Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Літаратурная імпрэза «Няспісанае сэрца» да 100-годдзя Пімена Панчанкі

Дзень роднай мовы бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі традыцыйна адсвяткавала з удзелам прадстаўнікоў моладзі. Мерапрыемства, падрыхтаванае супрацоўнікамі бібліятэкі, было прымеркавана да 100-годдзя са дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Ушанаваць памяць сапраўднага майстра слова прыйшлі вучні сярэдняй школы № 199. Запрашэнне гасцей не было выпадковым. Менавіта у гэтай навучальнай установе дзейнічае літаратурны музей, прысвечаны Пімену Панчанку. Таму цёплая сустрэча мела ўзаемную, асаблівую, цікавасць.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Вядомы паэт нёс жыццядзейнае святло сваімі творамі. Знаёмячыся з яго творчасцю, не перестаеш адчуваць, што ён ва ўсім беларус, так непадзельна і па-сыноўняму ён быў адданы бацькоўскаму краю, так любіў мову роднага народа. У гэтым можна было ўпэўніцца, далучыўшыся да паэзіі Панчанкі і праслухаўшы вершы ад супрацоўнікаў бібліятэкі і саміх вучняў. Пранікнёна была закранута ваенная лірыка паэта. Рамантычны настрой сустрэчы надавалі цудоўныя вершы пра каханне, любоў да Радзімы ў выкананні навучэнцаў.

Падчас імпрэзы адбылося невялічкае падарожжа па творчаму і біяграфічнаму шляху паэта. У спадчыне Панчанкі засталася унікальная праца яго душы і сэрца – дзённікі, якія захаваліся да нашых дзён. Найбольш цікавыя вытрымкі з яго запісаў былі прадстаўлены на вечарыне.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Аднак, дзённікі – далёка не ўся каштоўнасць, якая засталася нам ад паэта. Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхватавана выстава “І словам я сцверджу ўсё, што люблю...». Сярод шырока прадстаўленай экспазіцыі знаходзілася першая публікацыя паэта, датаваная 1934 г. Выклікалі цікавасць і кнігі з дароўнымі надпісамі П. Панчанкі беларускім пісьменнікам. Былі прадэманстраваны некаторыя матэрыялы з асабістага архіва пісьменніка. Сярод іх – узоры творчых рукапісаў, дакументы біяграфічнага характару, цікавыя фотаздымкі, віншавальныя адрасы. З мноствам літаратурных твораў пазнаёміла ўсіх прысутных Ніна Рыгораўна Шабаліна, загадчыца аддзела абслугоўвання чытачоў, якая пасля падарыла кожнаму з вучняў пажаданні у выглядзе маленькіх вытрымак з вершаў самога паэта.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Акрамя гэтага, знайшлося месца і інтэлектуальным гульням, песням на вершы Пімена Панчанкі і іншым цікавым гісторыям з яго жыцця .

Увогуле, свой творчы шлях паэт “недапрацаваў”. Ён марыў дасканальна ўзяцца за прозу. Аднак, надакучлівыя, цяжкія хваробы перашкодзілі здзяйсненню мараў паэта. Так і засталося да канца “няспісаным сэрца” паэта. Яго няма з намі фізічна, але слова Панчанкі неўміручае, яно вучыць, падбадзёрвае, дапамагае цяпер.

ЦНБ НАН Беларуси
×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля