Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Кніжная выстава “Шматгранны Лем”

100 гадоў з дня нараджэння выбітнага  польскага пісьменніка, класіка навуковай фантастыкі Станіслава Лема (1921–2006) спаўняецца 12 верасня. У Польшчы 2021 год аб’яўлены Годам Станіслава Лема. Выстава “Шматгранны Лем” – сумесная ініцыятыва Польскага Інстутута ў Мінску і ЦНБ НАН Беларусі.

100 гадоў з дня нараджэння Станіслава Лема спаўняецца 12 верасня. У Польшчы 2021 год аб’яўлены Годам Лема.

На выставе можна убачыць выданні амаль усіх значных твораў Лема. 

Кніжная выстава “Шматгранны Лем”

Сярод экспанатаў – навукова-фантастычныя раманы “Эдэм”, “Салярыс”, “Вяртанне з зорак”, “Непераможны”, “Футуралагічны кангрэс”, зборнікі “Прыгоды Піркса”, “Зорныя дзеннікі Іёна Ціхага” “Казкі робатаў”, “Кіберыяда”, аўтабіяграфічная кніга “Высокі замак”. Значнае месца ў экспазіцыі займаюць філасофскія і навуковыя працы Лема, ягоныя літаратуразнаўчыя даследаванні, публіцыстыка, эсэістыка: футуралагічны трактат “Сума тэхналогіі”, зборнік літаратуразнаўчых артыкулаў і эсэ “Мой погляд на літаратуру”, кніга ”Так казаў… Лем”, якая ўключае інтэрв’ю і размовы пісьменніка з даследчыкамі і знаўцамі ягонай творчасці  Станіславам Берасем, Уладзімірам Барысавым, Яўгенам Казлоўскім.

Сярод экспанатаў – навукова-фантастычныя раманы, зборнікі, аўтабіяграфія, філасофскія працы Лема, інтэрв’ю і размовы пісьменнікаКнігі Лема “Казкі робатаў”, “Кіберыяда”, “Футуралагічны кангрэс”, зборнік “Прыгоды Піркса”Кніга ”Так казаў… Лем” уключае інтэрв’ю і размовы пісьменніка з даследчыкамі і знаўцамі ягонай творчасці

Большасць экспанатаў выставы – пераклады твораў Лема на рускую мову. Аднак ёсць сярод экспанатаў і выданні на польскай, беларускай, нямецкай мовах.

У бібліятэцы ёсць і выданні Лема на польскай, беларускай, нямецкай мовахБеларускамоўную частку экспазіцыі скалалі раман “Непераможны” і інш.

Беларускамоўную частку экспазіцыі скалалі раман “Непераможны” у перакладзе Анатоля Бутэвіча і дзве кнігі Лема, перакладзеныя Максімам Валошкам, – “Салярыс” і “Прыгоды Піркса”.

Увазе наведвальнікаў прапаноўваюцца таксама  біяграфічныя і літаратуразнаўчыя  працы, прысвечаныя Станіславу Лему. 

Выстава будзе працаваць з 20 мая па 20 верасня 2021 года, з 10:00 да 17:00, у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі  (Мінск, вул. Сурганава, 15, пакой 601), тэл. + 375 17 379 40 12

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля