Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстаўка “Я – сын твой, маці-Беларусь…”.

23 красавіка 2015 года ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі ў рамках імпрэзы, прысвечанай 115‑й гадавіне з дня нараджэння беларускага вучонага-геолага, эканаміста, акадэміка НАН Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (1900–1988), адкрылася выстаўка “Я – сын твой, маці-Беларусь…”, падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі А.І. Груша, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук А.А. Каваленя, акадэмік НАН Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, дырэктар ДНУ “Інстытут прыродакарыстання” А.К. Карабанаў, акадэмік НАН Беларусі, доктар геолага-мінералагічных наук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Р.Г. Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар Г.М. Лыч, саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, член-карэспандэнт, доктар эканамічных навук, прафесар П.Г. Нікіценка, акадэмік НАН Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, дырэктар ДНУ “Інстытут хіміі новых матэрыялаў” У.Я. Агабекаў, акадэмік НАН Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут прыродакарыстання” А.В. Мацвееў, доктар геолага-мінералагічных навук, галоўны навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут прыродакарыстання” Т.Б. Рылова, доктар геолага-мінералагічных навук, галоўны навуковы супрацоўнік НВЦ “Геалогія” М.П. Аношка, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар У.Г. Левашкевіч, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, загадчык кафедры БДУ А.Ф. Санько, доктар геаграфічных навук, загадчык кафедры БДУ Я.К. Яловічава, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ В.П. Рагойша, кандыдат філалагічных навук, дацэнт філалагічнага факультэта БГУ, літаратуразнаўца, перакладчык А.Л. Верабей, перакладчык, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР А.І. Вярцінскі, пісьменнік В.Ц. Якавенка, сябры сям’і, прадстаўнікі выдавецтваў, музеяў, бібліятэк, навучальных устаноў, супрацоўнікі НАН Беларусі, СМІ.

Мерапрыемства пачалося з дэманстрацыі фільма «Я – сын твой, маці-Беларусь”, падрыхтаванага супрацоўнікамі сацыякультурнага цэнтра ЦНБ НАН Беларусі.

Навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў В. Свякла пазнаёміў з выстаўкай, звярнуў увагу на асобныя дакументы з архіва і кнігазбору Г.І. Гарэцкага.

Сваімі ўспамінамі пра знаёмства з Г.І. Гарэцкім, пра супрацоўніцтва, асабістыя кантакты, пра якасці Г.І. Гарэцкага як вучонага і патрыёта сваёй Радзімы, падзяліліся А.К. Карабанаў, У.Г. Левашкевіч, У.Я. Агабекаў, Я.К. Яловічава, Т.В. Якубоўская, Л.С. Савік, В.Ц. Якавенка. 

П.Г. Нікіценка засярэдзіў увагу прысутных на дзейнасці Г.І. Гарэцкага як таленавітага эканаміста. Ён падзякаваў за фільм пра Г.І. Гарэцкага і за выстаўку, падрыхтаваную супрацоўнікамі ЦНБ.

Пра выданні, прысвечаныя дзейнасці вучонага, расказаў галоўны рэдактар выдавецтва “Тэхналогія” Зміцер Санько.

Напрыканцы з заключным словам выступіў сын вучонага Р.Г. Гарэцкі. Ён выказаў словы падзякі выступоўцам і арганізатарам мерапрыемства.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля