Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Прэзентацыя выстаўкі экслібрыса да 500-годдзя кнігадрукавання

31 сакавіка 2017 г. у 12.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, п. 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі экслібрыса «На пачатку слаўных спраў... (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання)», падрыхтаванай сумесна з Музеем экслібрыса і мініяцюрнай кнігі Міжнароднага саюза кнігалюбаў (МСК, Масква).

ЦНБ НАН Беларуси

Экспазіцыю складаюць больш за 140 экслібрысаў з калекцыі Музея кнігі МСК, прысвечаныя гісторыі кнігадрукавання, першадрукарам Францыску Скарыну, Івану Фёдараву і старадрукаванай кнізе ў экслібрысах. Дэманструюцца працы каля 100 мастакоў ХХ – пачатку ХХI стст., сярод якіх вядомыя майстры кніжнай графікі А. Калашнікаў, В. Покатаў, М. Стрыжак, Б. Раманаў, Я. Шалыгіна, Ю. Люкшын і інш.

ЦНБ НАН Беларуси

У склад экспазіцыі ўключаны экслібрысы з калекцыі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі. Самы ранні – кніжны знак выдатнага расійскага мастака І. Білібіна, выкананы ім у 1912 г. па матывах старадрукаваных заходнееўрапейскіх выданняў. Сярод мініяцюр, прысвечаных скарынаўскай тэматыцы, – працы вядомых беларускіх мастакоў-графікаў Г. Галубовіча, Г. Грака, Г. Ціхановіча, А. Тычыны, М. Купавы і інш.

На выставе таксама будуць прадстаўлены выданні з фондаў ЦНБ НАН Беларусі, адзначаныя экслібрысамі вядомых расійскіх прыватных і грамадскіх кніжных збораў ХIХ – пачатку ХХ стст. Сярод экспанатаў – кнігі з суперэкслібрысамі і экслібрысамі членаў царскай сям’і, выданні з асабістых бібліятэк прадстаўнікоў знаці М.С. Варанцова, А.А. Апраксіна, С.Д. Шарамецева, са збораў вядомых бібліяфілаў П. Губара, М. Сінягіна і інш.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля