Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Кніга «Выбраныя працы. Моўная спадчына»

У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыла свет кніга «Выбраныя працы. Моўная спадчына», прысвечаная Герцалю Залманавічу Шкляру.

ЦНБ НАН Беларуси

Шкляр, Г. З. Выбраныя працы. Моўная спадчына / Г. З. Шкляр ;уклад.: В. М. Курцова [і інш.] ; навук. рэд.: В. М. Курцова, Н. С. Ганцоўская. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 259 с.

ЦНБ НАН Беларуси

У кнізе змяшчаюцца выбраныя працы Г.З. Шкляра – таленавітага лінгвіста, вучонага, які зрабіў істотны ўклад у беларускае мовазнаўства і гебраістыку ў 1930‑я гады, у расійскую лінгвістыку ў 1940–1950‑я гады.

ЦНБ НАН Беларуси

Публікацыі прысвячаюцца розным праблемам па даследаванні беларускай літаратурнай мовы, а таксама па вывучэнні кастрамскіх гаворак рускай мовы з сінхранічнага і дыяхранічнага аспектаў. Адметную частку выдання складаюць раздзелы з рукапісу манаграфіі, у якой асвятляюцца праблемы беларуска-польскіх моўных узаемаадносін.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Выданне будзе карысным шырокаму колу лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага мовазнаўства і лёсам вучоных, якія працавалі ў складаны для нацыянальнай гісторыі перадваенны час.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Праект падрыхтаваны ў рамках міжнароднага навуковага супрацоўніцтва на падставе Дамовы, заключанай у 2017 г. паміж Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, міовы і літаратуры і Кастрамскім дзяржаўным універсітэтам. Да рэалізацыі праекта далучылася і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі. Дзякуючы руплівасці А. І. Грушы былі адсканаваны матэрыялы рэдкіх і маладаступных сёння выданняў падручнікаў «Сінтаксіс беларускай мовы» і «Курс сучаснай беларускай мовы».

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля