Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Евангелле 1575 года

Выданне прысвечана адной з самых прыгожых кніг славутага беларускага друкара Пятра Цімафеева Мсціслаўца — Евангеллю напрастольнаму, надрукаванаму ў Вільні ў доме Мамонічаў у 1575 г. Галоўная мэта даследвання — ўвесці ў навуковы зварот асобнікі Евангелля з кнігазбору Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Менавіта на іх засяроджваецца ўвага выдання.

У прадмове распавядаецца пра месца і ролю Евангелля напрастольнага ў жыцці і светапоглядзе веруючага чалавека другой паловы XVI ст., адзначаецца каштоўнасць усебаковага даследвання асобнікаў выдання, якія захаваліся.

Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на два блокі. Першы з іх прысвечаны постаці друкара Пятра Мсціслаўца, разглядаюцца такія аспекты яго дзейнасці, як пачатак кнігадрукарскай справы, супрацоўніцтва з Іванам Фёдаравым, мастацкія асаблівасці яго выданняў, а таксама напісаныя ім тэксты пасляслоўяў.

У другім блоку прадстаўлена інфармацыя па гісторыяграфіі Евангелля напрастольнага 1575 г., згадваюцца асобнікі выдання, якія выяўлены на сённяшні дзень у розных краінах свету, указваецца месца захоўвання асобнікаў у межах Беларусі, пасля чаго ўвазе чытачоў прапануецца поўнае навуковае апісанне двух асобнікаў Евангелля з акадэмічнай бібліятэкі Беларусі.

У дадатку, які змешчаны на кампакт-дыску, можна азнаёміцца з лічбавымі копіямі гэтых асобнікаў.

Издания проекта

Цітавец, А. І. Евангелле 1575 года – помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя: з электронным дадаткам / А. І. Цітавец ; Нац. акад. навук Беларусі, Центр. навук. б-ка імя Я. Коласа ; [рэдкал.: А. І. Груша (гал. рэд.), І. В. Саверчанка, Н. В. Паляшук, А. В. Сцефановіч, Г. У. Кірэева, В. У. Губанава, П. Д. Скурко ; рэд. бібліягр. запісаў І. Л. Мурашова]. – Мінск : Беларус. навука, 2017. – 75 с. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля