Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Генрык Сянкевіч. Летапісец гісторыі Польшчы

5 мая – 175 гадоў з дня нараджэння польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча (1846–1916)

Генрык Сянкевіч (1846–1916)

Відаць, яму наканавана было быць вялікім пісьменнікам. Можа, кроплю літаратурнага таленту Генрык атрымаў з малаком маці Стэфаніі (яна ў свой час пісала вершы, дзве яе паэмы былі надрукаваныя ў перыёдыцы). Так гэта ці не, але ўжо ў малыя гады нараджэнец вёскі Воля-Акшэйская, што на Падляшшы, выяўляў большую цікавасць да Гамера і польскага эпасу мінулых стагоддзяў, чым да дзіцячых забавак.

І калі юнаком апынуўся ў Варшаве, то некаторы час вагаўся паміж медыцынай (так хацелі бацькі) і юрыспрудэнцыяй, але свой выбар зрабіў на карысць факультэта філалогіі і гісторыі.

Нельга сказаць, што шлях Сянкевіча ў літаратуру быў лёгкім. Каб зарабіць на жыццё, даводзілася працаваць і гувернёрам, і рэпетытарам. І першым яго літаратурным творам не заўсёды шанацавала. Першую, яшчэ юнацкую аповесць, знішчыў сам, сёе-тое з іншага не ўхвалілі строгія рэдактары польскіх перыёдык. Але талент і ўпартыя намаганні зрабілі сваю справу.

У 1872 годзе была апублікавана аповесць «Дарма». У гэты час пісьменнік супрацоўнічае адначасова з некалькімі газетамі. Свае апавяданні і фельетоны-хронікі ён падпісвае псеўданімам Літвас. 

Раннія творы Сянкевіча «Старый слуга» (1875), «Ганя» (1876), «Селим Мирза» (1877) склалі у многім аўтабіяграфічную «маленькую трылогію».

Генрык Сянкевіч і Антон Залескі

Журналісцкая паездка ў Амерыку (тады Генрыку было ўжо 30), адзначана «Лістамі з падарожжа», якія атрымалі добры водгук ад чытачоў.

«Лісты з падарожжа» - вынікі журналісцкай паездкі Сянкевіча ў Амерыку

Вярнуўшыся ў Польшчу, Сянкевіч паглыблена займаецца гістарычнымі даследаваннямі. Неўзабаве пасля першай спробы на ніве гістарычнай літаратуры – аповесці «Татарская навала» – з’яўляецца раман «Агнём і мячом» (1883–1884). Услед за ім Сянкевіч піша «Патоп» (1884–1886) і «Пана Валадыёўскага» (1887–1888). Так з’яўляецца на свет трылогія, прысвечаная войнам Рэчы Паспалітай XVII ст. 

«Патоп» (1884–1886) - другі гістарычны раман Сянкевіча«Агнём і мячом» (1883–1884) - першы гістарычны раман Сянкевіча
Шматтомнае польскае выданне раману «Патоп» 1939 годаШматтомнае польскае выданне раману «Агнём і мячом» 1939 года

Даніну памяці польскай гісторыі Сянкевіч аддаў і ў рамане «Крыжакі».

Раман Сянкевіча «Крыжакі» (1897 — 1900) - даніна памяці польскай гісторыі

З канца 80‑х гадоў Сянкевіч звяртаецца да сучаснай тэматыкі і стварае раманы «Без догмата» (1889–1890) і «Семья Полонецких» (1893–1894). 

У 1894–1896 гадах Сянкевіч публікуе свой самы знакаміты раман «Quo Vadis» пра праследаванні хрысціян у часы Нерона.

«Quo Vadis» - самы знакаміты раман Сянкевіча«Quo Vadis» таксама вядомы пад назвамі «Камо Грядеши» ці «Куды ідзеш»

У 1900 годзе польская грамадскасць наладзіла ўрачыстае святкаванне юбілею Сянкевіча: адзначалася 25-годдзе яго літаратурнай дзейнасці. На сродкі, сабраныя юбілейным камітэтам, быў набыты радавы маёнтак Сянкевіча – Абленгорак і паднесены пісьменніку ў падарунак. Ягелонскі ўніверсітэт, старэйшы ў Польшчы, абраў Сянкевіча ганаровым доктарам.

Вянком славы Сянкевіча стала прысуджэнне яму ў 1905 годзе Нобелеўскай прэміі.

Генрык Сянкевіч прыкладна ў 1895 годзе

Генрыка Сянкевіча не стала 15 лістапада 1916 года.

У 1924 годзе прах пісьменніка быў перанесены ў Варшаву і пахаваны ў кафедральным саборы Святога Яна.

У ЦНБ НАН Беларусі захоўваюцца прыжыццёвыя выданні твораў Г. Сянкевіча. Сярод іх 80-томны збор твораў, які быў выдадзены ў якасці дадатку да «Ілюстраванага штотыднёвіка» («Tygodnik illustrowany»), а таксама некаторыя паасобнікі з іншых збораў твораў аўтара. Самыя значныя творы Г. Сянкевіча на мове арыгінала і ў перакладах на рускую і беларускую мовы – гістарычныя раманы «Агнём і мячом», «Патоп», «Пан Валадыёўскі», «Quo vadis» і інш. 

Прыжыццёвыя выданні твораў Г. Сянкевіча

На многіх выданнях захаваліся кніжныя знакі былых уладальнікаў: штампы бібліятэкі Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі, Рускага кніжнага гандлю А. Г. Сыркіна, Дабрачыннага таварыства дапамогі бедным рымска-каталіцкага веравызнання ў Маскве, гарадскіх бібліятэк Кобрына і Брэста над Бугам і іншых.

Прыжыццёвае выданне Г. Сянкевіча на рускай мовеПрыжыццёвае выданне Г. Сянкевіча на польскай мовеПрыжыццёвае выданне Г. Сянкевіча

Цікавасць чытачоў да твораў Г. Сянкевіча не згасла да гэтай пары. Яго кнігі і ў наш час прыцягваюць увагу чытацкай аўдыторыі да багатай гісторыі і культуры польскага народа.

Генрык Сянкевіч прыкладна ў 1905 годзеПомнік Генрыку Сянкевічу ў Польшчы

У 2011 годзе ЦНБ НАН Беларусі быў створаны фільм, прысвечаны Генрыку Сенкевічу «Летапісец гісторыі Польшчы»

Яшчэ больш фота на старонцы ЦНБ НАН Беларусі у Facebook

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля