Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

100 год з дня заснавання Навукова-тэрміналагічнай камісіі

10 лютага спаўняецца 100 год з дня заснавання навукова-даследчай установы пры Наркамасветы БССР – Навукова-тэрміналагічнай камісіі ў складзе гуманітарнай (літаратурна-мастацкай), прыродазнаўчай і матэматычнай секцый.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

З утварэннем Беларускай ССР сфера функцыянавання беларускай мовы значна расшырылася. Арганізацыя сярэдняй і вышэйшай школы, стварэнне нацыянальнага перыядычнага друку, падрыхтоўка школьных падручнікаў, перакладчыцкая дзейнасць, развіццё навуковых даследаванняў патрабавалі хуткага развіцця і ўдасканалення беларускай мовы, і ў першую чаргу распрацоўкі тэрміналогіі хоць бы ў аб’ёме выкладання на роднай мове ў сярэдняй школе, стварэння праграм, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў. 

У 1919 г. была створана Тэрміналагічная камісія з мінскіх настаўнікаў, якая распрацавала асноўныя тэрміны для беларускай пачатковай школы, надрукаваныя потым у «Праграме беларускай пачатковай школы» на 1919/20 навучальны год. У лютым 1921 г. у рэспубліцы была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая займалася складаннем і апрацоўкай беларускай тэрміналогіі. Яе старшынёй абраны Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч – беларускі навуковец і грамадскі дзеяч. Загадчыкам гуманітарнай секцыі стаў Янка Купала (люты — жнівень 1921 г.).

Сярод важнейшых пытанняў, якія вырашыла, напрыклад, навукова-тэрміналагічная камісія пад кіраўніцтвам С. М. Некрашэвіча, — распрацоўка навуковай тэрміналогіі роднай мовы, патрэбу ў якой вельмі востра адчувала пачатковая і сярэдняя школа. На працягу толькі 1921 года камісіяй было распрацавана некалькі тысяч тэрмінаў у галіне граматыкі, літаратуры, логікі, матэматыкі, батанікі, геаграфіі, геалогіі і інш. Тэрміны ў выглядзе спецыяльных падборак друкаваліся ў часопісе «Вестник Народного комиссариата просвещения».

ЦНБ НАН Беларуси

Пры выпрацоўцы тэрміналогіі камісія арыентавалася на слоўнік жывой беларускай мовы і ўтварала неалагізмы паводле правілаў беларускай мовы, часам выкарыстоўвала запазычанні з рускай, польскай і лацінскай моваў. Большасць распрацаваных тэрмінаў захоўваецца ў сучаснай беларускай мове. Камісіяй падрыхтавана і выдадзена некалькі падручнікаў для пачатковых і сярэдніх школ. 

ЦНБ НАН Беларуси

На яе базе 30 студзеня 1922 г. заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля