Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Экскурсіі для прадстаўнікоў Беларускай натарыяльнай палаты

Кнігі па праве і юрыспрудэнцыі могуць быць цікавымі для ўсіх? Так! Асабліва, калі гэтыя кнігі – старадрукі!

Мы падрыхтавалі выставы адмыслова для юрыстаў, але, спадзяёмся, што з гэтай літаратурай будзе карысна азнаёміцца ўсім ахвочым.

На першым паверсе бібліятэкі размясцілася выстава «Развіццё натарыяльнай дзейнасці і заканадаўства аб натарыяце». Матэрыялы выставы прадстаўляюць асноўныя этапы ў гісторыі станаўлення і развіцця інстытута натарыята ў Беларусі, і першы яе раздзел знаёміць з найбольш важнымі заканадаўчымі актамі, якія закліканы былі ўрэгуляваць дзейнасць натарыусаў і ўсталяваць асноўныя сферы, нормы і пералік задач натарыяльнай дзейнасці

Спіс выданняў, якія дэманструюцца на выставе.

Падчас агляднай экскурсіі нашыя экскурсанты наведваюць Мемарыяльны кабінет П.Ф. Глебкі, дзе знаёмяцца не толькі з бібліятэкай вучонага і пісьменніка, але і са старадрукамі.

Так, для прадстаўнікоў Мінскай абласной натарыяльнай палаты навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Віктар Свякла падрыхтаваў кніжную экспазіцыю, якая складаецца з выданняў юрыдычнай тэматыкі XVII–XVIII ст., што захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Сярод яе экспанатаў былі як старажытныя  зводы дзяржаўных законаў Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай (у тым ліку Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. у выданні 1619 г.), так і кнігі асобных аўтараў.

Падчас экскурсіі вялікую ўвагу наведвальнікаў выклікалі трактат аднаго з пачынальнікаў еўрапейскага міжнароднага права Самуэля фон Пуфендорфа «De jure naturae et gentium» (Амстэрдам, 1715) і выданне «Prawo kryminalne angielskie» (Варшава, 1786) – пераклад на польскую мову кнігі славутага англійскага юрыста сэра Уільяма Блэкстоўна.  Зацікавіў гасцей і “ Словарь юридический, или Свод российских узаконений…» (Масква, 1792), складзены  Міхаілам Чулковым. Гэтая кніга стала першай спробай стварэння зводу расійскіх заканадаўчых актаў, раскіданых на той час по розных выданнях.

Супрацоўнікі Мінскай абласной натарыяльнай палаты з  вялікай  зацікаўленасцю праслухалі расказ экскурсавода, актыўна задавалі пытанні, удзельнічалі ў дыскусіях. Кранальным было выказванне адной з  удзельніц  экскурсіі, якая адзначыла:

–    Юрыспрудэнцыя прайшла ў сваім развіцці доўгі шлях, і кожнаму сучаснаму юрысту варта цікавіцца яе гісторыяй. Часта надзённыя турботы перашкаджаюць гэтаму, таму такія сустрэчы вельмі важныя для нас як магчымасць дакрануцца да мінулага юрыдычнай навукі.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля