Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Новые поступления, апрель 2023

Предлагаем вашему вниманию новые издания, поступившие в фонд библиотеки, с которыми можно ознакомиться в читальном зале гуманитарных наук.

Информацию о новых поступлениях можно также найти в электронном каталоге ЦНБ НАН Беларуси.

На матэрыяле беларускай літаратуры XIX cт. разглядаюцца ўяўленні нашых продкаў пра іншыя народы, краіны, канфесіі. У цэнтры ўвагі знаходзяцца як блізкія этнасы (палякі, рускія, украінцы), так і аддаленыя ці няроднасныя (габрэі, немцы, французы і інш.). У святле стаўлення да Іншага/Другога/Чужога паказваецца шлях беларусаў да ўсведамлення сябе як супольнасці і імкненне нацыянальна «адбыцца» ў гісторыі.
Адрасуецца гуманітарыям, літаратуразнаўцам, выкладчыкам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, усім зацікаўленым беларускай гісторыяй і літаратурай Новага часу.

Заказать

Манаграфія з’яўляецца працягам працы аўтара над эстэтычнай праблематыкай літаратуры, распачатай кнігай «Літаратура як мастацтва» (Мінск: Беларус. навука, 2014). У кнізе падсумоўваюцца вынікі мастацкага развіцця нацыянальнай літаратуры ў адзін з найбольш плённых перыядаў яе існавання. Тэндэнцыі і напрамкі, характэрныя для мастацкіх пошукаў таго часу, разглядаюцца з эстэтычнага пункту гледжання. Даследуецца праблема наватарства, фарміравання новых жанравых форм. Аб’ектам аналізу сталі прасторавачасавыя каардынаты мастацкага свету літаратуры, асноўныя вобразыархетыпы, сімвалы і топасы, самыя паказальныя з’явы ў літаратуры другой паловы ХХ ст. і яскравыя постаці яе стваральнікаў.
Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных ВНУ, даследчыкам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры.

Заказать

Кнігу склалі выбраныя літаратурныя партрэты Казіміра Сваяка, Уладзіміра Жылкі, Міхася Васілька, Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Міколы Арочкі, Ніла Гілевіча і іншых беларускіх паэтаў cа складанай і пакручастай жыццёвай біяграфіяй. Іх творчасць вызначаецца самабытнасцю мастацкага светаўспрымання і мыслення, ахвярнасцю служэння свайму духоўна-маральнаму ідэалу і грамадзянска-патрыятычнаму абавязку.
Выкарыстоўваючы архіўныя і эпісталярныя першакрыніцы, прыводзячы фрагменты сваіх гутарак з пісьменнікамі, аўтар асвятляе новыя старонкі літаратурнай спадчыны Заходняй Беларусі, іх сувязі з літаратурна-мастацкім працэсам у БССР, разглядае асноўныя этапы ідэйна-эстэтычнага развіцця паэтаў, аналізуе асаблівасці іх духоўна-філасофскіх поглядаў, выяўляе уклад мастакоў у літаратурную гісторыю Беларусі.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, культуролагам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.

Заказать

Выданне прысвечана жонцы беларускага Песняра М. Д Каменскай і змяшчае ўспаміны блізкіх сваякоў, фрагменты сямейнай перапіскі і ліставання Марыі Дзмітрыеўны з іншымі асобамі з акружэння класіка, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы. Кніга будзе цікавая ўсім нераўнадушным да асобы і лёсу вялікага класіка і яго сям’і.

Заказать

Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў

Заказать

Энцыклапедычны даведнiк «Беларуская мова» ўключае больш за 290 артыкулаў, якiя прысвечаны беларускай мове, яе гiсторыi i сучаснаму стану, гукавому i лексiчнаму складу, фраземнаму фонду, графiцы i арфаграфii, марфалогii i сiнтаксiсу, дыялектнаму падзелу, слоўнiкам i iнш. Падрыхтаванае вядучымi беларускiмi мовазнаўцамi выданне будзе карысна ўсiм, каго цiкавiць вывучэнне беларускай мовы, удасканаленне сваiх ведаў, можа быць выкарыстана студэнтамi, вучнямi старэйшых класаў сярэднiх школ, гiмназiй, каледжаў i лiцэяў пры падрыхтоўцы да экзаменаў i паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы фiлалагiчнага профiлю.

Заказать

Двухтомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў.
У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск.
Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныячасткі.
Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.

Том 1

Том 2

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля