Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выставка «Дзень беларускага пісьменства» 2026

Ва ўніверсальнай чытальнай зале дэманструецца выстава «Дзень беларускага пісьменства».

Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне святкуецца штогод у першую нядзелю верасня. Выстава, якая традыцыйна дэманструецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, знаёміць з найбольш цікавымі публікацыямі за апошнія тры гады па гісторыі беларускага рукапіснага і друкаванага слова, пра мысліцеляў і асветнікаў зямлі беларускай.

На выставе прадстаўлены публікацыі, прысвечаныя гістарычнаму асэнсаванню спадчыны Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай у святле новых адкрыццяў, прапаведніцкай дзейнасці Сімяона Полацкага, жыццю і творчасці Сымона Буднага і іншых рэлігійна-асветніцкіх дзеячоў XII–XIV стст. Значная частка матэрыялаў выставы знаёміць з сучаснымі даследаваннямі помнікаў хрысціянскага пісьменства, беларускага летапісання, вывучэннем лексікі старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы, малавядомымі беларускамоўнымі тэкстамі XVIII ст., гісторыяй беларускай літаратурнай мовы і інш. Асвятляецца і сучасны стан беларускай кнігі і кніжнай культуры.

Выстава працягне працу да 25 верасня.

Прапануем для азнаямлення рэкамендацыйны спіс літаратуры па тэме.

Інфармацыя падрыхтавана аддзелам бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля