Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Інтарактыўная лабараторыя Вандроўка па старонках Скарынаўскіх выданняў

20 лютага ў межах Тыдня беларускай мовы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася сустрэча з навучэнцамі 1-га і 2-га класаў Гімназіі з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска.

Нашым маленькім гасцям было прапанавана стаць удзельнікамі інтарактыўнай лабараторыі “Вандроўка па старонках Скарынаўскіх выданняў”.

Занятак для дзетак пачаўся з міні-лекцыі пра Францыска Скарыну. Разам з лектарам вучні высветлілі, з чаго пачалася друкарская дзейнасць маладога Францішака, чым адметна асоба беларускага першадрукара. Вучні даведаліся пра асаблівасці афармлення Псалтыра, пагарталі старонкі факсімільных выданняў, разглядаючы гравюры, застаўкі і ініцыялы.

Атрыманыя веды дзеці замацавалі падчас інтэлектуальнай гульні “Складзі слова”. Падзяліўшыся на дзве каманды, яны на хуткасць складалі словы, якія звязаныя з жыццём і дзейнасцю Скарыны.

Маленькім даследчыкам асабліва спадабалася гульня “Скарынаўскі дэтэктыў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем шукалі загаданыя элементы на скарынаўскіх гравюрах.

Наступным этапам інтарактыўнай лабараторыі сталі творчыя конкурсы. Падчас правядзення конкурсаў “Я-друкар” і “Мастацтва першай літары” юныя наведвальнікі бібліятэкі паспрабавалі пераўтварыцца ў першадрукароў і аформіць першую старонку сваёй кнігі, а таксама расфарбаваць першую заглаўную літару.

Свае творчыя “першадрукаскія” работы амаль ўсе ўдзельнікі паабяцалі падарыць бацькам.

Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі шчыра падзякавалі супрацоўнікам за цікавыя гульні, а таксама зрабілі памятны фотаздымак.

Спадзяемся, што яшчэ не адзін раз да нас завітаюць такія ўдзячныя госці!

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля