Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча

9 чэрвеня спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння выбітнага дзеяча беларускага нацыянальнага руху, выдаўца «Нашай Нівы», краязнаўцы і археолага Івана Іванавіча Луцкевіча.

140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча

Старажытны шляхетны род Луцкевічаў здаўна жыў у Мінскай губерні. Аднак сам Іван Луцкевіч нарадзіўся 9 чэрвеня (28 мая) 1881 г. у сучасным Шаўляі (Літва), у той час там працаваў ягоны бацька. 

140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча 140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча

Цікаўнасці да гісторыі і збіральніцтва пачалі праяўляцца ў маленькага Івана яшчэ ў школе. Лёс Луцкевіча склаўся так, што ён стаў студэнтам Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэту. Ужо там Іван наладзіў працу па пашырэнні асветы сярод беларусаў. Восенню 1902 г. створаны «Беларускі кружок народнае асветы». За сваю дзейнасць Луцкевіч хутка трапіў у турму, але змагання не кінуў. Пасля вызвалення, ён марыў аб стварэнні беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, і ўжо восенню 1903 г. паўстае «Беларуская Рэвалюцыйная Грамада». Хутка дзеячы арганізацыі перабіраюцца ў Беларусь.

140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча 140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча

Івану Луцкевічу належала і думка аб выданні першай легальнай беларускай газеты. Па яго ініцыятыве пры дапамозе паплечнікаў: Антона Луцкевіча, Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і Аляксандра Уласава ў 1906 г. выходзіць першы нумар першай беларускай газеты «Наша Доля». Штопраўда, амаль адразу большасць нумароў выдання былі канфіскаваныя, а далейшы выпуск забаронены ўладамі. Луцкевіч аправіўся ад паразы. Газета змяніла назву. Так беларусы атрымалі легендарную «Нашу Ніву». Яна працягвала выходзіць да восені 1915 г. Іван Луцкевіч усе гэтыя часы працягваў збіраць беларускія старажытнасці і займацца беларускай выдавецкай справай.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Іван Луцкевіч не кінуў грамадскай і асветніцкай працы, хаця актыўнасць беларускага руху па відавочных прычынах рэзка зменшылася. Тэрыторыя Беларусі падзялілася спачатку ваенным фронтам, a затым жахлівымі ўмовамі Брэсцкага міру. Знаходзячыся ў Вільні, Іван Луцкевіч па магчымасці адстойвае інтарэсы мясцовага беларускага насельніцтва, актыўна ўдзельнічае ў працы Беларускага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны. 

Тым часам стан яго здароўя значна пагаршаецца. У тыя часы туберкулёз лёгкіх быў хваробай практычна невылечнай, a цяжкія ваенныя ўмовы не спрыялі лячэнню. Бяда не прыходзіць адна. У гэтыя цёмныя часы Луцкевіча нападкала яшчэ адно гора. У 1918 г. прыйшла вестка, што ў Мінску памерла ягоная маці.

140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча 140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча 140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча

Нязломны Луцкевіч стварыў у Вільні Беларускае навуковае таварыства і кіраваў гэтай арганізацыяй, паступова перадаючы Таварыству ўсе свае каштоўныя зборы беларускай даўніны. Перспектыва стварэння першага беларускага музея робіцца ўжо больш рэальнай. Але, на жаль, мара Івана Луцкевіча здзейснілася толькі праз 2 гады пасля яго смерці. Музей быў адчынены у 1921 г. 

140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча 140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча

Мы і сёння працягваем здзіўляцца апантанасці і энергічнасці Івана Іванавіча. Ён быў чалавекам цалкам адданым Беларусі. Яго значным дасягненнем стала адкрыццё ў 1918 – 1919 гг. Віленскай Беларускай гімназіі, чаго яму давялося дабіцца не так хутка. Луцкевіч дамовіўся аб перадачы для ўстановы Базыльянскіх муроў, дзе з 2‑га лютага 1919 г. і пачынае сваю працу гімназія. Ён быў не толькі стваральнікам і ідэйным натхняльнікам, але і выкладчыкам беларускай гімназіі. 

140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча

За сваё кароткае жыццё Іван Луцкевіч зрабіў выключны ўнёсак ў беларускі рух і культуру. Яго Беларуская гімназія ў Вільні на працягу чвэрці веку стала асяроддзем для выхавання будучай беларускай інтэлігенцыі. 

У чэрвені 1919 г. Іван Луцкевіч накіраваўся на лячэнне ў Закапаны (Польшча). На той момант гісторык быў ужо вельмі хворым. Вярнуцца на радзіму яму ўжо не давялося – 20 жніўня Іван Іванавіч памёр. У 1991 годзе ягоныя парэшткі былі перапахаваны ў Вільні. Там, дзе ён жыў і працаваў, ахвяруючы сваё жыццё Радзіме – Беларусі.

У завяршэнне прапануем вам паглядзець відэадаклад «Да гісторыі існавання Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча», які падрыхтавала загадчык сектара рукапісаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі Таццяна Жук.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля