Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

“Іван Чыгрынаў. Адтуль, з бацькоўскага парога…”

17 снежня 2014 года ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі ў рамках імпрэзы, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, празаіка, драматурга, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, літаратурнай прэміі імя А.А. Фадзеева Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), адкрылася выстаўка “Іван Чыгрынаў. Адтуль, з бацькоўскага парога…”. Гэта сумеснае мерапрыемства было падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі А.І. Груша, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Л.В. Макарэвіч, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Г.П. Пашкоў, старшыня Беларускага фонду культуры, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” У.А. Гілеп, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Н.Я. Гальпяровіч, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” доктар філалагічных навук І.В. Саверчанка, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры доктар філалагічных навук А.С. Ліс, паэт, перакладчык, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР А.І. Вярцінскі, пісьменнікі А.І. Бутэвіч, А.П. Вашчанка, жонка Івана Чыгрынава, яго дачка Алена і ўнук Іван, сябры сям’і, прадстаўнікі музееў, бібліятэк, навучальных устаноў, супрацоўнікі НАН Беларусі, СМІ.

Мерапрыемства пачалося з дэманстрацыі фільма «Мастак праўдзівы, глыбінны. Да 80-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава», падрыхтаванага супрацоўнікамі сацыякультурнага цэнтра.

Навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў А. Дзенісенка пазнаёміла з выстаўкай, звярнула ўвагу на найбольш раннія творы пісьменніка, змешчаныя ў перыядычных выданнях мінулага стагоддзя.

Сваімі ўспамінамі пра сяброўства з І. Чыгрынавым, пра сумесную работу ў рэдакцыі часопіса “Полымя” падзяліўся Г.П. Пашкоў. Ён падзякаваў жонцы пісьменніка за яе намаганні па захаванні спадчыны І. Чыгрынава.

Даследчык спадчыны І.Чыгрынава, яго зямляк І.В. Саверчанка расказаў пра творчасць пісьменніка, яго апошнюю кнігу “Паміж сонцам і месяцам”, дзе пісьменнік разважае пра лёс літаратуры, стан беларускай мовы і ставіць пытанні аб захаванні беларускай культурнай спадчыны. Напрыканцы выступлення ён прапанаваў паклапаціцца аб выданні поўнага збору твораў І. Чыгрынава, і ў знак ушанавання памяці пісьменніка паставіць на яго радзіме помнік.

У сваім выступленні А.І. Вярцінскі звярнуў увагу на асаблівасці прозы І. Чыгрынава, якая нарадзілася з асабіста перажытага, пабачанага, адчутага, выказаў уласнае стаўленне да яго творчасці.

Былы супрацоўнік І. Чыгрынава па Беларускім фондзе культуры У.А. Гілеп падзяліўся ўспамінамі аб сумеснай рабоце. Падзякваў арганізатарам выстаўкі і падкрэсліў, што захаванне літаратурнай спадчыны І. Чыгрынава – вельмі патрэбная і неабходная справа.

Таксама ўспамінамі пра асабістыя кантакты, супрацоўніцтва з пісьменнікам падзяліліся Н.Я. Гальпяровіч і А.І. Бутэвіч.

Напрыканцы выступіла ўдава Івана Чыгрынава. Людміла Прохараўна Чыгрынава выказала надзею, што спадчына пісьменніка будзе перавыдадзена. Падзякавала супрацоўнікам бібліятэкі і музея за падрыхтаванае мерапрыемства, за выстаўку “Іван Чыгрынаў. Адтуль, з бацькоўскага парога…”.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля