Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Евангелле (Вільня, канец 1610‑х – пачатак 1620‑х гг)

Працягваем візуальны праект да 100-годдзя з дня адкрыцця нашай бібліятэкі. Ён знаёміць вас з найбольш цікавымі экзэмплярамі, якія захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі.

Перад вамі Евангелле (Вільня, канец 1610‑х – пачатак 1620‑х гг).

Так званае Евангелле «з сiгнатурамi» было выдадзена ў Вільні ў друкарнi Л.К. Мамонiча ў канцы 1610‑х – пачатку 1620‑х гг.

Сiгнатура – гэта парадкавы нумар, якi ставiцца на першай старонцы кожнага друкаванага аркуша сшытка выдання для правiльнай падборкi аркушаў пры камплектаваннi кнiжнага блока. У кнiгах кiрылiчнаrа друку выкарыстоўвалiся кiрылiчныя лiчбы.

Лявон Мамонiч атрымаў у спадчыну самы вядомы ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм выдавецкi дом Лукi i Кузьмы Мамонiчаў, якi выконваў па сутнасцi функцыю дзяржаўнага выдавецтва.

Гэта выданне – перадрук больш ранняга. Падобныя ўзнаўленнi былi характэрныя для практычнай дзейнасцi Мамонiчаў. У вiленскай копii лiчбавыя сiгнатуры замененыя на лiтарныя, адсутнiчаюць тэксты «Жыцiя Марыi Егiпецкай» i «Аповесцi аб нашэсцi персаў на Царград». У адным з асобнiкаў ЦНБ НАН Беларусi тэксты «Жыцiя Марыi Егiпецкай» i «Аповесцi аб нашэсцi персаў на Царград» дапiсаныя адным з уладальнiкаў, верагодна, стараабрадцам. Евангелле «з сiгнатурамi» з пазначанай у выхадных звестках датай «1600» г. лiчыцца «фальсiфiкатам», бо ў рэчаiснасцi было выдадзена на мяжы 20–30‑х гг. XVII ст. Упершыню на гэты факт указаў Э. Лауцявiчус, вызначыўшы, што выданне з’явiлася у 1610–1624 гг. Аналiз фiлiграней асобнiка ЦНБ НАН Беларусi пацвярджае назiраннi даследчыкаў. Евангелле «з сiгнатурамi» (як i выдадзенае раней Евангелле «без сiгнатур») было скапiравана з Евангелля 1575 г., надрукаванага Пятром Мсцiслаўцам.

Вокладка канца XIX – пачатак XX стст., дошкі ў зялёным аксаміце, на верхнім вечку сляды ад накладных упрыгожванняў. Вечкі з кантам і фаскамі. Карэньчык глухі, закруглены, з чатырма бінтамі. Рамні з цвёрдай скуры цёмна-карычневага колеру, замацаваныя пад матэрыялам пакрыцця ніжняга вечка. Метал прабояў адрозніваецца ад металу, скарыстанага для выраба гаплікаў. Форзацы з машыннай папера XX ст.

Асобнік набыты ў 1973 г. у Н. М. Сарокіна праз кнігарню №2.

Евангелле канца 1610‑х – пачатка 1620‑х гг. гадоў выдання захоўваецца ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў.

Падрабязней з асаблівасцямі можна азнаёміцца ў навуковым выданні «Кириллические издания XVI века: каталог изданий из коллекции Центр. науч. б‑ки им. Якуба Коласа Нац. акад. наук Беларуси».

Матэрыял падрыхтаваны Купцовай М. С.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля