- Апрацоўка навуковай беларускай сельска-гаспадарчай тэрміналёгіі.
а) Выданьне кароткага слоўніка сельска-гаспадарчай тэрміналёгіі,
распрацаванай на аснове літэратурных даных.
б) Зьбіраньне матар’ялу па тэрміналёгіі паасобных галін сельска-гаспадарчае
навукі.
- Апрацоўка сельска-гаспадарчай літэратуры ў беларускай мове, адпаведнай
умовам Беларусі.
а) Популярная масавая літэратура.
б) Падручнікі для сельска-гаспадарчых школ.
в) Выданьне спэцыяльных навуковых прац Сэкцыі.
- Выучэньне гісторыі разьвіцьця сельскай гаспадаркі і сельска-гаспадарчай
прамысловасьці у Беларусі.
а) Выучэньне і падсумаваньне істнуючай літэратуры пытаньня.
б) Гісторыя асобных тэхнічных спосабаў і культур напр., гісторыя плугу, арфы,
малатарні, а гэтак сама гісторыя бульбы, выкавае мешанкі, лубіну, сэрадэлі і
інш.
в) Гісторыя сельска-гаспадарчай асьветы, дасьледчай справы і агранамічнай
дапамогі.
- Выучэньне сельска-гаспадарчага быту вескі.
а) перагляд істнуючае літэратуры пытаньня, этнографічных матар’ялаў.
б) анкетнае і экспэдыцыйнае выучэньне даўнейшага і сучаснага
сельска-гаспадарчага быту і выяўленьне магчымых зьменаў яго («лініяў
найменшага адпору») і наагул уласных шуканьняў і творчасьці самога сялянства
ў гаспадарцы; біографічнае выучэньне жыцьця сучаснага сялянства.
в) Выучэньне тэхнікі сялянскай гаспадаркі ў сувязі з зьбіраньнем і выучэньнем
народных фэнолёгічных спасьцярогаў, прыметаў на пагоду і ўраджай ды інш.
г) Выучэньне сялянскага інвэнтару і рамесьленых спосабаў яго вырабу.
д) Выучэньне сялянскай сялібы (агульны плян, асобныя будынкі, іх
расплянаваньне ў сярэдзіне).
е) Навуковае спраўджаньне асобных поглядаў народнае сельска-гаспадарчае
думкі, з выкарыстаньнем істнуючых мэтэоролёгічных і дасьледчых устаноў,
правядзеньнем адмысловых коллектыўных досьледаў і г. д.
- Выучэньне зямельнага права і зямельных адносін у Беларусі да рэволюцыі і
цяпер, у сувязі з зямельнаю політыкаю.
а) Улажэньне паказчыка літэратуры па зямельнаму пытаньню ў Беларусі.
б) Зямельнае права ў мінуўшчыне і цяпер.
в) Формы землякарыстаньня і іхняя эволюцыя.
г) Дасьледваньне прычын малазямельля (адноснага і абсолютнага).
д) Выучэньне раёнаў Беларусі ў сувязі з пытаньнямі перасяленьня.
е) Характар і асаблівасьці зямельнай палітыкі да рэволюцыі і цяпер.
- Выучэньне экономікі беларускай сельскай гаспадаркі.
а) Складаньне бібліографіі па экономічнаму выучэньню сельскай гаспадаркі
Беларусі.
б) Распрацоўка статыстычных матар’ялаў (асабліва старых) для выясьненьня
дынамікі сельскай гаспадаркі.
в) Сельска-гаспадарчае раёнаваньне і паглыбленьне экономічнае выучэньне
раёнаў.
г) Выучэньне рыначных умоў сельскай гаспадаркі шляхам выучэньня географіі і
дынамікі цэн, а таксама выучэньне перавозак.
д) Досьлед організацыйнай істоты сялянскай гаспадаркі і шляхоў разьвіцьця
буйное гаспадаркі.
е) Выучэньне ўмоў разьвіцьця працаінтэнсыўных культур і галін сельскай
гаспадаркі.
- Выучэньне пытаньняў коопэраваньня сельскай гаспадаркі і сельска-гаспадарчай
прамысловасьці ў Беларусі.
а) Гісторыя сельска-гаспадарчага коопэрацыйнага руху ў Беларусі.
б) Сучасны стан сельска-гаспадарчай коопэрацыі, уплыў яе на ваколічнае
сялянства і выучэньне адносін да яе насяленьня.
в) Шляхі далейшага разьвіцьця коопэрацыі ў Беларусі.
г) Выучэньне формаў с[ельска-]г[аспадарчай] коопэрацыі па раёнах.
д) Сельска-гаспадарчы крэдыт, яго гісторыя ў Беларусі і сучасная пастаноўка.
- Выучэньне сельска-гаспадарчай дасьледчай справы ў Беларусі.
а) Крытычны перагляд праграм сельска-гаспадарчых дасьледчых станцый і
арганізацыі даследчай справы ў Беларусі.
б) Ацэнка вынікаў прац сельска-гаспадарчых дасьледчых устаноў і магчымасьці
іх далажэньня ў сучаснай гаспадарцы.
в) Падсумаваньне здабытых адгэтуль вынікаў працы дасьледчых устаноў і іх
уплыў на сельскую гаспадарку Беларусі.
- Распрацоўка найбольш пільных пытаньняў тэхнікі беларускай сельскай
гаспадаркі па літэратурным вынікам, на аснове сабранага дасьледчымі
ўстановамі матар’ялу і пры помачы спэцыяльных досьледаў сэкцыі.
а) Пытаньні апрацоўкі глебы ў умовах мокрага земляробства наагул і спэцыяльна
ў далажэньні да асобных раёнаў Беларусі.
б) Устанаўленьне відаў і сартоў расьлінаў, якіх культура можа быць
рэнтабельнай у умовах Беларусі. Пытаньні аккліматызацыі і сэлекцыі.
в) Выучэньне спосабаў і крыніцаў угнаеньня ў беларускім земляробстве (агрон
руды, сідэрацыя і інш.).
г) Выучэньне тэхнічных пытаньняў пабудовы севазвароту ў розных раёнах
Беларусі, у прыватнасьці занятых папараў.
д) Выучэньне кармовых сродкаў, якія маюць асаблівае значэньне.
е) Выучэньне мяйсцовае жывёлы ўсіх відаў, пытаньні акліматызацыі і мэтызацыі.
- Агропропаганда.
Выучэньне і ўстанаўленьне мэтадаў агрономічнае працы, узгодненых з адзнакамі
характару і быту беларускага селяніна і ўмовамі яго гаспадаркі.
а) Масовая школа ў справе пашырэньня сельска-гаспадарчых ведаў.
б) Сельска-гаспадарчая асьвета, прынцыпы яе організацыі і яе роля ў
пашырэньні сельска-гаспадарчых ведаў.
в) Роля дасьледчых устаноў у агропрапагандзе.
г) Мэтады популярызацыі сельска-гаспадарчых ведаў праз друк.
д) Дзяржаўная, коопэрацыйная і грамадзкая агрономія.
е) Новыя мэтады агропрапаганды (школьныя і краеведчыя гурткі, тэатр,
вандроўныя катэдры, вандроўныя музэі і г. д.)…