Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Астрожская Біблія. 440 год з часу выдання

У 1575 г. легендарны славянскі першадрукар Іван Фёдараў быў запрошаны ў Астрог (цяпер у Ровенскай вобласці, Украіна). Па ініцыятыве мецэната Канстанціна Астрожскага, ён быў задзейнічаны ў шэрагу выдавецкіх праектаў князя. Князь Астрожскі выдаткоўваў велізарныя сумы на адкрыццё навучальных устаноў, друкарняў, выданне кніг. Астрожская друкарня з цягам часу стала самай буйной друкарняй украінскіх зямель XVI ст. У 1580 г. там выйшлі Псалтыр і Новы Запавет. Усяго ж за час існавання там было надрукавана не менш за 25 найменняў кніг. Знакавым выданнем друкарні стала знакамітая Астрожская Біблія (1580–1581 гг.) 

Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава

Астрожская Біблія – шэдэўр друкарскага мастацтва таго часу. Іван Фёдараў выдаў каля 1500 асобнікаў кнігі – на той час даволі вялікі наклад. Да нашых дзён захавалася 250 асобнікаў Астрожскай Бібліі. 

Над знакамітай кнігай працавала група навукоўцаў. Доўгі час выданне лічылі ўзорным. Хутчэй за ўсё, над тэкстам гэтага выдання працавалі чатыры рэдактары. Яны, відавочна, былі з розных рэгіёнаў. Гэта заўважна ў стылі. Кніга прызначалася як для царквы, так і для прыватнага карыстання. Біблія стала апошнім вядомым нам выданнем Івана Фёдарава. 

Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава

Астрожская Біблія належыць да выдатных прыкладаў не толькі ўкраінскай, але і сусветнай паліграфіі XVI стагоддзя. Ілюстрацыйны дызайн выдання характарызуецца стрыманасцю, прадуманай кампазіцыяй, мастацкім густам. Пачынаецца ён з тытульнага ліста ў гравіраванай рамцы, на адваротным баку тытула – герб Васіля-Канстанціна Астрожскага, у канцы кнігі – друкарская марка Івана Фёдарава. 

Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава

Тэкставых ілюстрацый няма, але падчас афармлення Бібліі шырока выкарыстоўваліся традыцыйныя элементы дэкаратыўнага афармлення: застаўкі, канцоўкі, ініцыялы, шматлікія кампазіцыі арнаментаў.

Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава Астрожская біблія 1580 года Івана Фёдарава

Самастойна пагартаць віртуальную копію выдання можна ў рэпазіторыі бібліятэкі.

Библия. – Острог : Типография К. К. Острожского : Печатник Иван Федоров, 12 августа 1581

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля