Язэп Драздовіч. Моўная і этнаграфічная спадчына : архіўныя матэрыялы / Ірына Галуза. — Мінcк : Беларуская навука, 2022. — 676, [1] с. : іл., партр., факсім. ; 30 см. — На вокладцы юбілейны лагатып: Беларуская акадэмічная навука — 100, 1922—2022. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Паказальнік дзісенскіх і пінскіх адзінак: с. 566—675. — Змест: раздзелы: 1. Беларуска-руская тэрміналогія па анатоміі і фізіялогіі цела чалавека ; 2. Тэмытычныя словазборы: падрыхтоўчы матэрыял для беларускага слоўніка ; 3. Батанічны слоўнік вёскі Рымкі Я. Драздовіча / У. Павалковіча (?) ; 4. Беларускі слоўнік ; 5. Краёвы слоўнік Піншчыны ; 6. Пінскія словазборы ; 7. Пінскія падрыхтовачныя матэрыялы ; 8. Краёвы слоўнік Дзісеншчыны ; 9. Этнаграфічныя малюнкі ; 10. Гукаперайманні і выклічнікі ; 11. Устойлівыя адзінкі Дзісеншчыны ; 12. Беларускія народныя песні ; 13. Лісты, запісы. — Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў. — 300 экз. — ISBN 978–985-08–2860‑6 (у пераплёце)
Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў. Разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.
Партызаны : дылогія / Алесь Адамовіч ; [навуковы рэдактар І. Саверчанка] ; пераклад з рускай Ірыны Шаўляковай ; [прадмова У. Бойкі]. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 604 с., [4] л. іл., партр. ; 21 см. — (Беларускі кнігазбор : БК / Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; аўтар праекта і галоўны рэдактар К. Цвірка. Серыя 1, Мастацкая літаратура ; [т. 109]). — Рэзюмэ на англійскай мове. — Змест: Вайна пад стрэхамі ; Сыны ідуць у бой. — 12+. — 600 экз. — ISBN 978–985-08–2871‑2 (у пераплёце)
Дылогія «Партызаны», напісаная вядомым беларускім пісьменнікам, літаратуразнаўцам, кінасцэнарыстам і крытыкам А. М. Адамовічам (1927–1994), складаецца з двух раманаў – «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой». Гэты твор – адзін з выдатных узораў беларускай ваеннай прозы. На беларускай мове друкуецца ўпершыню. Сто дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Выбраныя творы / Валянціна Коўтун ; [укладанне, каментар і прадмова І. Багдановіч ; навуковы рэдактар Я. Гарадніцкі]. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 618, [2] с., [4] л. іл., партр., факсім. ; 21 см. — (Беларускі кнігазбор : БК / Інстытут літаратуры ім. Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; аўтар праекта і галоўны рэдактар К. Цвірка ; [т. 108]. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — Рэзюмэ на англійскай мове. — Дарчы надпіс Аддзелу рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа ад укладальніка. Ірына Багдановіч. 13.VI.2022 г. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Змест: цыклы: Паэзія ; Артыкулы ; Крыж міласэрнасці : раман ; Шлях палачанкі : драматычная паэма. У дадатку: Пакліканая : з успамінаў пра Валянціну Коўтун. / Х. Лялько. — 16+. — 300 экз. — ISBN 978–985-08–2840‑8 (у пераплёце)
У кнізе выбраных твораў беларускай пісьменніцы В. М. Коўтун (1946–2011) прадстаўлены яе вершы, драматычная паэма «Шлях палачанкі», раман «Крыж міласэрнасці», артыкулы. У дадатку прыводзяцца ўспаміны пра В. Коўтун. Сто восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Старажытная беларуская літаратура : Літаратура Сярэднявечча. Літаратура Адраджэння. Барока. Класіцызм. Асветніцтва. Ад рамантызму да рэалізму / [укладанне УП «Выдавецтва «Вышэйшая школа»]. — Мінск : Вышэйшая школа, 2022. — 368 с. : іл., партр., факсім. ; 22 см. — Змяшчаны спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў. — Бібліяграфія: с. 2. — Выданне ўключае творы старажытнай пісьменнасці (эпохі Сярэднявечча і Адраджэння, стылі барока, класіцызм, асветніцтва, рамантызм і рэалізм). У асноўным гэта аповесці, летапісы, жыціі, паэмы і іншыя творы гуманістаў-асветнікаў (К. Тураўскага, Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Полацкага, В. Равінскага, К. Вераніцына і інш.), у якіх ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Можна прасачыць асаблівасці пераходу ад даўняй да новай літаратуры, ад дакументавання і каментавання да ўласна мастацкіх твораў. — 12+. — 1000 экз. — ISBN 978–985-06–3419‑1 (у пераплёце)
Выданне ўключае творы старажытнай пісьменнасці (эпохі Сярэднявечча і Адраджэння, стылі барока, класіцызм, асветніцтва, рамантызм і рэалізм) і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў. У асноўным гэта аповесці, летапісы, жыціі, паэмы і іншыя творы гуманістаў-асветнікаў (К. Тураўскага, Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Полацкага, В. Равінскага, К. Вераніцына і інш.), у якіх ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Можна прасачыць асаблівасці пераходу ад даўняй да новай літаратуры, ад дакументавання і каментавання да ўласна мастацкіх твораў. Літаратурна-мастацкае выданне для шырокага кола чытачоў, карысна ўсім, хто цікавіцца духоўным набыткам нацыі.
Праўда жыве пасярэдзіне : раман / Уладзімір Гніламедаў. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 773, [2] с. ; 25 см. — 16+. — 1000 экз. — ISBN 978–985-08–2839‑2 (у пераплёце)
Раман расказвае пра 1950‑я гады, у сярэдзіне якіх пачалася пара так званай адлігі, калі чалавек спакваля вызваляўся ад ідэалагічнай «зашоранасці» і пачынаў адчуваць смеласць думаць па-свойму, глыбей разумець жыццё, рабіць выбар і быць здольным на ўчынак. З гэтым часам супалі судэнцкія і першыя самастойныя гады галоўнага героя рамана Платонава, які перажывае непаўторную пару разнастайных адкрыццяў, пару маладых радасцей і засмучэнняў. Гэта перыяд інтэнсіўнага фарміравання яго асобы, светапогляду і маральных прынцыпаў і перакананняў. У героя свая жыццёвая сцяжына, свой лёс: інстытут, праца на цаліне, педагагічная практыка, работа ў дзіцячым доме – пра ўсё гэта расказана праўдзіва, займальна і без утойвання.
Беларуская літаратура і літаратуразнаўства : зборнік навуковых артыкулаў [па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 1—2 красавіка 2021 г.] : да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы / [складальнік Н. В. Якавенка. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 506, [1] с. : іл., табл., партр. ; 25 см. — У надзагалоўку: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Частка тэксту на рускай, польскай мове. — На вокладцы: Беларуская акадэмічная навука — 100, 1922—2022. — Бібліяграфія ў канцы асобных артыкулаў, бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 150 экз. — ISBN 978–985-08–2897‑2 (у пераплёце)
Зборнік падрыхтаваны па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы (да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы)», праведзенай у Мінску 1–2 красавіка 2021 г. Артыкулы прысвечаны асэнсаванню здабыткаў і перспектыў развіцця айчыннага прыгожага пісьменства, найбольш актуальным пытанням літаратуразнаўчай навукі, выбітным даследчыкам літаратуры – М. Арочку, В. Жураўлёву, В. Каваленку, Г. Кісялёву, М. Мушынскаму, А. Яскевічу і інш. Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, літаратарам, выкладчыкам беларускай і замежнай літаратуры, студэнтам і навучэнцам школ, бібліятэкарам, а таксама ўсім, хто цікавіцца нацыянальным літаратурным працэсам.