Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Лекцыя «Віры гісторыі вакол Пятра Глебкі»

15 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў рамках літаратурнай гасцёўніЛепшае і найлепшае” адбылася лекцыя Ганны СевярынецВіры гісторыі вакол Пятра Глебкі”.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Мерапрыемства пачалося з экскурсіі ў мемарыяльны кабінет П.Ф. Глебкі, якую правяла навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Вольга Губанава. Яна пазнаёміла наведвальнікаў з гісторыяй бібліятэкі Пятра Фёдаравіча, паказала самыя цікавыя кнігі з яго калекцыі, раскрыла таямніцу экслібрыса героя. Навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Віктар Свякла ў гэты час дзяліўся таямніцамі выставы “Радзіма, прымі маё шчырае слова”, на якой былі прадстаўлены кнігі з дарчымі надпісамі класікаў беларускай літаратуры з калекцыі акадэміка Глебкі і яго дакументы з асабістага архіва з фонду Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Таксама наведвальнікі мелі магчымасць паглядзець фільм “Гаючыя ўласцівасці кніг”, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Пачынаючы лекцыю, Ганна Севярынец адзначыла, што кнігу “Вакол Пятра Глебкі” чытачы, магчыма, ўспрынялі не так, як яна хацела. Таму ў лекцыі даследчыца растлумачыла ідэю стварэння кнігі.

Перад удзельниками літаратурнай гасцёўні паўстаў не толькі партрэт акадэміка Глебкі, – аўтар шырокімі і яркімі мазкамі вывела сваё ўяўленне аб падзеях XX стагоддзя. Як жывыя перад слухачамі прайшлі Уладзімір Дубоўка, Максім Лужанін, Панцеляймон Панамарэнка, і, канечне, сам Пятро Глебка, яго сваякі.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Шырока была раскрыта праблема чалавека і часу. Даследчыца паразважала на тэму, як выжыць падчас рэпрэсіяў і захаваць рукі незабруджанымі. Ганна Севярынец прапанавала сваю версію таго, чаму Глебка змог выжыць у ліхалецці. Былі абвергнуты некаторыя чуткі, што нарадзіліся за жыццё славутага пісьменніка.

Лекцыя завершылася словамі, якімі Ганна Севярынец выказала сваё асабістае стаўленне да Пятра Фёдаравіча Глебкі: “Гэта чалавек, які пакінуў шчырую праўду пра сябе. Дай Бог кожнаму пражыць такое жыццё!”

ЦНБ НАН Беларуси

У канцы мерапрыемства слухачы мелі магчымасць задаць Ганне Севярынец пытанні, а таксама атрымаць аўтограф. Без аўтографаў не засталася і наша бібліятэка.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля