Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выставка «Да 180-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага»

В читальном зале гуманитарных наук Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «Да 180-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага, грамадскага і палітычнага дзеяча, публіцыста, паэта»

Выстава прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння палымянага рэвалюцыянера-дэмакрата, выдатнага палітычнага дзеяча, мысліцеля, паэта, публіцыста, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў у Беларусі і Літве Вікенція Канстанціна Каліноўскага.

Вікенці Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Ваўкавыскагапавета Гродзенскай губерніі ў мнагадзетнай сям’і беззямельнага шляхціца. Пры хрышчэнні назвалі двума імёнамі – Вікенці і Канстанцін. У афіцыйных дакументах ужываў імя Вікенці. Імя Кастусь з’явілася ў пачатку 20‑х гадоў мінулага стагоддзя ў беларускай гістарыяграфіі і адразу стала агульнаўжывальным, хоць сам Каліноўскі ніколі ім не карыстаўся. У канцы 1855 года Каліноўскі паехаў у Маскву да брата з намерам паступіць ва ўніверсітэт, але стаў студэнтам першага курса юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. Студэнцкія гады мелі вырашальнае значэнне для станаўлення рэвалюцыйнага светапогляду К. Каліноўскага.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай польскае і беларуска-літоўскае грамадства знаходзіліся некаторы час у стане глыбокага шоку, але сапраўдныя патрыёты не змірыліся са стратаю незалежнасці. Падчас паўстання 1863–1864 гг. у адных шэрагах змагаліся лепшыя сыны беларускага, украінскага, літоўскага, польскага народаў. За барацьбой нешматлікіх паўстанцаў з войскамі Расійскай Імперыі сачылі ўсе. На тэму паўстання 1863–1864 гг. напісана шмат навуковых прац, але многія высновы і меркаванні патрабуюць далейшай распрацоўкі, вывучэння і сёння.

На выставе дэманструюцца выданні, у якіх падрабязна разглядаюцца наступныя тэмы: Кастусь Каліноўскі і яго месца ў гісторыі Беларусі (біяграфічныя звесткі, жыццёвы шлях); заснаванне нелегальнай друкарні і выпуск першай беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”, псеўданім “Яська- гаспадар з‑пад Вільні” і іншыя псеўданімы; аднадумцы Каліноўскага; грамадска-палітычныя погляды К. Каліноўскага, праграма барацьбы за палітычнае і духоўнае разняволенне беларускага народа; падрыхтоўка і ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг.; першыя публікацыі, артыкулы пра дзейнасць паўстанцаў і пачатак беларускай гістарыяграфіі пра Каліноўскага і інш.

Акрамя навуковых і навукова-папулярных гістарычных матэрыялаў, на выставе дэманструюцца і мастацкія творы, прысвечаныя вобразу беларускага мысліцеля і рэвалюцыянера, аднаго з самых любімых герояў беларускага народа.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклет, рэтраспектыва выданняў ахоплівае перыяд з 1924 года да нашых дзён.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля