ІІІ Міжнародны Форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі
18 мая 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылося адкрыццё ІІІ Міжнароднага Форуму даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі.




З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў выступілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка, а таксама начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Дрыга.




На пачатку мерапрыемства гасцей сустракала Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.




У рамках Форуму былі падрыхтаваны выставы ілюстрацый па матывах народных казак выдавецтва «Мастацкая літаратура»), мастацкіх праектаў-пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, кніжных выданняў.
У Форуме прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Эстоніі і інш.




19 мая былі падведзены вынікі дзіцячага конкурсу выканальнікаў беларускай казкі.




Пераможцам і ўдзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.




Падчас Форуму гучалі беларускія народныя казкі, якія выконвалі ўдзельнікі конкурсу і майстры казачнага жанру: Людміла Фёдараўна Глухатарэнка, в. Санюкі, Ельскі р‑н, Гомельская вобл., Лілія Пятроўна Рэзкіна, начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Аляксандр Мікалаевіч Галкоўскі, в. Судзілы, Клімавіцкі р‑н, Магілёўская вобл., Іван Піліпавіч Супрунчык, в. Цераблічы, Столінскі р‑н, Брэсцкая вобл., Наталля Васільеўна Прус, в. Прудок, Мазырскі р‑н, Гомельская вобл., Кацярына Аляксееўна Панчэня, в. Пагост, Жыткавіцкі р‑н, Гомельская вобл.