Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава «Да 130-годдзя з дня нараджэння Алеся Гаруна»

Выстава прысвечана юбілейнай даце з дня нараджэння Алеся Гаруна (сапраўд. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч, 1887-1920) выдатнага беларускага пісьменніка пачатку ХХ стагоддзя.

Хоць імя пісьменніка ўжо пры жыцці называлася ўслед за імёнамі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, шлях яго творчай спадчыны да чытача зацягнуўся на гады. Лёс А. Гаруна склаўся трагічна, на працягу дзесяці гадоў быў адарваны ад свайго асяроддзя, ад роднай зямлі, у 1908 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць А. Прушынскі быў высланы ў Сібір. Толькі Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. скасавала жорсткі прысуд, але вярнуся на радзіму ён хворым на сухоты, дзе пражыў толькі 3 гады.

Займацца літаратурнай творчасцю мог только ў няволі, а пад канец жыцця – ва ўмовах разбуральнай вайны, пад уладай акупацыйных рэжымаў. Забаронены ў час барацьбы з “нацдэмаўшчынай” (1930-я гг.), ён стаў неад’емнай часткай літаратурнага працэсу только на мяжы 1980-1990 гг. А. Гарун пакінуў след у розных родах літаратуры – паэзіі, прозе, драматарургіі, стаў адкрывальнікам новых тэмаў і жанравых формаў. М. Багдановіч пісаў у 1914 г., што сярод паэтаў А. Гарун “вымалёўваецца ў самастойную адзінку”, што ён “знайшоў свае асобыя рытмы і час ад часу радуе нас вытанчанай арыгінальнасцю верша”.

На выставе дэманструюцца асноўныя творы Алеся Гаруна, а таксама пераклады твораў на балгарскую, нямецкую, польскую, рускую і ўкраінскую мовы. Адзіны паэтычны прыжыццёвы зборнік А. Гаруна “Матчын дар : думы і песьні, 1907-1914 г.” выйшаў у 1918 г. На выставе таксама прадстаўлены проза, публіцыстыка пісьменніка, якія па праву складаюць залатую калекцыю беларускай літаратуры.

Вялікі раздзел пазнаёміць з літаратурай аб жыцці і творчасці Алеся Гаруна, у якім публікацыі У. Казбярука, У. Навуменкі, У. Рагойшы, В. Скалабана, Ж. Шаладонавай, М. Яроша і інш. літаратуразнаўцаў.

Да выставы падрыхтаваны юбілейны буклет.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля