Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выданне на нямецкай мове Самуэля фон Пуфендорфа (1632 – 1694)

Працягваем візуальны праект да 100-годдзя з дня заснавання нашай бібліятэкі. Ён знаёміць вас з найбольш цікавымі экзэмплярамі, якія захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі.

Перад вамі рэдкі экзэмпляр кнігі з кніжнай калекцыі Радзівілаў: Freyhems Herrn Samuel von Pufendorf Sieben Biicher von denen Thaten Carl Gustavs Kбnigs in Schweden / aus dem Lateinischen ins Hoch-Teutsche iibersetzt von S.P. Niimberg: In Verlegung Christoph Riegels, 1697.

Гэта – выданне на нямецкай мове Самуэля фон Пуфендорфа (1632 – 1694) (Pufendorf, Samuel von).

Самуэль фон Пуфендорф (1632 – 1694) – вядомы нямецкі тэарэтык права, гісторык і філосаф, паходзіць з сям’і лютэранскага пастара ў Хемніцы. Вучыўся ён у герцагскай школе, дзе вялікая ўвага надавалася багаслоўю, затым яго накіравалі ва ўніверсітэт Лейпцыга для вывучэння тэалогіі. Аднак абмежаванасць і дагматычнасць навучання выклікалі Пуфендорфу агіду, таму ён заняўся цікавейшым для яго вывучэннем міжнароднага права.

Сфера інтарэсаў Пуфендорфа не абмяжоўвалася адной толькі юрыспрудэнцыяй: пазней ён паступіў у Ену, дзе вывучаў матэматыку ў прафесара Эрхарда Вейгеля, які імкнуўся пашырыць яго далягляд шляхам чытання прац Г. Гроцыя, Т. Гобса і Р. Дэкарта. У далейшым Пуфендорф прысвяціў сябе эканоміцы, філасофіі, гісторыі. У кніжным зборы князёў Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі мы можам знайсці некалькі яго выданняў.

Гэта адно з рэдкіх першых пасмяротных выданняў: Pufendorf, Samuel von (1632–1694). Herrn Samuel Freyhems von Pufendorf Sieben Bticher von denen Thaten Carl Gustavs Kбnigs in Schweden / aus dem Lateinischen ў Hoch-Teutsche tibersetzt von S.P. – Ntimberg: In Verlegung Christoph Riegels, 1697. – [12], 734, [66], 24 S., [188] ill., якое раней знаходзілася ў прыватнаўласніцкім кніжным зборы князёў Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі. У студзені 1941 г. яно было перададзена Бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі разам з іншымі 20 тыс. выданняў. У гады вайны вывезена ў Нямеччыну і, што цікава, кніга вярнулася зноў у Беларусь у Бібліятэку Акадэміі навук, не разам з эшалонамі вернутых кніг, а з канкрэтным чалавекам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны – Аляксеем Емяльянавічам Воцінцавым (Важынцавым?).

На сённяшні кніга захоўваецца ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў.

Падрабязней з асаблівасцямі можна азнаёміцца ў артыкуле А. В. Стэфановіча .

Матэрыял падрыхтаваны Купцовай М. С.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля