Біябібліяграфічны паказальнік, прысвечаны Георгію Якаўлевічу Галенчанку
Выйшаў з друку біябібліяграфічны паказальнік, прысвечаны лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктару гістарычных навук, дацэнту Георгію Якаўлевічу Галенчанку. Выданне стала вынікам плённага супрацоўніцтва Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі і Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Георгій Якаўлевіч Галенчанка : нарысы жыцця і навуковай дзейнасці / Нац. акад. навук Беларусі, Ін‑т гісторыі, Цэнтр. навук. б‑ка імя Якуба Коласа ; уклад.: А.А.Скеп’ян, А.А.Бандарэнка, Н.Р.Баравікова, А.А.Дзікая, Н.У.Пінчук. – Мінск : Беларус. навука, 2018. – 147 с. – (Біябібліяграфія вучоных Беларусі).
ІSBN 978–985-08–2294‑9
У выданні адлюстраваны асноўныя вынікі навуковай, навукова-арганізацыйнай, педагагічнай, грамадскай дзейнасці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара гістарычных навук, дацэнта Георгія Якаўлевіча Галенчанкі. Паказальнік разлічаны на навуковую грамадскасць і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі.