Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Кніга «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына»

У выдавецкім доме «Беларуская навука» выйшла кніга «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына», падрыхтаваная да выдання Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

ЦНБ НАН Беларуси

Кніга ўяўляе сабой зборнік артыкулаў, прысвечаных асобе, дзейнасці і спадчыне Францыска Скарыны – ураджэнца Полацка, доктара медыцыны, першадрукара Вялікага Княства Літоўскага, перакладчыка і выдаўца Бібліі, пісьменніка. Аўтары артыкулаў прадстаўляюць не толькі розныя краіны, але і розныя галіны гуманітарных ведаў, навуковыя інтарэсы, нацыянальныя і навуковыя школы, розныя падыходы ў даследаваннях. У артыкулах разгледжаны пытанні, якія звязаны з перадумовамі дзейнасці Скарыны, тыпамі і моўнай мадэллю яго перакладаў кніг Бібліі, значэннем асобных сімвалічных выяў Скарыны, месцазнаходжаннем яго друкарні ў Празе, паходжаннем інфармацыі аб магчымай паездцы Скарыны ў Маскву, іншыя пытанні. Упершыню публікуецца корпус дакументаў, якія праліваюць святло на фарміраванне культурных практык, звязаных з ушанаваннем асобы Францыска Скарыны ў Беларусі ў XX ст., на роль у гэтым Інстытута беларускай культуры, а ў далейшым – Акадэміі навук БССР.

Прапануем азнаёміцца са зместам зборніка.
 

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля