Канферэнцыя «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі»
19 верасня у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: вопыт міждысцыплінарных даследаванняў”.
У межах канферэнцыі адбудзецца пленарнае пасяджэнне з удзелам навукоўцаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі і гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Час правядзення: 10.00 – 13.00.
Плануецца праца секцый «Асоба, сям’я, род у міждысцыплінарных даследаваннях» (пам. 110, 1 паверх) і «Генеалогія і сумежныя гістарычныя дысцыпліны» (пам. 601, 6 паверх). Час правядзення: 13.30 – 19.00.
Запланавана больш за трыццаць дакладаў гісторыкаў, архівістаў, музеязнаўцаў, бібліятэкараў, краязнаўцаў з Беларусі і Расіі.
У ліку мяркуемых выступоўцаў прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Літаратурнага музея Петруся Броўкі, гісторыка-мемарыяльнага музея “Сядзіба Нямцэвічаў”, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, Санкт-Пецярбургскай асацыяцыі беларусістаў.

Просім далучацца ўсіх зацікаўленых!