Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава «Да 90-годдзя з дня нараджэння М. І. Мушынскага»

У чытальнай зале гуманітарных навук дэманструецца выстава «Да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта М. І. Мушынскага, крытыка, літаратуразнаўцы, тэкстолага»

Выстава прымеркавана да юбілейнай даты з дня нараджэння Міхаіла Іосіфавіча Мушынскага (1931-01-24 – 8.06.2018), члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара.

М. І. Мушынскі – навуковец, тэкстолаг, гісторык беларускай літаратуры, крытык, чыё імя шырока вядома як у нашай краіне, так і за яе межамі. Яму належаць больш за 300 навуковых прац, значная частка якіх прадстаўлена на выставе.

Сярод іх першыя навуковыя артыкулы: «З творчай гісторыі «Новай зямлі» (1961), «Сымон-музыка» Якуба Коласа на рускай мове (1963), «Традыцыі, якія не старэюць : беларуская «вясковая» аповесць 30-х гадоў» (1970), «Раман і аповесць 30-х гадоў» (1971), а таксама аўтарэферат дысертацыі «Творчая гісторыя паэм Якуба Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыкант» (1963) і першая манаграфіяСярод іх першыя навуковыя артыкулы: «З творчай гісторыі «Новай зямлі» (1961), «Сымон-музыка» Якуба Коласа на рускай мове (1963), «Традыцыі, якія не старэюць : беларуская «вясковая» аповесць 30-х гадоў» (1970), «Раман і аповесць 30-х гадоў» (1971), а таксама аўтарэферат дысертацыі «Творчая гісторыя паэм Якуба Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыкант» (1963) і першая манаграфія «Ад задумы да жыцця : творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965). (1965). Книга называется: Сярод іх першыя навуковыя артыкулы: «З творчай гісторыі «Новай зямлі» (1961), «Сымон-музыка» Якуба Коласа на рускай мове (1963), «Традыцыі, якія не старэюць : беларуская «вясковая» аповесць 30-х гадоў» (1970), «Раман і аповесць 30-х гадоў» (1971), а таксама аўтарэферат дысертацыі «Творчая гісторыя паэм Якуба Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыкант» (1963) і першая манаграфія «Ад задумы да здзяйснення : творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965).

М. І. Мушынскі быў вядучым тэксталагам, пад яго кіраўніцтвам выдаваліся зборы твораў з навуковымі каментарамі такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў як: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, З. Бядуля, П. Пестрак, І. Мележ, П. Броўка і многіх іншых. Тэарэтычныя і практычныя праблемы тэксталогіі твораў беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў (М. Гарэцкага, І. Замоціна, Я. Барычэўскага, А. Вазнясенскага і інш.), распрацоўка праблем гісторыі беларускай крытыкі і літаратуразнаўства знайшлі навуковае абгрунтаванне ў працах М. І. Мушынскага. Адначасова з разглядам гісторыка-літаратурных праблем Міхась Іосіфавіч рэгулярна выступаў у перыядычным друку па пытаннях сучаснага літаратурнага працэсу, пра гэта сведчаць яго шматлікія публікацыі ў часопісах «Полымя», «Роднае слова», даклады на навуковых канферэнцыях.

Таксама М. І. Мушынскі лічыцца аўтарытэтным біёграфам Я. Коласа, пра што сведчаць даследаванні вучонага, грунтоўныя публікацыі, манаграфіі прысвечаныя народнаму паэту Беларусі, яго ролі ў гісторыі нацыянальнай літаратуры як пісьменніка-наватара: «Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа» (2007), «Мае Каласавіны» (2010), «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа» (2012).
Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура аб жыцці і дзейнасці навукоўца.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклет з пераклікам асноўных прац М. І. Мушынскага.

Выстава працуе з 25 студзеня да 12 лютага 2021 г.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля