Новыя паступленні: фальклор
Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе новыя выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі, з якімі можна азнаёміцца ва ўніверсальнай чытальнай зале.

Інфармацыю аб новых паступленнях можна таксама знайсці ў электронным каталозе ЦНБ НАН Беларусі.

Выданне прысвечана даследаванню памеснага дваранства як элітарнай часткі беларускага этнасу. У кнізе раскрываюцца асаблівасці прыродакарыстання і рассялення, формаў матэрыяльнага жыццезабеспячэння, сацыянарматыўных практык дваран — памешчыкаў Беларусі. Дваранскі маёнтак разглядаецца як сацыякультурны, гасладарчы і прыродна-ландшафтны комплекс — частка традыцыйнай этнаэкасістэмы Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. Адрасавана этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, студэнтам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.

У кнізе змешчаны фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў другой палове ХХ – пачатку ХХI ст. Яны ахопліваюць усё багацце традыцыйнай культуры Гарадоцкага краю: каляндарную і сямейную абраднасць, пазаабрадавую лірыку, замоўныя практыкі, вусныя апавяданні і інш.
Адрасуецца фалькларыстам, этнографам, дыялектолагам, краязнаўцам, сацыёлагам, філосафам, работнікам устаноў культуры і агульнаадукацыйнай сферы, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца народнымі традыцыямі. Да кнігі дадаецца кампакт-дыск, на якім змешчаныя ў зборніку песні прадстаўлены ў жывым гучанні.

Манаграфія прысвечана ваеннаму фальклору як унікальнай частцы традыцыйнай народнай спадчыны беларусаў. Асаблівая ўвага надаецца феномену беларускай ваеннай песні, які трактуецца як гістарычна абумоўленая стадыя функцыянавання народнапесеннай традыцыі. Прыводзяцца архіўныя матэрыялы, большасць с якіх публікуецца ўпершыню.
Адрасуецца фалькларыстам, этнолагам, літаратуразнаўцам, культуролагам, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народная культурай.