Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Першы надрукаваны верш Якуба Коласа

Больш за стагоддзе назад 1 верасня 1906 года ў жыцці Якуба Коласа адбылася значная падзея. У газеце «Наша доля» быў надрукаваны верш паэта «Наш родны край». З часу гэтай публікацыі і адлічваюць пачатак літаратурна-мастацкай дзейнасці  песняра. Але фактычнаму пачатку творчасці гэта, зразумела, не адпавядае, бо складаць  свае першыя творы Костусь пачаў яшчэ ў школьныя гады пад захапленнем ад крылоўскіх баек. 

«У дзяцінстве, — пісаў Якуб Колас, — я вельмі любіў байкі Крылова, ведаў іх амаль усе на памяць… Пад уплывам Крылова я пачаў пісаць». Так з’явілася байка «Ворона и  лисица» на рускай мове.  А пад уплывам беларускага верша Янкі Лучыны «Стары ляснік» Якуб Колас пачаў пісаць па-беларуску. 

Першыя спробы друку былі яшчэ  ў 1904 годзе, калі паэт даслаў свае вершы ў часопіс «Журнал для всех». Рэдакцыя станоўча ацаніла вершы маладога хлопца, але не зразумела, па якіх прычынах іх не надрукавала. Праз два гады 12 жніўня 1906 года віленскі губернатар даў дазвол на выданне першай беларускай газеты «Наша доля». І вядомага сярод беларускай інтэлігенцыі настаўніка Канстанціна Міцкевіча запрасілі прыняць удзел у газеце. 

«Зразумела, — пісаў Якуб Колас у адным з лістоў, — я з вялікай радасцю згадзіўся ўступіць супрацоўнікам «Нашай долі». Прыйшоўшы дамоў, я прыняўся за вершы. Напісаў «Наш родны край» і падпісаў — Якуб Колас». 


Першы надрукаваны верш Якуба Коласа
Першы надрукаваны верш Якуба Коласа

Так, у першым нумары першай легальнай беларускай газеты 1 верасня 1906 года на сёмай старонцы ўпершыню быў надрукаваны верш Якуба Коласа «Наш родны край». 

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля