Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Кніга «Код Францішка Скарыны»

У Выдавецкім доме «Беларуская навука» выйшла кніга А. І. Шаланды «Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара».

ЦНБ НАН Беларуси

Выданне ўяўляе сабой даследванне, прысвечанае расшыфроўцы геральдычнага кода Францішка Скарыны. Аўтар – вядомы беларускі геральдыст А. І. Шаланда – разглядае гербы і геральдічныя выявы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара як своеасаблівы ключ, які дазваляе раскрыць зашыфраваную ў гравюрах інфармацыю. Праз гербы і гербавыя выявы Ф. Скарына ў тэксце «Бібліі Рускай» адлюстраваў найбольш важныя падзеі сучаснай ямуайчыннай і еўрапейскай гісторыі – Венскі кангрэс 1515 г., уступленне на чэшскі трон караля Людовіка Ягелона, страта ВКЛ Смаленска ў 1514 г., вайна 1512–1522 гг. паміж ВКЛ і Масквой і інш. Разам з тым раскрываецца такі феномен беларускай культуры і гісторыі, як мяшчанская геральдыка ВКЛ ў канцы XV-XVI ст.

Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара / А. І. Шаланда. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 175 с. : іл.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля