Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава «Да 390-годдзя Сімяона Полацкага»

На 2019 г. прыпадае святкаванне 390-годдзя з дня нараджэння Сімяона Полацкага – аднаго з найяскравейшых дзеячаў усходнеславянскай культуры, пісьменніка, багаслова, паэта, драматурга, перакладчыка, педагога. Да гэтай даты прымеркавана правядзенне V Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць», якая арганізуецца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам і праводзіцца кожныя пяць год. У гэтым годзе канферэнцыя праходзіць 21–22 лістапада пры ўдзеле спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі. Плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў, звязаных з асобай Сімяона Полацкага і яго эпохай, крос-культурнымі камунікацыямі ўсходнеславянскіх народаў у ХVII ст., канфесіянальнымі працэсамі на беларускіх землях у ХVI–ХVIII стст., гісторыяй Полацка, а таксама захаваннем, прэзентацыяй і інтэрпрэтацыяй помнікаў кніжнай культуры Беларусі ў музеях і бібліятэках.

ЦНБ НАН Беларуси

У рамках канферэнцыі арганізавана кніжная выстава, на якой прадстаўлены арыгінальныя выданні Сімяона Полацкага, факсімільныя і рэпрынтныя выданні яго твораў, навуковыя публікацыі канца ХІХ – пачатку ХХ ст., прысвечаныя Сімяону Полацкаму, а таксама літаратурна-мастацкія выданні, што папулярызуюць асобу і дзейнасць асветніка. Экспазіцыя выставы «Да 390-годдзя Сімяона Полацкага» з'яўляецца своеасаблівым дапаўненнем экспазіцыі Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, якому ў гэтым годзе споўнілася 25 год.

У стварэнні гэтай выставы разам з Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам прымалі ўдзел Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Асабліва каштоўнымі з'яўляюцца, безумоўна, выданні ХVII ст. з фондаў ЦНБ «Жезл правления» (1667), «Псалтирь в стихах» (1680), «Обед душевный» (1681), «Вечеря душевная» (1683).

Выстава «Да 390-годдзя Сімяона Полацкага» працягнецца да 15 снежня 2019 г.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля