З днём бібліятэк Беларусі 2021
Дарагія сябры, калегі і чытачы!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк Беларусі!
Усім супрацоўнікам бібліятэк жадаем, каб жыццё было такім жа яркім і насычаным як інфармацыя, якой вы дапамагаеце напоўніцца кожнаму наведвальніку.
Няхай ваша праца заўсёды будзе займальнай і захапляльнай!
Дзякуй за цярпенне і спакой, якія вы ўсяляеце навакольным. Дзякуй за строгасць, дзякуючы якой кожны прыход у бібліятэку становіцца плённым і насычаным новымі ведамі.
Жадаем усім вам асабістага шчасця, творчых поспехаў, душэўнай радасці!