Виртуальный мемориальный
кабинет П. Ф. Глебки
ЦНБ НАН Беларуси

Книги

  • Александровіч, А.

    Александровіч, А. творы. Кн. 2. Напор ; Нараджэньне чалавека / Андрэй Александровіч. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва Беларусі, 1932. – 325, [1] с.

    Дарчы надпіс: “П. Глебку. Наша жыццё – гэта такая багатая крыніца песень барацьбы і росквіту! Сьпявай браце, на поўны голас. Андрэй Александровіч. 27.IV.33”. КГ/2543.

  • Бураўкін, Г. Дыханне : паэзія

    Бураўкін, Г. Дыханне : паэзія / Генадзь Бураўкін. – Мінск : Беларусь, 1966. – 102, [1] с. – Супервокладка.

    Дарчы надпіс: “Пятру Фёдаравічу Глебку, з якім так добра і прыемна ездзіць і па далёкіх землях, і па сваёй. Генадзь. 18. VIII. 1967 г. Полацк”. КГ/2632.

  • Бядуля, З. Салавей : аповесці

    Бядуля, З. Салавей : аповесці / Зьмітрок Бядуля. – Мінск : Беларускае дзяржаў. выд-ва, 1928. 322, [1] с.: партр.

    Дарчы надпіс: “Шчыраму песняру Савецкай Беларусі П. Глебку ў знак супольнай працы ў “Узвышшы”. З. Бядуля. 11/VII-28 г.”. КГ/2612.

  • Грамовіч, І. Апавяданні

    Грамовіч, І. Апавяданні / Грамовіч Іван. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1947. – 93, [2] с.

    Дарчы надпіс: “Дарагому Пятру Фёдаравічу Глебку – на ўспамін з удзякай, што некалі пасеялі ў мяне зерне надзеі стаць здольным паэтам. Ад шчырага сэрца мая першая кніжка апавяданняў. Іван Грамовіч. 8 снежня 1947 г. г. Мінск”. КГ/2692.

  • Дубоўка, У. Выбраныя творы

    Дубоўка, У. Выбраныя творы / Уладзімір Дубоўка. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1959. – 327, [1] с.: партр.

    Дарчы надпіс: “Даражэнькаму і вельмі паважанаму Пятру Хведаравічу Глебку, цудоўнаму Паэту і Чалавеку, са шчырым прывітаннем. Уладзік. І/Х-59г.”. КГ/2652.

  • Зарэцкі, М. Голы зьвер : аповесць

    Зарэцкі, М. Голы зьвер : аповесць / Міхась Зарэцкі. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва Беларусі, 1926. – 94, [2] с.

    Дарчы надпіс: “Пятру Глебку – аднаму з лепшых “маладых” і таварышчу. М. Зарэцкі. 14/VII-27г. Менск”. КГ/2680.

  • Кірыенка, К. Ранак ідзе : [вершы]

    Кірыенка, К. Ранак ідзе : [вершы] / Кастусь Кірыенка. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1945. – 74, [1] с.

    Дарчы надпіс: “Любімаму паэту моладзі, нашаму настаўніку Пятру Глебку, з пашанай Кастусь Кірыенка. Мінск, 1945 г.”. КГ/2786.

  • Кляшторны, Т. Ветразі : [вершы]

    Кляшторны, Т. Ветразі : [вершы] / Т. Кляшторны. – Мінск : Беларусскае дзяржаў. выд-ва, 1929. – 130 с.

    Дарчы надпіс: “Пятрусю Глебку. Здольнаму паэту, таварышчу па стылю і змаганцу за пралетарскую ідэалогію. Мы павінны ў літаратуры пабудаваць самыя рэчаісныя “аркі над акіянамі”. Больш шчыльнасці і згуртаванасці. Т. Кляшторны 5/VI-30 г.”. КГ/2765.

  • Колас, Я. Собрание сочинений : пер. с белорусского. В 4т. Т. 1. Стихотворения ; Рассказы в стихах ; Хата Рыбака (поэма)

    Колас, Я. Собрание сочинений : пер. с белорусского. В 4т. Т. 1. Стихотворения ; Рассказы в стихах ; Хата Рыбака (поэма) / Якуб Колас ; критико-биограф. очерк Е. Мозолькова ; под ред. П. Бровки [и др.]. – М.: Госуд. изд-во худ. лит., 1951. – 678, [1] с.:портр.

    Дарчы надпіс: “Майму міламу, добраму, таленавітаму вучню і другу, Пятру Глебку. Якуб Колас. 3.Х.1954”. КГ/2722.

  • Крапіва, К. Збор твораў. У 3т. Т.1. Байкі і вершы. Паэмы

    Крапіва, К. Збор твораў. У 3т. Т.1. Байкі і вершы. Паэмы / Кандрат Крапіва ; крытыка-біяграфічны артыкул В. Івашына ; заўвагі, склад. А. Семяновіча. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1956. – 470, [1] с.: партр.

    Дарчы надпіс: “Дарагому Пятру Глебку – уважліваму рэдактару гэтай кнігі і майму сябру, якога я вельмі люблю. Кандрат Крапіва. 16/Х-1956 г.”. КГ/2799.

  • Куляшоў, А. Па песьню, па сонца!..: першая кніга поэзіі

    Куляшоў, А. Па песьню, па сонца!..: першая кніга поэзіі / Аркадзь Куляшоў. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва Беларусі, 1932. – 85, [3] с.

    Дарчы надпіс: “Пятрусю Глебку – першаму крытыку майго першага зборніку А. Куляшоў. 23/VI.1932 г.”. КГ/2785.

  • Купала, Я. Выбраныя творы

    Купала, Я. Выбраныя творы / Янка Купала. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва Беларусі, 1935. – 168, [2] с. – (Школьная серыя). На тытульным аркушу ўладальніцкі запіс П. Глебкі.

    Дарчы надпіс: “Мілым Глебкам ад шчырага сэрца Янка. Менск, 5/V-35 г.”. КГ/2759.

  • Лужанін, М. Святло Радзімы : вершы і паэмы / Максім Лужанін. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1952. – 279, [1] с.: партр.

    Дарчы надпіс: “Дарагі мой Петрусёк / Мовазнаўца наш галоўны! / Хай дужэе твой радок, / Хай запас шырэе слоўны. / Каб не знаў ты іншых спраў, / А пісаў бы ды пісаў, / Трошкі ў пулечку гуляў / І мяне не забываў. Максім Лужанін 14.VII.53 Каралішчавічы”. КГ/2809.

  • Лужанін, М. Святло Радзімы : вершы і паэмы

    Лужанін, М. Святло Радзімы : вершы і паэмы / Максім Лужанін. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1952. – 279, [1] с.: партр.

    Дарчы надпіс: “Дарагі мой Петрусёк / Мовазнаўца наш галоўны! / Хай дужэе твой радок, / Хай запас шырэе слоўны. / Каб не знаў ты іншых спраў, / А пісаў бы ды пісаў, / Трошкі ў пулечку гуляў / І мяне не забываў. Максім Лужанін 14.VII.53 Каралішчавічы”. КГ/2809.

  • Маракоў, В. На залатым пракосе : вершы

    Маракоў, В. На залатым пракосе : вершы / Валеры Маракоў. – Мінск : Выданне ЦБ “Маладняка”, 1927. – 70, [2] с.

    Дарчы надпіс: “П. Глебку. Хай у будучым на “Залатым пракосе” прыгожа і буйна расцвітае “Шыпшына”. Валеры Маракоў 20-XII-27. Менск”. КГ/2900.

  • Мележ, І. Гарачы жнівень : апавяданні

    Мележ, І. Гарачы жнівень : апавяданні / Іван Мележ. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1948. – 103, [1] с.

    Дарчы надпіс: “Пятру Фёдаравічу Глебку у знак глыбокай павагі – Ів. Мележ. 20.2.48 г. Мінск”. КГ/2896.

  • Панчанка, П. Вершы і паэмы

    Панчанка, П. Вершы і паэмы / Пімен Панчанка. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1952. – 517, [2] с.: партр.

    Дарчы надпіс: “Дарагому Пятру Фёдаравічу Глебку, з якім мы разам прайшлі многа дарог і з’елі не адзін пуд солі, у знак дружбы і глыбокай павагі да яго і яго творчасці (і крыху меншай павагі, але большага спачування да яго акадэмічных пакут) – усё той-жа нязменны Пімен. 4/IV-53 г.”. КГ/2858.

  • Танк, М. Глыток вады : вершы

    Танк, М. Глыток вады : вершы / Максім Танк. – Мінск : Беларусь, 1964. – 270, [2] с. : іл. – Супервокладка.

    Дарчы надпіс: “Дарагі Пятро! Прызнацца, баяўся пасылаць Табе гэты “Глыток вады”, каб не пакрыўдзіўся Ты і не падумаў, быццам я забыўся і не ведаю, што п’е мой кум. Зразумела, я не забыўся і помню, і, пры сустрэчы, знайду нешта лепшае і мацнейшае, як гэты глыток вады. Максім Танк. Мінск 30/IV-64 г.”. КГ/2978.

  • Чорны, К. Бацькаўшчына : п’еса з 3-х актаў

    Чорны, К. Бацькаўшчына : п’еса з 3-х актаў / Кузьма Чорны. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва Беларусі, 1934. - 96 с.

    Дарчы надпіс: “Пятрусю Глебку найлепшаму другу і найлепшаму свайму крытыку. Кузьма Ч. 19/VII-34 г.”. КГ/3015.

  • Шамякін, І. П. Трывожнае шчасце

    Шамякін, І. П. Трывожнае шчасце / Іван Шамякін. – Мінск : Дзяржаў. выд-ва БССР, 1960. – 427, [5] с.

    Дарчы надпіс: “Глебку Пятру Фёдаравічу, цудоўнаму чалавеку і паэту – з найлепшымі сяброўскімі пачуццямі. Іван Шамякін 23/ІІ 60г.”. КГ/2992.