Круглы стол «П. А. Бузук і набыткі нацыянальнай лінгвагеаграфіі»
6 снежня супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі ўзялі ўдзел у круглым стале «П.А. Бузук і набыткі нацыянальнай лінгвагеаграфіі», які адбыўся ў філіяле «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Мерапрыемства было прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння прафесара П.А. Бузука і да 100-годдзя Інстытута беларускай культуры.
Пётр Апанасавіч Бузук (1891–1938) – выдатны беларускі мовазнавец-славіст. У 1925 годзе па запрашэнні рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіміра Пічэты доктар навук Пётр Бузук прыехаў у Мінск, працаваў выкладчыкам на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. У той жа час ён стаў супрацоўнікам Інбелкульта, у 1926 годзе П.А. Бузук узначаліў фальклорна-дыялекталагічную камісію, а з 1931 года быў прызначаны дырэктарам Інстытута мовазнаўства АН БССР.
З дакладамі пра яго працу ў інстытуце, ўнёсак у беларускае мовазнаўства выступілі кандыдаты філалагічных навук В.М. Курцова і С.М. Запрудскі, а таксама даследчык З. Л. Крымоўскі.
Унучка П.А. Бузука К.В. Шашытайшвілі распавяла пра сям’ю вучонага, лёс яго жонкі і дзяцей.
Загадчык сектарам абслугоўвання чытальнага зала аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі Н.М. Слука азнаёміла ўдзельнікаў круглага стала з выстаўкай «Інбелкультаўскія выданні прафесара П. Бузука», падрыхтаванай бібліятэкай, а таксама паведаміла пра выставу, якая разгарнулася у чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў і прысвечана 100-годдзю са дня існавання Інстытута беларускай культуры.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў круглага стала пазнаёміцца з экспазіцыяй юбілейнай выставы.