Цёплая сустрэча з дачкой Пятра Глебкі – Ларысай Пятроўнай
Цёплая сустрэча з дачкой Пятра Глебкі – Ларысай Пятроўнай – адбылася напярэдадні ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
У мемарыяльным кабінеце Пятра Фёдаравіча не толькі кнігі, але і шмат асабістых рэчаў, кожная з якой захоўвае сваю гісторыю. Некаторыя з іх Ларыса Пятроўна і распавяла нам.
Яна падзялілася таксама ўспамінамі пра свайго бацьку, уласнае жыццё і людзей, з якімі давялося бачыцца.