай спадчыны / падрыхтоўка тэксту і камент. Я. М. Кісялёвай, В. У. Скалабана. Мінск: Пейто, 1999 (далей – Улашчык М. Краязнаўства). С. 20, 21.

Фота: Музей гісторыі НАН Беларусі. Скрыня 1. № 3595.
М. В. Доўнар-Запольскі (1867, Рэчыца – 1934, Масква) – адна з самых велічных асоб гістарычнай навукі Беларусі. Выдатны гісторык з шырокімі навуковымі інтарэсамі і каласальнай актыўнасцю і прадукцыйнасцю не толькі ў навуковай, але адміністрацыйнай, грамадскай і палітычнай дзейнасці. Выдатны арганізатар вышэйшай школы. Заснавальнік Вышэйшых камерцыйных курсаў у Кіеве (1906) і першы дырэктар Кіеўскага камерцыйнага інстытута (цяпер Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гецьмана), утворанага (1907) на базе гэтых курсаў. Удзельнічаў у арганізацыі Кіеўскага археалагічнага інстытута, Баспорскага і Таўрычаскага ўніверсітэтаў у Крыме, у падрыхтоўцы праекта Беларускага ўніверсітэта. У 1922–1925 гг., непасрэдна перад прыездам у БССР, працаваў у Баку ў якасці першага прарэктара Бакінскага (з 1922 г. – Азербайджанскага) дзяржаўнага ўніверсітэта і прафесара Бакінскага (з 1923 г. – Азербайджанскага) палітэхнічнага інстытута, начальніка Упраўлення гандлю і прамысловасці наркамата прамгандлю Азербайджанскай ССР. Арганізатар і дырэктар Сельскагаспадарчага і Гандлёва-прамысловага музеяў Азербайджана. Адзін з тварцоў канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі.
Асоба М. В. Доўнар-Запольскага была настолькі значнай для Беларусі, што яго прыезд у Мінск летам 1925 г. адбываўся пры садзейнічанні Савета народных камісараў БССР. Яго знаходжанне ў БССР было нядоўгім. Вучоны заставаўся паслядоўным і цвёрдым у сваіх поглядах на гісторыю Беларусі, у якіх улады убачылі праяўленне нацыянал-дэмакратычнай пазіцыі. У красавіку 1926 г. закрытае Бюро ЦК КП(б)Б прызнала, што М. В. Доўнар-Запольскі павінен выехаць за межы Беларусі. Восенню таго ж года вучоны пакінуў краіну.
З успамінаў М. М. Улашчыка
Увосень з Баку ў Менск прыехаў праф. Мітрафан Доўнар-Запольскі. Гэта быў самы буйны беларускі вучоны, які ў час рэвалюцыі прымаў удзел у беларускім нацыянальным руху. Яго гістарычныя і этногарафічныя работы мелі для нас ня меньш значэньня, чым работы Карскага, але Карскі адмаўляўся ад Беларусі як самастойнай палітычнай і культурнай адзінкі, Доўнар-Запольскі быў удзельнікам яе будаўніцтва…
Сын судовага чыноўніка…, які калісь яшчэ судзіў па Літоўскім статуту, Доўнар сам быў падобен да беларускага засьцянковага шляхціца. У ім ня было ані нічога ад тае эўропэйскасьці, якою вызначаўся, напрыклад, Пічэта. Крыху ніжэй сярэдняга росту, карчасты, моцны. Густая шапка валос на галаве, у якіх амаль ня было сівізны, нягледзячы на салідны ўзрост. Апрануты ў паліто даваеннага часу, на галаве старая, уся зьмятая кепка. Здаецца, ён насіў усё тое ж і ўзімку. Нават гаварыў ён па-беларуску, як стары шляхціц, часта ўжываючы «масе разумець». Чалавек вялізнае эрудыцыі і энэргіі, ён быў запрошаны нібы з тым, каб стаць рэктарам Унівэрсытэту ў Менску, і з гэтай прычыны адносіны яго з Пічэтаю адразу сталі варожыя
Улашчык М. Краязнаўства. С. 21–22.
Дарэчы, 1926 г., калі М. В. Доўнар-Запольскі вымушаны быў пакінуць Мінск, свае кнігі ён прадаў Інбелкульту. Частка гэтых кніг і цяпер захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Фота: Аляксандр Груша

Фота: ЦНБ НАН Беларусі. Ф. 44 (М. М. Улашчык). Воп. 1. Спр. 1288. Арк. 7.
М. В. Доўнар-Запольскі (сядзіць у другім радзе другі справа) з групай супрацоўнікаў Сельскагаспадарчага музея ў Баку.

Фота: ЦНБ НАН Беларусі. Ф. 44 (М. М. Улашчык). Воп. 1. Спр. 1288. Арк. 6.
М. В. Доўнар-Запольскі (у другім радзе трэці злева) з групай мясцовых жыхароў на прыступках старадаўняй мячэці ў г. Нуха (цяпер – Шэкі) у Азербайджане. Уверсе – Усевалад Міхайлавіч Зумер

Фота: ЦНБ НАН Беларусі. ОБ19Ср218.

Фота: ЦНБ НАН Беларусі. ОБ19Нр2600.

Фота: Музей гісторыі НАН Беларусі. Скрыня 1. № 5070.
А. У. Фядзюшын (1891, Слуцк – 1972, Омск) – выдатны заолаг, заснавальнік беларускай заалагічнай школы, першы загадчык кафедры заалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, стваральнік заалагічных музеяў пры Інбелкульце і БДУ, арганізатар і ўдзельнік шэрагу навуковых экспедыцый па вывучэнні фауны Беларусі.
Актыўна выступаў за ахову прыроды. Па яго ініцыятыве быў распрацаваны праект стварэння Бярэзінскага дзяржаўнага паляўнічага запаведніка, адкрытага ў 1925 г.
Зьмена прыроды пад уплывам чалавека часам ня вельмі дзівіць сучасьніка і можа быць мала прыкметна пры статычным толькі вывучэньні гэтага пытаньня; але калі толькі спробаваць вывучаць дынаміку паасобных компонэтаў прыроды, прасачыць іх лёс у гістарычным разрэзе часу, дык вобраз рэзка мяняецца і міжвольна дзівіць дасьледчыка фатальным вынікам барацьбы за існаваньне шмат каго з іх і дазваляе прадбачыць такі-ж лёс для цэлага шэрагу іншых.
Магчыма, мне скажуць, што, гаворачы аб гэтым пытаньні, мы, уласна, ломімся ў адчыненыя дзьверы, што ўсім добра вядома грубае руйнаваньне чалавекам прыроды і што, бязумоўна, трэба што-колечы зрабіць, трэба паклапаціцца аб далейшым лёсе дзікіх жывёл і расьлін, якія зьяўляліся да гэтага часу вечна жывой крыніцай нашага дабрабыту ня толькі з экономічнага боку, але і з эстэтычнага.
…Астачы прыроды, якія бязьлітасна нішчацца чалавекам, могуць быць выратаваны не законадаўчымі мерапрыемствамі, бо на гэта ня хопіць патрэбнага контролю, а магутным уплывам на моральны бок нашага новага пакаленьня і шляхам выхоўваньня такіх пачуцьцяў, як замілаваньне і ашчадныя адносіны да прыроды.
Фядзюшын А. Ахова прыроды і школа. Беларускаму настаўніцтву // Наш Край. 1926. № 8–9. С. 5, 18.

Фота: Музей гісторыі НАН Беларусі. Скрыня 1. № 5247.
Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын (другі злева), Іван Мікалаевіч Сяржанін (трэці злева).

Фота: Музей гісторыі НАН Беларусі. Скрыня 1. № 3594.
Сядзяць: Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч, Сяргей Антонавіч Дубінскі, Іна Іванаўна Рытар. Стаяць: Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя, Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі.

Фота: Музей гісторыі НАН Беларусі. Скрыня 1. № 4180.

Фота: Музей гісторыі НАН Беларусі. Скрыня 1. № 6530.
М. М. Шчакаціхін (1896, г. Масква – 1940, г. Белебей, цяпер город у Рэспубліцы Башкортастан Расійскай Федэрацыі) – адзін з самых маладых, таленавітых і плённых супрацоўнікаў Інбелкульта. Заснавальнік беларускага мастацтвазнаўства. Ставіў пытанне аб фарміраванні нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выношваў планы стварэння шматтомнай гісторыі мастацтва Беларусі. Адзін з арганізатараў Першай усебеларускай мастацкай выставы (Мінск, снежань 1925 – студзень 1926 гг.).
З успамінаў удавы Ганны Мацвееўны Шчакаціхінай
Рускі па нацыянальнасці М. М. сваю першую кнігу пісаў на рускай мове. Прыходзіў перакладчык Каспяровіч і зачытваў пераклад на беларускую мову. М. М. заставаўся незадаволеным і вырашыў вывучыць беларускую мову. Авалодаў ёй у дасканаласці. Усе наступныя кнігі пісаў на беларускай мове. Палюбіў яе так, як любіў Беларусь, дзе расцвіло яго дараванне вучонага-даследчыка. Да канца сваіх дзён ён адчуваў у душы сябе беларусам. Спадзяваўся вельмі многа зрабіць для Беларусі, якая стала яму роднай.
Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940. Мінск, 1996. С. 28.

Фота: Аляксандр Груша.
Стары адрас – вул. Універсітэтская, д. 5. Сучасны адрас – вул. Кірава, д. 11.

Фота: Аляксандр Груша.

Фота: Асабісты архіў унучкі Гурвічаў – Алены Цэсарскай.
К. І. Гурвіч (1903, Мінск – 1985, Уладзівасток) у 1926–1929 гг. з’яўляўся загадчыкам Бібліятэкі Інбелкульта і Бібліятэкі Беларускай акадэміі навук (у якую быў у 1928 г. рэарганізаваны Інбелкульт). Унёс вялікі ўклад у распрацоўку і рэалізацыю прынцыпаў камплектавання і арганізацыі ўстановы, ва ўстанаўленне кнігаабменных сувязяў і папаўненне фондаў Бібліятэкі.

Фота: ЦНБ НАН Беларусі. КГ 3628.

Фота: ЦНБ НАН Беларусі. ОБ19 Нр270.

Фота: ЦНА НАН Беларусі. Ф. 3д (М. У. Токараў).

Фота:

Стары адрас – пл. Свабоды, 1-ы Дом Саветаў.
У гэтым будынку 31 студзеня і 8 лютага 1925 г. адбыліся першы і другі Агульныя сходы Інбелкульта.
1925 г. студзеня 31. – З пратакола першага Агульнага сходу-пасяджэння членаў Інбелкульта
Сход-пасяджэнне адбыўся ў зале пасяджэнняў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР.
На сходзе былі прысутнымі сапраўдныя члены ІБК: Ігнатоўскі, Чарвякоў А., Жылуновіч З., Прышчэпаў, Русецкі Э., Каранеўскі Я., Мароз М., Успенскі Я., Мазур І., Смоліч А., Дыла Я., Луцэвіч І., Міцкевіч К., Лёсік Я., Цвікевіч І., Грамыка М., Друшчыц В., Азбукін М., Пятуховіч М., Плаўнік С., Мялешка М., Пятровіч І., Барсукоў М., Зэліксон Л., Замоцін І., Кірсанаў А., Кіркор У., Кацэнбоген С., Вальфсон С., Вейнгер М., Сосіс І., Агурскі С., Ашаровіч І., Нодэль В., Гальмшток А., Рывес С., Гельтман С., Дамброўскі Ч., Гельтман Я., Фрышман В., Даведчык. Усяго 42 члены.
Намеснік Народнага камісара асветы БССР т. Баліцкі адчыніў пасяджэнне і прапанаваў прыняць вызначаны ў абвесцы парадак дню, аднак абраўшы першым чынам прэзідыум ІБК, які ўжо і павядзе першы сход яго членаў. Прапазыцыя гэтая прымаецца…
Ад імя НКА Ігнатоўскі ўносіць прапазыцыю абраць на гэтым сходзе належны лік членаў-супрацоўнікаў ІБК, што дало б магчымасць як найхутчэй прыступіць да арганізыцыі сэкцый і камісій, і аглашае спіс кандыдатаў…
Агульны сход даручыў абранаму прэзідыуму на належным сходзе з паасобнымі членамі ІБК вызначыць належны персанальны склад прэзідыума секцый і пастаянных камісій ІБК, лік членаў і персанальны склад гэтых органаў наогул…
Інстытут беларускай культуры. 1922–1928. Дакументы і матэрыялы. № 37. С. 87.
1925 г. лютага 8. – З пратакола другога Агульнага сходу членаў Інбелкульта
…Сход адбыўся ў салі пасяджэньняў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР.
На сходзе былі прысутнымі: Ігнатоўскі У., Чарвякоў А., Адамовіч Я., Жылуновіч З., Баліцкі А., Каранеўскі Я., Усьпенскі А., Мароз М., Мазур І., Смоліч А., Дыла Я., Луцэвіч І., Міцкевіч К., Лёсік Я., Цьвікевіч І., Грамыка М., Гарэцкі М., Друшчыц В., Азбукін М., Пятуховіч М., Плаўнік С., Мялешка М., Пятровіч І., Барсукоў М., Замоцін І., Блюдуха М., Кірсанаў А., Кацэнбоген С., Вальфсон С., Агурскі С., Ашаровіч І., Рывас С., Дамброўскі Ч., Даведчык В., Родзевіч Ч., Фрышман В., Чарнушэвіч З., Пшэдзецкая С., Байкоў М., Кісьлякоў І., Красінскі М., Круталевіч А., Парэчын І., Рагавы П., Серада І., Сэрбаў І., Чаржынскі У., Шчэкаціхін М. Усяго – 49 членаў…
II. Сфармаваньне сэкцыяў і пастаянных камісій ІБК.
Ад імя Прэзыдыуму дакладае Смоліч А. Ён знаёміць з арганізацыйным у гэтым напрамку плянам, знаёмячы з характарам працы сэкцый і камісій.
Сход, згодна прапазыц[ы]і Прэзыд[ы]ума, абірае такі склад чосовых прэзыдыумаў сэкцый…
Прызначаюцца ніжэйвызначаныя асобы на штатныя й няштатныя пасады ў пастаянных камісіях ІБК…
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 12. Арк. 4–4 адв.

Фота: Аляксандр Груша

Малюнак: Сербаў І. Архэолёгічныя раскопкі ў аколіцах Менску ў 1925 годзе (Пятроўшчына і Рылаўшчына) // Гістарычна-архэолёгічны зборнік. Менск, 1927. № 1 (Даклады і рэфераты 1926–1927 году). С. 199.
У 200 м на паўночны ўсход ад гэтай вёскі знаходзілася курганная група, якая стала адным з першых аб’ектаў археалагічных раскопак у Савецкай Беларусі. Гэта адбылося вясной 1925 г. Раскопкі праводзіліся пад кіраўніцтвам вядомага беларускага этнографа і археолага, супрацоўніка Інбелкульта Ісаакія Абрамавіча Сербава.
20 мая 1925 г. – З пратакола агульнага сходу Гісторыка-археалагічнай секцыі
…Вялікая колькасьць курганаў у раёне в. Рылаўшчына, ля Менску, якіх зьмяшчаецца па прастору аднэй квадратнай вярсты да 140 штук сьведчыць, па думцы дакладчыка І. А. Сербава, аб значнай плотнасьці насельніцтва ў раёне г. Менска ў старажытную курганную пару. Па даручэньню Гісторыка-архэолёгічнай Сэкцыі на сродкі Інбелкульту была раскопана адна група курганоў. Тыпам пахаваньня ўсіх курганоў зьяўляецца трупапалажэньне галавою на захад.
У курганох знойдзены косьці пахаваных, чэрап і розныя рэчы; так у кургане № 7 – кавалак жалезнага абруча (ад вядра), кускі ажарэльля, чарапкі ад гаршка, у № 6: два кальца, 2 фібулы, астатак грэбеня і друг. У курганох у пахаваньнях знойдзены цеплішчы з перагарэлымі касьцямі птушак. У сярэдзіне кургана, на вышыне 2 аршынах ад роўня грунту знойдзены кострышча з касьцямі маладой рагатай жывелы – каровы. Па думцы дакладчыка гэта астаткі трызны… Па дакладу І. А. Сербава пастаноўлена: весьці далей раскопкі ля г. Менску пад кіраўніцтвам І. А. Сербава па выборачнаму мэтоду і прасіць Прэзыдыум Інбелкульту аб вотпуску належачых сродкаў…
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 6. Арк. 29.
З успамінаў М. М. Улашчыка
Вясною быў наш першы выхад на палявыя работы – на раскопкі курганоў каля Менску. Навокал Менску тысячы курганоў. Раней, да вайны, да курганоў ці капцоў адносіліся з пашанаю, як да магіл, разорвалі іх у надзвычайна рэдкіх выпадках, але зараз, перастаўшы асьцерагацца пякельных мук, аралі ва ўсю. Заставаліся цэлыя толькі тыя, што няўдала было разорваць, – у лесе, на поплаве. Вялікая група такіх курганоў была каля вёскі Рылаўшчына, куды і накіравалася група капальшчыкаў. Кіраваць раскопкамі павінен быў Сербаў. Мне было даручана забяспечыць работы студэнцкаю рабочаю сілаю. Вясеньняю раніцаю рушыліся пехатою ад Унівэрсытэту за горад. Але наша армія складалася амаль цалкам з генералаў. Салдат было надта мала. Быў Сербаў, Кацэнбоген, дырэктар музэю таўшчэнны Харламповіч, здаецца, Даўгяла, Азбукін, а студэнтаў – тры ці чатыры. Капаць ня было каму. Я, каб папасьці на раскопкі, зьбег з работы ў бібліотэцы.
Камандуючы Сербаў напусьціўся на мяне, што я зрываю работу, бо не даставіў студэнтаў. Можна было думаць, што студэнты падначальваюцца мне сапраўды. Аднак покуль дайшлі да месца работы, то, як кажуць, страсьці суцішыліся, і трох капальшчыкаў аказалася даволі. Раскапалі некалькі курганоў, пры гэтым ледзьве не забіўся Алесь Каваленя: ён, падсекшы корань, узьлез на рабіну, якая расла на самым версе кургана, і пачаў на ёй гойдацца, каб паваліць. Рабіна звалілася на зямлю, а з ёю і Алесь, які добра пабіўся пры гэтым.
Улашчык М. Краязнаўства. С. 15–16.

Фота: Аляксандр Груша.
Прыкладна ў гэтым месцы знаходзіліся курганы, раскопкі якіх у 1925 г. праводзіў І. А. Сербаў.

Фота: Аляксандр Груша.
Рэшткі курганаў (група № 5), якія па даручэнні Гістарычна-археалагічнай камісіі Інбелкульта вывучаліся ў 1926 г. Аляксандрам Мікалаевічам Ляўданскім
Гэтая група, разьдзеленая гасьцінцам на дзьве часткі, знаходзіцца на пн. ўсход ад м. Заслаўя і на поўнач ад в. Дзехнаўкі, якая цяпер амаль зьлілася з мястэчкам… Усяго тут налічваецца 19 курганоў… Разьмешчаны яны на высокім узгоркаватым месцы, з якога адчыняецца від на мястэчка і добра відаць амаль ўсе іншыя групы курганоў, гарадзішча і местачковы «Вал»…
Ляўданскі А. Н. Архэолёгічныя раскопкі у м. Заслаўі, Менскай акругі // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Менск, 1928. Кн. 5 : Працы катэдры археолёгіі, т. 1 / пад рэд. В. Ластоўскага. С. 60–61.

Фота: https://pastvu.com/p/522231
У часы Інбелкульта ў ім знаходзіўся Цэнтральны Камуністычны клуб імя Карла Маркса. У гэтым клубе 14–18 лістапада 1926 г. прайшлі ўрачыстае адкрыццё і пасяджэнні Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. З прывітальнымі словам на ёй выступілі, сярод іншых, старшыня Інбелкульта Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі і народны камісар асветы Антон Васільевіч Баліцкі. У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя не толькі з Беларусі – Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч, Пётр Апанасавіч Бузук, Язэп Юр’евіч Лёсік, Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч, інш., але і з іншых краін – Макс Фасмер (Германія), Юзэф Галомбек (Польшча), Міколас Біржышка (Літва), Ян Райніс (Латвія), Эрнэст Блэсэ (Латвія).

Фота: Музей гісторыі НАН Беларусі. Скрыня 1. № 3430/6.
22 снежня 1926 г. – З паведамлення вядучага Цэнтральнага Камуністычнага клуба імя К. Маркса А. Мітліна сакратару ЦК КП(б)Б т. Крыніцкаму
По вашей просьбе сообщаю ЦК в письменной форме, как обстояло дело с украшением клуба им. К. Маркса к открытию Белорусской академической конференции в той части, свидетелем и очевидцем которой я был.
По договору с Инбелкультом последний взял на себя полностью украшение зала и прилегающих комнат. Полагая, что имеется полная политическая, партийная ответственность в таком большом деле, как созыв Академической конференции с участием иностранцев, «националов» и т. д., деле, в котором важны и мелочи, – ни я (ведущий партийным клубом), ни члены правления, не считали нужным да и не имели права вмешиваться во всю подготовительную работу по украшению клуба.
Вечером того дня, когда конференция должна была открыться (14 ноября), за несколько часов до открытия, я и еще товарищи (из них помню тов. Краля) зашли в зал и несколько были изумлены. Зал утопал в белых национальных цветах (это было красиво и стильно), но очень скромно или почти совсем не выделялись цвета и все остальное, что могло бы говорить о том, что открывается съезд в столице Советской страны, что работает он под руководством партии, Ленина и т. п. Все это стушевалось.
Видя, что в основном дело непоправимо (через час открывался съезд), я, если память мне не изменяет, еще товарищи просили находившегося в этом зале тов. Кареневского поставить в зале «хотя бы портрет Ленина». Этим, объясняли товарищи, мы показали бы свое лицо, которое по нашему мнению незачем и не нужно скрывать.
На это, а также на другие замечания мы получили ответ, что на этот раз не нужно, что это будет излишне раздражать и т. д. …
Такой ответ несколько возмутил, взволновал, но единственное, что мне оставалось делать – возмущаться в кругу своих партийцев-друзей, товарищей, ибо предложить я не имел права.
Лишь на завтра после разговора с тов. Абрамчуком я взял с собой работника АПО ЦК тов. Масевича, поговорили с тов. Кареневским и портрет без возражений с полным его согласием был поставлен.
А на третий день появилось и красное знамя…
Академик В. М. Игнатовский. Документы и материалы / сост. В. В. Скалабан, Н. В. Токарев. Мінск: Беларуская навука, 2010. № 12. С. 118–119.

Фота: Аляксандр Груша.

Фота:

Мінск. Уласны Яе Імператарскай Вялікасці гасударыні імперыятрыцы Марыі Фёдараўны шпіталь № 1.
У 1920-х гг. у гэтых будынках знаходзіліся педагагічны і медыцынскі факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту (старыя адрасы – вул. Шырокая, д. 24 и 28).
На педагагічным факультэце выкладалі Мікалай Васільевіч Азбукін, Пётр Апанасавіч Бузук, Іосіф Васільевіч Воўк-Левановіч, Дзмітрый Іванавіч Даўгяла, Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі, Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч, Ісаакій Абрамавіч Сербаў, іншыя супрацоўнікі Інбелкульта.
Яшчэ адзін выкладчык педагагічнага факультэта Мікалай Аляксандравіч Збіткоўскі, таксама супрацоўнік Інбелкульта, у 1924–1925 гг. заклаў каля гэтых карпусоў першы ў Мінску батанічны сад, а ў 1926 г. арганізаваў першы ў БССР пітомнік тутавых дрэў
Тихомиров В. Н. Становление преподавания дисциплин ботанического цикла в белорусском государственном университете (1921–1925 гг.) // Актуальные проблемы изучения и сохранения фито- и микобиоты. Минск: БГУ, 2021. C. 16–17Значную цікавасьць маюць спробы разьвядзеньня шаўкавічнага дрэва на Беларусі, якія праводзяцца М. Зьбіткоўскім. У 1926 г. вясной заложаны ў Менску, па Шырокай вуліцы № 28 пітомнік тутавых дрэў і скарзонэра, агульным лікам да 200 кв. саж. Прырост бягучага году зусім здавальняючы – некаторыя саджанцы далі галінкі да 50–70 сан. У 1927 г. плошча пітомніка будзе павялічана да 300 кв. саж.
Інстытут беларускае культуры. С. 68.
Сёння гэтыя карпусы ў моцна перабудаваным выглядзе з’яўляюцца часткай комплексу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (вул. Камуністычная, д. 1; корпус педагагічнага факультэта – крыло комплексу, паралельнае р. Свіслач, корпус медыцынскага факультэта – крыло, паралельнае вуліцы Камуністычнай).

Фота: ЦНБ НАН Беларусі. Ф. 2. Воп. 1. Спр. 65. Арк. 9.
Яно было зроблена фатографам Львом Дашкевічам па ініцыятыве вядомага краязнаўцы Язэпа Драздовіча (на фота ён у белай кашулі і капялюшы) незадоўга да ўзнікнення Інбелкульта. Фота мае подпіс Я. Драздовіча: «Над утокам Нямігі».
Інбелкульт надаваў вялікае значэнне захаванню помнікаў гісторыі, культуры і прыроды. З лютага 1925 г. пры ўстанове актыўна дзейнічала камісія па ахове помнікаў старасветчыны, мастацтва і прыроды. Асаблівая ўвага надавалася помнікам гісторыі Мінска, у прыватнасці, яго гістарычнаму цэнтру – Замчышчу, размешчанаму ў месцы ўпадзення р. Няміга ў р. Свіслач. Увосень 1925 г. была створана часовая камісія па аглядзе Замкавай гары ў Мінску, якая павінна была ацаніць яе стан і ўнесці рэкамендацыі па яе захаванні.
12 кастрычніка 1925 г. – З пратаколу № 7 пасяджэння часовай Камісіі па аглядзе Замкавай гары у г. Менск
Камісія – у складзе т. Сербава ад Камісіі па ахове помнікаў, т. Друшчыц ад Гістарычнай-Археолёгічнай Сэкцыі, т. Палееса ад Гэбрэйскага аддзелу, т.т. Ажгірэя і Дубоўкі ад групы «Маладняк», т.т. Харламповіча і Вяржбіцкага ад Дзяржаўнага Музэю, т.т. Сцэпуржынскага і Панова – абгледзіла плошчу, якую займаюць стары Менск і яго замчышча, на правым беразе ракі Сьвіслачы пры зьліяньні яе з Нямігай. Ад старога менскага замку засталася толькі насыпная гара, вельмі зруйнаваная і заваленая розным мусарам. На самой гарэ стаяць каменныя і драўляныя руіны будынкаў, хлявоў і адходжых мест. Уся мясцовасьць замчышча знаходзіцца ў самым антысанітарным становішчы.
Ад старых замкавых будынкаў захаваўся толькі Дом гродзкага суда, ніз каменны, а верх драўляны, вельмі цікавай архітэктуры. На другім паверсе жывуць кватаранты, а ў ніжнім зьмяшчаецца кузьня. Будынку пагражае з аднаго боку руйнаваньне, а з другога – пажар ад кузьні.
Камісія прызнала, што трэба абавязкова:
ЦНА НАН Беларусі. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 9. Арк. 99.
- Прывесьці замкавую гару ў належны від, абчысьціць яе ад мусару і руін, закрапіць апоўзьні насыпаў, зьнесьці драўляныя халупы і разьбіць на самай гарэ сад і дзіцячую плашчадку.
- Узяць Дом гродзкага суда на ўчот па ахове помнікаў і прымусіць гаспадара гэтага будынку зрабіць належны рамонт, а таксама высяліць адтуль кузьню.
- Камісіі па ахове помнікаў злажыць пляны і каштарысы на прывядзеньне Менскага замчышча ў належны від і прадставіць усе матар’ялы па гэтых пытаньнях у Прэзыдыум ІБК.

Фота: Аляксандр Груша.
Сучасны адрас – вул. Рэвалюцыйная, д. 15а. У гэтым будынку на першым паверсе размяшчалася Бібліятэка Інбелкульта, а на другім паверсе жылі Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі і Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла.
З успамінаў М. М. Улашчыка
Кватэру яму адвялі ў двары будынку Інбелкульту, дзе быў яшчэ адзін стары, абшарпаны дом. У першым паверсе была стайня, якую пасьля перарабілі ў бібліотэку, а наверсе пачаў жыць Доўнар. Ён быў прызначаны старшынёю гісторыка-археолёгічнае сэкцыі Інбелкульту, і сходы сэкцыі зьбіраліся ў яго на кватэры. Уласна кажучы, кватэры там ня было, бо ўся яна была застаўлена кнігамі. Паседжаньне сэкцыі, калі я папаў туды першы раз, адбывалася ў невялікім пакоі, да самай столі застаўленым кнігамі. Крэслаў на ўсіх не хапіла і таму мы палажылі на падлогу драбіны і селі на іх.
Улашчык М. Краязнаўства. С. 22.

Фота: Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД). Ф. 6. Воп. 2. Спр. 16. С. 122 (з калекцыі Паўла Растоўцава).

Фота: БДАНТД. Ф. 6. Воп. 2. Спр. 16. С. 85 (з калекцыі Паўла Растоўцава).

Фота: БДАНТД. Ф. 6. Воп. 2. Спр. 16. С. 201 (з калекцыі Паўла Растоўцава).

Фота: БДАНТД. Ф. 6. Воп. 2. Спр. 16. С. 132 (з калекцыі Паўла Растоўцава).

Фота: З калекцыі Змітра Крымоўскага.