Канферэнцыя «Другія Крэўскія чытанні»
1 кастрыніка 2020 г. адбыўся першы дзень працы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Другія Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва», арганізатарамі якой выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя. Я. Коласа НАН Беларусі.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя. Я. Коласа НАН Беларусі прайшлі паседжанні Секцыі 1 «Археалогія», Секцыі 2 «Медыевістыка», Секцыі 3 «Мястэчка позняга Сярэднявечча і Новага часу», на якіх былі агучаны асноўныя вынікі даследаванняў гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і архітэктуры Крэва і Смаргоншчыны за апошняе пяцігоддзе. Працяг канферэнцыі адбудзецца 2 кастрыніка ў Крэва і Смаргоні.
Да мерапрыемства супрацоўнікі Бібліятэкі падрыхтавалі выставу «Гістарычная спадчына Крэва» па праблемнаму полю канферэнцыі: Крэўскі замак і праблемы рэстаўрацыі помнікаў абароннага дойлідства эпохі ВКЛ, мястэчка позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу, Крэва ў часы Расійскай імперыі, Першай Сусветнай вайны, у складзе Польшчы, Падзеі Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Крэва, архітэктурная спадчына Крэва ХІХ-ХХ стст., этнаграфічная, культурная спадчына Крэва і іншыя пытанні.