Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Улашчыка

14 лютага спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння выдатнага гісторыка, вядомага архівіста, этнографа і краязнаўцы Мікалая Мікалаевіча Улашчыка.

ЦНБ НАН Беларуси

Для нашай бібліятэкі імя Улашчыка мае асабістае значэнне. Менавіта ў фондах ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца асабісты архіў вучонага.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Асноўная група дакументаў архіва была прынята на захаванне ў аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў у 1977–1982 гг. Частку матэрыялаў творчага характару перадала ў бібліятэку ў 1988 г. сястра Улашчыка, Вольга Мікалаеўна. Пасля смерці вучонага ЦНБ НАН Беларусі атрымала ад яго сына Аляксандра астатнюю частку архіва. У 2001 г. сваяк М. М. Улашчыка, В. М. Станішэўскі, перадаў у бібліятэку карэктуру «Выбраных твораў» вучонага і свой гістарычны нарыс «Радавод сям’і Улашчыкаў» з просьбай уключыць гэтыя матэрыялы ў рукапісны архіў.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

«Сын своего народа, выходец из крестьян, в первом роду сменивший соху на перо, он остался верен этой коренной крестьянской порядочности, которая отличала лучших представителей этих тружеников. Он пахал на ниве археологии и истории, как пашет крестьянин, знающий, что всякие огрехи в его поле грозят голодом и смертью его близким» – так напісала пра Улашчыка вядомы гісторык Ганна Харашкевіч. 

ЦНБ НАН Беларуси

Радуе, што цягам апошніх гадоў выходзяць з друку тамы поўнага збору твораў Мікалая Мікалаевіча Улашчыка. Навуковая спадчына нашага слаўнага гісторыка яшчэ чакае свайго даследчыка. 

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля